Георгій Васілевіч Сысоеў
Георгій Васілевіч Сысоеў (нар. 17 кастрычніка 1919, г. Волагда, Расія — 5 студзеня 2010, Мінск) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1973). Член-карэспандэнт Пятроўскай акадэміі навук і мастацтва ў Пецярбургу (1994), акадэмік Беларускай акадэміі архітэктуры[1]. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1968).
Георгій Васілевіч Сысоеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 кастрычніка 1919 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 5 студзеня 2010 (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Александр Георгіевіч Сысоеў[d] |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Член у | |
Працаваў у гарадах | Ленінград, Мінск, Брэст, Магілёў |
Найважнейшыя пабудовы | Праспект Незалежнасці ў Мінску |
Прэміі | |
Узнагароды | |
![]() |
Біяграфія
Нарадзіўся 17 кастрычніка 1919 года ў Волагдзе ў дваранскай сям’і[2]. Паводле яго ўласных словаў яго продкі былі з галандскай дынастыі Брантаў, якіх Пётр I запрасіў у Расію і за верную службу падараваў маёнтак пад Волагдай. Бацька Георгія Сысоева быў мастаком. Бацькі былі рэпрэсаваны ў 1937 годзе[3][4].
У 1938 годзе з адзнакай скончыў сярэднюю школу і паступіў на архітэктурны факультэт Ленінградскага інжынерна-будаўнічага інстытута. Да 1941 года паспеў скончыць тры курсы[3].
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны пайшоў добраахвотнікам на фронт. Да 1945 года ён праслужыў тэхнікам-будаўніком у ваенна-будаўнічым атрадзе.[3]
У верасні 1945 года пасля дэмабілізацыі Сысоеў паступіў на 3-і курс Ленінградскага інстатута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна. У 1949 годзе з адзнакай абараніў дыпломны праект «Музей абароны г. Ленінграда».[3]
У далейшым ён працаваў у інстытуце «Ленакадэмпраект», дзе браў удзел у аднаўленні Аляксандраўскага палаца ў г. Пушкіне і галоўнага будынка Пулкаўскай абсерваторыі, а таксама шэрагу іншых праектаў[3]. Член Саюза архітэктараў СССР з 1951 года[5].
У студзені 1952 года з жонкай ён пераехаў у Мінск. У Мінску Сысоеў пачаў працаваць у інстытуце «Белдзяржпраект» спачатку галоўным архітэктарам праектаў, а затым і кіраўніком майстэрні. Першай яго працай стаў драўляны кінатэатр «Вясёлка» ў парку Чалюскінцаў, пабудаваны ў тым жа 1952 годзе. Праект атрымаў прэмію на Міжнародным фестывалі моладзі і студэнтаў у Маскве[4]. У 1952—1964 гадах выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы і Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.
У 1958 годзе са скульптарам Заірам Азгурам ён прыняў удзел у конкурсе на праект помніка «Змагарам за Савецкую ўладу ў Магілёве» і атрымаў першую прэмію[3].
У 1960 годзе Сысоеў перайшоў на працу ў інстытут «Мінскпраект» на пасаду кіраўніка майстэрні[2]. У «Мінскпраекце» разам з Сяргеем Мусінскім і іншымі мінскімі архітэктарамі праектаваў цэлы шэраг аб’ектаў, уключаючы будынак гарадскога Савета народных дэпутатаў. У студзені 1966 года па даручэнні Міністэрствы гандлю СССР Сысоеў узначаліў архітэктурнае праектаванне ў ізноў створаным інстытуце «Белдзіпрагандаль»[3].
У 1966 годзе ён стаў галоўным архітэктарам праекта па будаўніцтве мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой»[6]. За ўдзел у гэтым праекце ён быў узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР[3].
З 1971 года Сысоеў ізноў працаваў у «Мінскпраекце», дзе стварыў і ўзначаліў аддзел перспектыўнага праектавання.
У 1990—1994 кіраваў персанальнай творчай майстэрняй пры Беларускім саюзе архітэктараў. Георгій Сысоеў памёр 5 студзеня 2010 года ў Мінску[7].
Творчасць
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bc/Nezavisimosti_avenue%2C_Minsk_-_panoramio.jpg/220px-Nezavisimosti_avenue%2C_Minsk_-_panoramio.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e6/Belarus-Minsk-East-1_Residential_Area-2.jpg/220px-Belarus-Minsk-East-1_Residential_Area-2.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1e/Minsk_Nezalezhnasci_sq_3.jpg/220px-Minsk_Nezalezhnasci_sq_3.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3d/%D0%9C%D0%B8%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9_%D0%B3%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D0%BF%D0%BE%D0%BB%D0%BA%D0%BE%D0%BC.jpg/220px-%D0%9C%D0%B8%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9_%D0%B3%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D0%BF%D0%BE%D0%BB%D0%BA%D0%BE%D0%BC.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/79/Minsk%2C_Belarus_-_panoramio_%28556%29.jpg/220px-Minsk%2C_Belarus_-_panoramio_%28556%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/df/%D0%9F%D1%80%D0%B0%D1%81%D0%BF%D0%B5%D0%BA%D1%82_%D0%BB%D1%8F_%D0%91%D0%B0%D1%82%D0%B0%D0%BD%D1%96%D1%87%D0%BD%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D1%81%D0%B0%D0%B4%D1%83.jpg/220px-%D0%9F%D1%80%D0%B0%D1%81%D0%BF%D0%B5%D0%BA%D1%82_%D0%BB%D1%8F_%D0%91%D0%B0%D1%82%D0%B0%D0%BD%D1%96%D1%87%D0%BD%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D1%81%D0%B0%D0%B4%D1%83.jpg)
Галоўныя работы ў Мінску: праект планіроўкі і забудовы 2-й чаргі Ленінскага праспекта (жылыя дамы з магазінамі «1000 дробязей» , «Кветкі» , «Сілуэт», «Сінтэтыка» , «Дом абутку», «Акадэмкніга» і інш., усе 1955—1964), магазін «Тэхніка ў побыце» на Юбілейнай плошчы (1965), 11-павярховыя дамы на бульвары Луначарскага (Берасцянская вуліца, 17 і 24 ; 1965—1972), гасцініца «Мінск» (2-я чарга, 1969), будынак гарадскога Савета народных дэпутатаў (1964; усе ў сааўт.) і інш. Адзін з аўтараў мемарыяльнага комплексу Брэсцкая крэпасць-герой[5], помніка-бюста С. І. Грыцаўцу ў Мінску (скульптар З. Азгур, 1956), помніка К. С. Заслонаву ў г. Орша Віцебскай вобласці (скульптар С. Селіханаў, 1955). Кіраваў рэканструкцыяй інтэр’ера Дома афіцэраў у Мінску (1974).
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976), Айчыннай вайны II ступені (1985), медалямі, трыма Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1971, 1979, 1985). Дзяржаўная прэмія БССР (1968, у аўтарскім калектыве) за стварэнне архітэктурнага ансамбля Ленінскага праспекта, прэмія Савета Міністраў СССР (1978, у аўтарскім калектыве) за праектаванне і будаўніцтва буйнапанэльных жылых дамоў новых серый у Мінску, дыплом і прэмія СА СССР на Усесаюзных аглядах дасягненняў савецкай архітэктуры (1977, 1981)[5].
Зноскі
Літаратура
- Сысоеў Георгій Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сысоеў Георгій Васілевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Сысоев Георгий Васильевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Крепак, Б. А. Александр Кищенко / Б. А. Крепак. — М.: Советский художник, 1988. — 64 с.
- Воинов, А. А. История архитектуры Белоруссии: Учеб. для вузов по спец. 1201 «Архитектура». В 2 т. Т. 2 (Советский период). — 2-е изд., перераб. и доп. / А. А. Воинов. — Мн.: Вышэйшая школа, 1987. — 293 с.
- Сысоев, Г. В. Микрорайон Восток-1 в Минске // Строительство и архитектура Белоруссии. — 1974. — № 1.
Спасылкі
- Партрэт аўтарства І. В. Мядзведзева — НАЦИОНАЛЬНОЕ СВОЕОБРАЗИЕ В ТВОРЧЕСТВЕ АРХИТЕКТОРА-ХУДОЖНИКА И. В. МЕДВЕДЕВА. С. 85