З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Даратэя Ланж (англ.: Dorothea Lange, пры нараджэнні — англ.: Dorothea Margaretta Nutzhorn, 26 мая 1895, Хабокен, Нью-Джэрсі — 11 кастрычніка 1965, Сан-Францыска) — амерыканскі фатограф і фотажурналіст, найважнейшы прадстаўнік дакументальнай фатаграфіі.
Ва ўзросце сямі гадоў перахварэла на поліяміэліт. Кар’еру фатографа пачала ў Нью-Ёрку, вучылася ў Кларэнса Уайта. Затым пераехала ў Сан-Францыска (1918), адкрыла там фотастудыю. Найбольш вядомая фатаграфіямі перыяду Вялікай дэпрэсіі (пасля 1935 года). Таксама здымала ў Пёрл-Харбар пасля нападу Японіі ў 1941 годзе. У 1952 годзе стала адным з заснавальнікаў фотачасопіса «Aperture». Шмат хварэла. Памерла ад раку стрававода.
Зноскі
↑ https://data.bnf.fr/ark:/12148/cb121179469↑ RKDartists↑ Dorothea Lange↑ Dorothea Lange — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7↑ https://www.theartstory.org/artist/lange-dorothea/life-and-legacy/↑ http://data.bnf.fr/ark:/12148/cb121179469↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.↑ а б Guggenheim Fellows database