Даніэль Крман

славацкі пісьменнік

Даніэль Крман (28 жніўня 1663, Омшэна[няпэўнае слова] паблізу Трэнчынскіх Цепліц — 1740) — славацкі царкоўны і грамадска-палітычны дзеяч, мемуарыст, выдавец, перакладчык. Аўтар «Rudimenta grammaticae Slavicae» (Пачаткаў славянскай граматыкі) і шматлікіх рэлігійна-гістарычных твораў, а таксама «Падарожнага дзённіка» (Itinerarium) — важнай крыніцы па гісторыі Украіны пачатку XVIII ст. Асабісты сябар гетмана Івана Мазепы.

Даніэль Крман
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння28 жніўня 1663(1663-08-28) ці 1663[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці17 верасня 1740(1740-09-17)[3][4][…] ці 23 верасня 1740(1740-09-23)[5]
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасціпісьменнік, лютэранскі пастар, багаслоў, святар, духоўнік, філолаг, педагог, паэт, дыпламат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і пратэстанцкага святара Даніэля Крмана-старэйшага. Вучыўся ў навучальных установах Брэслаў (цяпер Вроцлаў), Дрэздэна і Вітэнберга. Вышэйшую тэалагічную і філасофскую адукацыю атрымаў у Лейпцыгу і Берліне.

У дваццаць гадоў узначаліў Ілаўскую школу, а пасля смерці бацькі прысвяціў сябе царкоўнаму служэнню. Ва ўзросце 43 гадоў абраны суперынтэндантам (біскупам) лютэранскай царквы Верхняй Венгрыі (фактычна Славакіі).

Кіраўнік пасольства на сустрэчу са шведскім каралём Карлам XII. Пасля перамоў у Магілёве славацкія паслы вымушаны застацца ў лагеры Карла XII, падзяліць усе перыпетыі ўкраінскага паходу, бітвы шведскага войска пад Палтавай, адступлення ў Малдову.

Дзённік

Падчас паездкі Даніэль Крман вёў рэгулярныя запісы. У нататках — не толькі асабістыя ўражанні ад убачанага, але і апісанне розных падзей, сведкам якіх ён быў або пра якія ведаў з вартых даверу крыніц. Даніэля Крмана цікавіў палітычны і дыпламатычны бок падзей, геаграфічныя і прыродныя абставіны, этнаграфічныя і рэлігійныя аспекты жыцця народаў, сярод якіх ён знаходзіўся.

Значная частка «Падарожнага дзённіка» прысвечана ўкраінскаму краю — Гетманшчыне. Побач часта ўжыванай назвай «Казакія» аўтар ужывае «Украіна», а насельніцтва называе «казацкай нацыяй», рускімі, русінамі, русамі. Пасол выразна адрознівае насельніцтва Украіны ад палякаў, літвінаў і «маскавітаў».

Па хадайніцтве пасольства гетман Іван Мазепа выдаў ім ахоўную грамату на праезд па тэрыторыі Гетманшчыны. Крман стаў сведкам падпалу сталіцы Гетманшчыны — Батурына, ехаў у абозе караля Карла XII, пакінуў згадку пра першае ацалелае пасля маскоўскага тэрору сяло Гетманшчыны — Галынку (цяпер Бахмацкі раён Чарнігаўскай вобласці).

Быў сведкам і апісаў Палтаўскую бітву (27 чэрвеня (8 ліпеня) 1709).

Пасля вяртання на радзіму Даніэль Крман займаўся дзённіка, упарадкоўваннем сямейнага архіва, піша трактат пра паходжанні славакаў, палемічныя творы. Працягвае займацца евангелічнай дзейнасцю, наведвае розныя мясціны імперыі, а таксама Рэчы Паспалітай (у прыватнасці, Львоў, Драгобыч).

Такая дзейнасць славака вымусіла каталіцкую іерархію звярнуцца да рэпрэсіўных мер. У 1721 годзе яго абвінавацілі ў абразе каталіцкай царквы і дынастыі Габсбургаў і кінулі ў турму. Быў у зняволенні дзевяць гадоў і памёр у ім у жніўні 1740 года.

У вёсцы Жукы Палтаўскага раёна пастаўлены памятны знак славацкаму асветніку.

Творы

Зноскі

  • Swartz A. Daniel Krman // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Daniel Krman // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Find a Grave — 1996. Праверана 30 жніўня 2019.
  • Літаратура

    • Станіславський В. В. Крман Даніел // 405 // Енциклопедія історії України[ru] : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій[ru] (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України[ru]. — К.: «Наукова думка[ru]», 2009. — Т. 5 : Кон — Кю.— С. 405. — ISBN 978-966-00-0855-4. (укр.)
    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці