Гуаўярэ

Гуаўярэ (ісп.: Río Guaviare) — рака на ўсходзе Калумбіі, левы прыток ракі Арынока; у верхнім цячэнні Гуаябера. Даўжыня 1300 км, плошча басейна 140 тысяч км². Пачынаецца на Усходняй Кардыльеры, цячэ па пласкагор'і Пардаас, дзе ўтварае парогі і вадаспады; ніжняе цячэнне Гуаўярэ — на нізіне Арынока. Сярэдні расход вады 5200 м³/с. Характэрны дажджавыя паводкі. Суднаходная для невялікіх суднаў да ўпадзення левага прытока ракі Ар'яры (з перарывамі каля парогаў).

Гуаўярэ
ісп. Río Guaviare
Характарыстыка
Даўжыня1300 км
Басейн140 000 км²
Расход вады8 200 м³/с
Вадацёк
Выток 
 • Каардынаты2°34′46″ пн. ш. 72°46′10″ з. д.HGЯO
ВусцеАрынока
 • Каардынаты4°03′50″ пн. ш. 67°43′08″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэмаАрынока → Casiquiare canal[d] → Рыу-Негру → Амазонка → Атлантычны акіян
Краіна
physical
Гуаўярэ
Гуаўярэ
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Літаратура