Дамініканскі бурштын

Дамініканскі бурштын — від бурштыну (самы масавы ў тропіках і другі ў свеце пасля балтыйскага бурштыну), які выяўляецца ва ўсходняй частцы вострава Гаіці (Карыбскае мора) ў Дамініканскай Рэспубліцы[1].

Рабочы тэрміт у кавалку дамініканскага бурштыну
Аса з сямейства Dryinidae у кавалку дамініканскага бурштыну
Самка выкапнёвай пчалы Oligochlora semirugosa з дамініканскага бурштыну
Самка выкапнёвай пчалы Nesagapostemon moronei з дамініканскага бурштыну

Апісанне

Дамініканскі бурштын часцей бывае жоўтага колеру, а таксама чырвонага, зялёнага і, значна радзей, блакітнага колеру[2].

Блакітны бурштын сустракаецца, галоўным чынам, у шахце Апала Кемадо (Palo Quemado mine) на поўдзень ад La Cumbre.

Усе радовішчы дамініканскага бурштыну займаюць плошчу каля 400 км² у гарах Кардыльера-Септэнтрыяналь на вышыні 500—1000 метраў над узроўнем мора[3]. Сярод буйных радовішчаў La Cumbre, La Toca, Palo Quemado, La Bucara, Los Cacaos[4], Bayaguana/Sabana de la Mar і іншыя[5].

Калекцыі дамініканскага бурштыну дэманструюцца ў музеі бурштыну Museo del Ambar Dominicano (Сан-Фэліпэ-дэ-Пуэрта-Плата  (руск.)), а таксама ў музеі Amber World Museum у Санта-Дамінга.

Дамініканскі бурштын утварыўся з закамянелай смалы выкапнёвага дрэва Hymenaea protera (род Hymenaea, сямейства Бабовых). Ад самага масавага і вядомага балтыйскага бурштыну адрозніваецца большай празрыстасцю і адносна вялікай колькасцю выкапнёвых уключэнняў, інклюзаў. Гэта дазволіла падрабязна аднавіць структуру даўно зніклых экасістэм трапічных лясоў[1].

Гісторыя вывучэння

Першая згадка пра наяўнасць інклюзаў у дамініканскім бурштыне адносіцца да 1939 годзе, першы від насякомых быў апісаны адтуль у 1964 годзе. Ім стала безжальная пчала Proplebeia dominicana (Wille & Chandler, 1964). У 1970-1980-я гады вывучэнне энтамафаўны дамініканскага бурштыну актывізавалася, асабліва ж актыўна яно вядзецца ў апошнія два дзесяцігоддзі[6].

Узрост

Узрост бурштыну з дамініканскага радовішча першапачаткова быў вызначаны ў ~40 млн гадоў (эацэн)[7], але пасля такая датыроўка была аспрэчана і паказаны ўзрост 23-30 (алігацэн)[8] або 15-20 (міяцэн)[9] млн гадоў. У выніку параўнальнага аналізу ўзросту розных відаў бурштыну былі атрыманы наступныя дадзеныя (у млн. гадоў)[10]:

Флора дамініканскага бурштыну

  • Hymenaea protera
  • Palaeoraphe
  • Roystonea palaea

Фаўна дамініканскага бурштыну

Гл. таксама Інклюзы дамініканскага бурштыну

Да цяперашняга часу з дамініканскага бурштыну вядома больш за 520 відаў насякомых у складзе 21 атраду[13][14][6].

  • Acanthognathus poinari Baroni Urbani, 1994[15]
  • Anochetus conisquamis
  • Anochetus exstinctus
  • Apterostigma eowilsoni[16]
  • Araneagryllus
  • Archeatelura Mendes, 1997[17]
  • Augochlora leptoloba
  • Bocchus vetustus Olmi, 1989[18]
  • Cephalotes serratus[19]
  • Dryinus grimaldii
  • Dryinus rasnitsyni
  • Eickwortapis
  • Electromyrmococcus[20]
  • Leptofoenus pittfieldae
  • Lutzomyia adiketis[21]
  • Neocorynura electra
  • Nesagapostemon
  • Nesomyrmex dominicanus de Andrade, 1999[22]
  • Oligochlora
  • Oxyidris[23]
  • Paleoleishmania neotropicum[21]
  • Paraponera dieteri Baroni Urbani, 1994[24][25]
  • Protopaussus pristinus Nagel, 1997[26]
  • Pulex larimerius Lewis et Grimaldi, 1997[27]
  • Sphaerodactylus dommeli[28]
  • Tainosia[29]
  • Termitaradus mitnicki
  • Triatoma dominicana
  • Trypanosoma antiquus
  • Tyrannasorus rex

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі