Дактрына Трумэна

Дактрына Трумэна (англ.: Truman Doctrine) — знешнепалітычная праграма прапанаваная прэзідэнтам ЗША Г. Трумэнам пасля 2-ой сусветнай вайны. Прылюдна была агучана 12 сакавіка 1947 года. Асновай дактрыны з'яўлялась палітыка "стрымлівання" ў адносінах да СССР ва ўсім свеце. Дактрына Трумэна з'явілася асэнсаваннем барацьбы ЗША і іх сімпантаў за неабходную ім палітыка-эканамічную аднароднасць свету.

Гары Трумэн

Асноўныя падзеі

  • 1946
    • У студзені Трумэн у пасланні да Кангрэсу абгрунтаваў праграму па "выратаванні" Еўропы ад савецкай экспансіі
    • 5 сакавіка У. Чэрчыль у прысутнасці прэзідэнта ЗША Г. Трумэна выступіў у г. Фултан з прамовай, у якой заклікаў да ўтварэння ваенна-палітычнага саюза Вялікабрытаніі і ЗША, накіраванага супраць СССР і краін народнай дэмакратыі. Гэта з'явілася палітычнай правакацыяй, якая вынішчыла магчымасць раўнапраўнага палітычнага ўзаемадзеяння СССР з краінамі Захаду.
  • 1947 — Абвастрэнне Палесцінскага пытання
  • 1948 — Рэзалюцыя Вандэнберга
  • 1949 — Выхад ЗША з пасляваеннай эканамічнай рэцэсіі, утварэнне блока НАТА і працяг масавага будаўніцтва амерыканскіх авіябаз у саюзных ЗША краінах.
    • 4 красавіка — Падпісанне Паўночнаатлантычнага дагавору.
  • 1950 — Пачатак татальнай пасляваеннай мілітарызацыі эканомікі ЗША[1].
    • 25 чэрвеня — Пачатак канфлікту паміж Паўночнай і Паўднёвай Карэяй, Карэйская вайна (19501953). Выкарыстоўвалася ўнутрапалітычна як сродак для збіцця накалу страйкавага руху[2] — у ЗША было аб'яўленна ваеннае становішча і прызваны мільён рэзервістаў.

Гістарычны кантэкст

ЗША не асцерагаліся ваеннай небяспекі з боку СССР[3]. Небяспекай лічылася згубленне патэнцыяльных рынкаў для ўзняўшай тэмпы за вайну амерыканскай прамысловасці: галоўны рынак еўрапейскі, затым — і рынак пераферыйных краін, якія вызваляліся ад каланіяльнай залежнасці.

Зноскі