Давыд Усяславіч

Давыд Усяславіч (сяр. 1050-х — пасля 1130) — князь з дынастыі Ізяславічаў Полацкіх.

Давыд
князь полацкі
1129
ПапярэднікБарыс Усяславіч
ПераемнікІзяслаў Мсціславіч
Нараджэннесярэдзіна 1050-х
Смерцьпасля 1130
РодІзяславічы Полацкія
БацькаУсяслаў Брачыславіч[1][2][…]
ДзеціВалодша, мерк. Мікула і Брачыслаў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Месца Давыда ў старшынстве Усяславічаў дыскусійнае. У кожным разе, да 1103 года князь Давыд апынуўся ў Чарнігаўскім княстве. Іван Бяляеў[3] і Уладзімір Пічэта[4] лічылі, што Давыд па смерці бацькі быў абдзелены братамі і ўдзела не меў. Думкі, што, прынамсі ў 1103—1104 гадах, Давыд не меў удзела трымаецца і Алег Рапаў[5]. Валянцін Янін лічыць, што Давыд не меў удзела прынамсі да 1114 года[6].

У 1103 годзе Давыд у войску чарнігаўскіх князёў удзельнічаў у паспяховым паходзе супраць полаўцаў. У 1104 годзе — супраць свайго брата Глеба Усяславіча, князя менскага, гэты паход поспеху не меў. На думку Рапава, магчыма, паход супраць Глеба меў мэтай абараніць уладальніцкія правы Давыда[5]. Пазней, магчыма, пасля 1116—1119 гадоў, вярнуўся ў Полацкую зямлю і, імаверна, трымаў Ізяслаўльскі ўдзел.

У 1128 годзе, напэўна, праз хваробу полацкага князя Барыса Усяславіч, спрабаваў пераняць рэальную ўладу ў Полацку. Пакінуў у Ізяслаўлі свайго сына Брачыслава, князь Давыд з малодшымі сынамі паехаў у Полацк. Палачане, напэўна, хацелі мець пры нямоглым князю Барысе намеснікам яго сына Рагвалода, а не Давыда Усялавіча, таму змовіліся супраць яго. Князь Давыд, імаверна, даведаўся пра змову і паклікаў у Полацк і сына Брачыслава з ізяслаўльскай дружынай. Магчыма, такія дзеянні пры жывым Барысе былі той «няпраўдай» Давыда, праз якую вялікі князь кіеўскі Мсціслаў пачаў вялікі паход на Полацкую зямлю. Адначасова палачане выгналі Давыда з Полацка і, «узяўшы» маладога Рагвалода Барысавіча, зацвердзілі яго ў вялікага князя Мсціслава. Пры гэтым, Давыд быў сватам Мсціслава — напярэдадні ажаніў свайго сына Брачыслава з яго дачкой Ксеніяй.

Неўзабаве, у 1129 годзе (вераснёўскім, да разводдзя) полацкі князь Барыс памёр, а Давыд заняў паводле старшынства полацкі сталец. Гэтыя падзеі суправаджаліся новымі міжусобіцамі ў родзе Ізяславічаў Полацкіх, пра якія, аднак, пэўна нічога не вядома. У 1129 годзе вялікі князь Мсціслаў збіраўся ў паход супраць полаўцаў і заклікаў да ўдзелу полацкіх князёў. Полацкія ж князі кпліва адмовіліся. Больш за гэта, імаверна, калі Мсціслаў ваяваў з полаўцамі, Давыд зноў пачаў міжусобіцу з Рагвалодам-Васілём. Вярнуўшыся з паходу Мсціслаў паслаў сваіх ваявод у Полацкую зямлю, яны захапілі амаль усіх полацкіх князёў, у т.л. Давыда з сынамі і прывезлі іх у Кіеў. У 1130 годзе над полацкімі князямі адбыўся «суд рускіх князёў» і яго выракам іх разам з сем’ямі саслалі ў Візантыю.

Давыд не вярнуўся са ссылкі, імаверна, памёр у Візантыі. Вярнуліся яго сыны — Брачыслаў, Мікула і Валодша, якія з дапамогай Рагвалода-Васіля вярнулі сабе ад Глебавічаў Ізяслаўльскае княства.

Нашчадкі

Зноскі

  • Беляев И. Д. Очерк истории… С. 25.
  • Очерки истории СССР… С. 230.
  • а б Рапов О. М. Княжеские владения… С. 55.
  • Янин В.… С. 130.
  • Літаратура

    • Алексеев Л. В. Полоцкая земля // Древнерусские княжества X-XIII вв. — М., 1975.
    • Беляев И. Д. Очерк истории Северо-западного края России. — Вильна: Тип. Сыркина, 1867. — 121 с.
    • Беляев И. Д. Рассказы из русской истории. Кн. 4. Ч. I. История Полотска или Северо-Западной Руси от древнейших времен до Люблинской унии. — М., 1872.
    • Загарульскі Э. М. Заходняя Русь: IX-XIII ст.: Вучэб. дапам. — Мн., 1998, — 260 с.
    • Загорульский Э. М. Генеалогия полоцких князей Изяславичей. — Мн. : ВУЗ-ЮНИТИ, 1994. — 31 с. 3000 экз. ISBN 985-431-001-9 : Б. ц.
    • Очерки истории СССР. Период феодализма IX—XV вв. Ч. 1. / Под ред. Б. Д. Грекова. — М., 1953.
    • Рапов О. М. Княжеские владения на Руси в X — первой половине XIII в. / О. М. Рапов; Под редакцией Б. А. Рыбакова. — М.: Издательство Московского университета, 1977. — 264 с.
    • Янин В. Л. Междукняжеские отношения в эпоху Мономаха и «Хождение игумена Даниила» // Труды отдела древнерусской литературы. — Т. XVI. — 1960. С. 112—131.
    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці