Густаў Гусак

Густаў Гусак (славацк.: Gustáv Husák, 10 студзеня 1913, Дубраўка — 18 лістапада 1991, Браціслава) — апошні прэзідэнт сацыялістычнай Чэхаславакіі, славак па нацыянальнасці.

Густаў Гусак
Gustáv Husák
Сцяг9-ы Прэзідэнт Чэхаславакіі
29 мая 1975 — 10 снежня 1989
ПапярэднікЛюдвік Свобада
ПераемнікВацлаў Гавел
Сцяг5-ы Генеральны сакратар ЦК КПЧ
1971 — 17 снежня 1987
Папярэднікпасада адноўлена
ПераемнікМілаш Якеш
Сцяг3-і Першы сакратар ЦК КПЧ
17 красавіка 1969 — 1971
ПапярэднікАляксандр Дубчак
Пераемнікпасада скасавана
Нараджэнне10 студзеня 1913(1913-01-10)[1][2][…]
Смерць18 лістапада 1991(1991-11-18)[1][4][…] (78 гадоў)
Месца пахавання
  • Дубраўка[d]
Імя пры нараджэнніславацк.: Augustín Husák
ЖонкаМагда Лаквенцова[d] і Вера Гусакова[d]
ДзеціVladimír Husák[d] і Ján Husák[d]
НацыянальнасцьСлавак
Веравызнаннеатэізм і каталіцтва
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступеньдоктар права[d]
АўтографВыява аўтографа
Узнагароды

ЧССР:

Герой Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспублікі
Герой Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспублікі
Герой Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспублікі
Герой Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспублікі
Герой Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспублікі
Герой Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспублікі
Ордэн Клемента Готвальда
Ордэн Клемента Готвальда
Ордэн Клемента Готвальда
Ордэн Клемента Готвальда
Ордэн Клемента Готвальда
Ордэн Клемента Готвальда
Ордэн Пераможнага лютага
Ордэн Пераможнага лютага

СССР:

Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн ЛенінаОрдэн ЛенінаОрдэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі

Іншыя краіны:

Ордэн «Перамога сацыялізму»
Ордэн «Перамога сацыялізму»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Густаў Гусак нарадзіўся ў сям'і рабочага. У 16 гадоў стаў сябрам арганізацыі камуністычнай моладзі, калі вучыўся ў гімназіі ў Браціславе. У 1933 годзе, будучы студэнтам-юрыстам, стаў сябрам Кампартыі Чэхаславакіі. У 1938 годзе ажаніўся з актрысай Магдай Лаквенцавай. Падчас Другой сусветнай вайны выступаў супраць марыянеткавай славацкай фашысцкай дзяржавы, чатыры разы арыштоўваўся. Смутным фактам у яго біяграфіі ў гэты час з'яўляецца яго цеснае сяброўства з лідарам славацкіх фашыстаў Аляксандрам Махам і іх сумесная паездка ў акупаваны СССР у Катынь. Гусак пасля сцвярджаў, што Мах прымусіў яго паехаць пры дапамозе пагроз. Падчас антыфашысцкага Славацкага народнага паўстання быў намеснікам старшыні Славацкай Народнай Рады, якая каардынавала паўстанне. У 1948 годзе пасля дзяржаўнага перавароту і прыходу камуністаў да ўлады зрабіў хуткую кар'еру, але ў 1950 годзе быў абвінавачаны ў «буржуазным нацыяналізме» і ў лютым 1951 года арыштаваны. У 1954 годзе быў прысуджаны да пажыццёвага зняволення, на працэсе не прызнаў віну. Пакаранне адбываў разам з Аляксандрам Махам і іншымі былымі сябрамі фашысцкага ўрада Славакіі. У 1960 годзе прэзідэнт Новатны амнісціраваў Гусака, а ў 1963 годзе поўнасцю рэабілітаваў.

У 1960-х — адзін з маладых рэфарматараў Кампартыі ЧССР, гарачы прыхільнік Дубчака, выступаў супраць умяшання СССР у справы Чэхаславакіі. На маскоўскіх перамовах у жніўні 1968 года Гусак «прагматычна» змяніў курс і стаў прыхільнікам Брэжнева.

У 1969 годзе становіцца Першым сакратаром Камуністычнай партыі Чэхаславакіі, у 1971 становіцца Генеральным сакратаром. Курс Гусака атрымаў назву «нармалізацыі», гэта значыць ліквідацыі наступстваў палітычных рэформ, зробленых падчас Пражскай вясны, што кампенсавалася эканамічнымі стымуламі. У кіраўніцтве КПЧ наступіў застой — склад ЦК і Палітбюро амаль не змяніўся з 1971 па 1989 год. У 1975 годзе стаў прэзідэнтам ЧССР.

У 1987 годзе сышоў у адстаўку з пасады Генеральнага сакратара ЦК КПЧ (яго змяніў Мілаш Якеш), аднак захаваў пасаду прэзідэнта ЧССР. Пасля аксамітнай рэвалюцыі 1989 года Гусак даручыў Марыяну Чалфе скласці «Урад народнай згоды» і сышоў у адстаўку. Новым прэзідэнтам быў абраны дысідэнт Вацлаў Гавел.

Узнагароджаны вышэйшымі ўзнагародамі Чэхаславакіі і іншых сацыялістычных дзяржаў.

Зноскі

  • Гусак Густав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  • Gustáv Husák // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Deutsche Nationalbibliothek Record #118554956 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchВікіпедыя:ФорумЗамах на Дональда ТрампаБеларусьУННВДругая сусветная вайнаІгар Ніканавіч КузняцоўЦюбінгенВікіпедыяСпіс беларускіх імёнВікіпедыя:СупольнасцьSpecial:SearchВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяRuslan SaberovВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБеларуская моваКвэньяШматвектарная палітыка (Беларусь)ZaklonВікіпедыя:ДаведкаРазбітае сэрца пацанаПошукавая аптымізацыяАдмысловае:WatchlistСтаражытны Тураў (экспазіцыя)Размовы:Прыпыначны пунктХрастковыя рыбыКатэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікіданых без беларускага подпісуФайл:Bible of Queen Sophia kept in Wroclaw University Library page 1 - Book of Isaiah.jpgМінскKufar.byСуцэльнагаловыяЧэмпіянат Еўропы па футболе 2024Цюбінгенскі ўніверсітэт14 ліпеняШаблон:Апошнія навіныЯнка КупалаІгар Анатолевіч Маршалаў