Гусявіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Гусяві́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Старая Гусявіца.

Гусявіцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Статуссельсавет
Уваходзіць уБуда-Кашалёўскі раён
Уключае10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтрСтарая Гусявіца
Дата ўтварэння30 снежня 1927
Насельніцтва (2019)1 336
Часавы поясUTC+03:00
Код аўтам. нумароў3
Афіцыйны сайт

Гісторыя

Утвораны 30 снежня 1927 года ў складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР шляхам аб’яднання скасаваных Новагусявіцкага і Старагусявіцкага сельсаветаў. Цэнтр — вёска Новая Гусявіца. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уваравіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пянчынскага сельсавета[1]. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна. 27 верасня 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Старая Гусявіца. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Гусявіцкага сельсавета 17 населеных пунктаў[2]. 16 жніўня 2016 года скасаваны пасёлак Калініна[3].

Склад

У склад Гусявіцкага сельсавета ўваходзілі населеныя пункты, якія зараз не існуюць: да 1934 года — пасёлак Шульскае, да 1947 года — пасёлак Вараі, да 1979 года — пасёлак Новае Жыццё, да 1982 года — пасёлак Івашкаў, да 1983 года — пасёлак Бярозавае Балота, да 1984 года — пасёлак Чырвоная Хачэмля.

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (11 населеных пунктаў) — 1578 чалавек[4], з іх 96,3 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 0,6 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (10 населеных пунктаў) — 1336 чалавек[6].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі