Група 77

«Група 77» (G-77) або «група сямідзесяці сямі» (Group of Seventy Seven) — найбуйнейшая міждзяржаўная арганізацыя краін, якія развіваюцца, дзейнічае ў рамках ААН і яе органаў. Рашэнне аб стварэнні групы было прынята на нарадзе міністраў краін, якія развіваюцца Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі ў 1964 годзе, а афіцыйна аформлена яна была на 1-й сесіі Канферэнцыі ААН па гандлі і развіцці, якая праходзіла ў Жэневе 15 чэрвеня таго ж года. Першапачаткова колькасць краін-членаў новай арганізацыі раўнялася 77, але іх колькасць расла па меры прыняцця новых краін у склад ААН.

"Група 77"

Group of 77
Groupe des 77
Grupo de los 77

مجموعة ال77
Карта-схема краін-членаў Групы
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыіміжнародная арганізацыя
Афіцыйныя мовыанглійская, арабская, іспанская , французска
Кіраўнікі
СтаршыняДж. Ашэ (Антыгуа і Барбуда)
Прадстаўнік у ААНМунір Акрам (Пакістан)
Заснаванне
1-я сесія ЮНКТАД15 чэрвеня 1964
Член у130 дзяржаў-членаў
g77.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Члены арганізацыі

Картасхема краін-членаў і былых краін-членаў "Групы 77"
Група 77-мі[1];
Спіс краін-членаў "Групы 77":
1. Афганістан (Засн.)35. Дамініка69. Малаві103. Сенегал (Засн.)
2. Алжыр (Засн.)36. Дамініканская Рэспубліка (Засн.)70. Малайзія (Засн.)104. Сейшэльскія астравы
3. Ангола37. Усходні Тымор71. Мальдыўскія астравы105. Сьера-Леонэ (Засн.)
4. Антыгуа і Барбуда38. Эквадор (Засн.)72. Малі (Засн.)106. Сінгапур
5. Аргенціна (Засн.)39. Егіпет73. Маршалавы Астравы107. Саламонавы Астравы
6. Багамскія астравы40. Сальвадор (Засн.)74. Маўрытанія (Засн.)108. Самалі (Засн.)
7. Бахрэйн41. Экватарыяльная Гвінея75. Маўрыкій109. ПАР
8. Бангладэш42. Эрытрэя76. ФШМ110. Шры-Ланка (Засн.; тады Цэйлон)
9. Барбадас43. Эфіопія (Засн.)77. Манголія111. Судан (Засн.)
10. Беліз44. Фіджы78. Марока (Засн.)112. Сурынам
11. Бенін (Засн.; тады Дагамея)45. Габон (Засн.)79. Мазамбік113. Свазіленд
12. Бутан46. Гамбія80. М’янма (Засн.; тады Бірма)114. Сірыя (Засн.)
13. Балівія (Засн.)47. Гана (Засн.)81. Намібія115. Танзанія (Засн.)¹
14. Боснія і Герцагавіна (Засн.)²48. Грэнада82. Непал (Засн.)116. Тайланд (Засн.)
15. Батсвана49. Гватэмала (Засн.)83. Нікарагуа (Засн.)117. Тога (Засн.)
16. Бразілія (Засн.)50. Гвінея (Засн.)84. Нігер (Засн.)118. Тонга
17. Бруней51. Гвінея-Бісау85. Нігерыя (Засн.)119. Трынідад і Табага (Засн.)
18. Буркіна-Фасо (Засн.)52. Гаяна86. КНДР120. Туніс (Засн.)
19. Бурундзі (Засн.)53. Гаіці (Засн.)87. Аман121. Туркменістан
20. Камбоджа (Засн.)54. Гандурас (Засн.)88. Пакістан (Засн.)122. Уганда (Засн.)
21. Камерун (Засн.)55. Індыя (Засн.)89. Палесціна123. ААЭ (Засн.)
22. Каба-Вердэ56. Інданезія (Засн.)90. Панама (Засн.)124. Уругвай (Засн.)
23. ЦАР (Засн.)57. Іран (Засн.)91. Папуа-Новая Гвінея125. Вануату
24. Чад (Засн.)58. Ірак (Засн.)92. Парагвай (Засн.)126. Венесуэла (Засн.)
25. Чылі (Засн.)59. Ямайка (Засн.)93. Перу (Засн.)127. В’етнам (Засн.)
26. Кітай60. Іарданія (Засн.)94. Філіпіны (Засн.)128. Емен (Засн.)
27. Калумбія (Засн.)61. Кенія (Засн.)95. Катар129. Замбія
28. Каморы62. Кувейт (Засн.)96. Руанда (Засн.)130. Зімбабвэ
29. ДРК (Засн.)63. Лаос (Засн.)97. Сент-Кітс і Невіс
30. Рэспубліка Конга (Засн.)64. Ліван (Засн.)98. Сент-Люсія
31. Коста-Рыка (Засн.)65. Лесота99. Сент-Вінсент і Грэнадзіны
32. Кот-Д'Івуар66. Ліберыя (Засн.)100. Самоа
33. Куба67. Лівія (Засн.)101. Сан-Тамэ і Прынсіпі
34. Джыбуці68. Мадагаскар (Засн.)102. Саудаўская Аравія (Засн.)
(Засн.) азначае, што краіна з'яўляецца заснавальніцай Групы і ўваходзіла ў яе першапачатковы склад

Заўвагі: 1. Тады Аб'яднаная Рэспубліка Танганьікі і Занзібара

2. Адна з краін-заснавальніц у складзе былой Югаславіі

На канец 2008 года ў «Групе 77» складаецца 130 краін, з якіх 53 прыпадае на Афрыку, 36 краін — з Азіі, 32 краіны прадстаўляюць Лацінскую Амерыку, 8 краін — прадстаўнікі Акіяніі і адна краіна з Еўропы.

Гл. таксама

  • ААН
  • Краіны трэцяга свету

Зноскі

Спасылкі