Дагавор аб Антарктыцы

Дагавор аб Антарктыцы — дагавор, які прадугледжвае дэмілітарызацыю раёна Антарктыды, выкарыстанне яго ў выключна мірных мэтах і ператварэнне ў зону, свабодную ад ядзернай зброі. Дагавор заключаны 1 снежня 1959 года ў Вашынгтоне і набыў моц 23 чэрвеня 1961 года пасля яго падпісання 12 дзяржавамі — першапачатковымі ўдзельнікамі. Галоўная мэта дагавора — забяспечыць выкарыстанне Антарктыкі ў інтарэсах усяго чалавецтва. Таксама прадугледжваецца свабода навуковых даследаванняў і заахвочваецца міжнароднае супрацоўніцтва. Забараняюцца любыя ядзерныя выбухі і захаванні радыеактыўных матэрыялаў у Антарктыцы. На студзень 2010 года удзельнікамі дагавора з'яўляюцца 46 дзяржаў, 28 з якіх з'яўляюцца кансультатыўнымі бакамі.

Эмблема Дагаворы аб Антарктыцы.

У 1982 годзе, як частка Сістэмы Дагаворы аб Антарктыцы і выканання яго IX Артыкула, набыла моц Канвенцыя па захаванні марскіх жывых рэсурсаў Антарктыкі (АНТКАМ)[1]. Практычнае ўжыванне палажэнняў гэтай Канвенцыі на практыцы рэгулююцца Камісіяй АНТКАМ, штаб-кватэра якой знаходзіцца ў аўстралійскім горадзе Хобарт у штаце Тасманія.

Краіны — удзельнікі Дагаворы

КраінаДата падпісанняДата ратыфікацыіДата ўступлення ў сілу
 Аўстралія23 чэрвеня 1961
 Аўстрыя25 жніўня 1987
 Аргенціна23 чэрвеня 1961
 Беларусь19 ліпеня 2006
 Бельгія23 чэрвеня 1961
 Балгарыя11 верасня 1978
 Бразілія16 мая 1975
 Вялікабрытанія1 снежня 195931 мая 196023 чэрвеня 1961
 Венгрыя27 студзеня 1984
 Гватэмала31 ліпеня 1991
 Германія5 лютага 1979
 Грэцыя8 студзеня 1987
 Данія20 мая 1965
 Індыя19 жніўня 198319 жніўня 1983
 Іспанія31 сакавіка 1982
 Італія18 сакавіка 1981
 КНР8 чэрвеня 19838 чэрвеня 1983
 Калумбія31 студзеня 1989
 КНДР21 студзеня 1987
 Куба16 жніўня 1984
 Нідэрланды30 сакавіка 1967
 Новая Зеландыя23 чэрвеня 1961
 Нарвегія23 чэрвеня 1961
 Папуа — Новая Гвінея16 верасня 1975
 Перу10 красавіка 1981
 Польшча23 чэрвеня 1961
 Рэспубліка Карэя28 студзеня 1986
 СССР1 снежня 195921 чэрвеня 196023 чэрвеня 1961
 Румынія15 верасня 1971
 ЗША1 снежня 195918 жніўня 196023 чэрвеня 1961
 Украіна28 кастрычніка 1992
 Уругвай11 студзеня 1980
 Фінляндыя15 мая 1984
 Францыя1 снежня 195916 верасня 196023 чэрвеня 1961
 Чэхаславакія14 чэрвеня 1962
 Чылі23 чэрвеня 1961
 Швейцарыя24 красавіка 1984
 Швецыя21 студзеня 1987
 Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка23 чэрвеня 1961
 Японія23 чэрвеня 1961
  • Вялікабрытанія — Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.
  • Нідэрланды — распаўсюджаны на Нідэрландскія Антыльскія астравы і Сурынам.
  • СССР ратыфікаваў Дагавор (Указ Прэзідыума ВС СССР ад 20.10.1960).
  • Манголія вядзе перамовы аб далучэнні да Дагавора аб Антарктыцы[2], але на сайтах сістэмы Дагавора аб Антарктыцы інфармацыі пра Манголію як удзельніцу Дагавора няма[3][4].

Зноскі

Спасылкі