Граўвака

Граўвака, або шэрая вака (ад ням.: grau - шэры і Wacke - гліністая горная парода) — цёмна-шэры да бурага пясчанік палеазойскага ўзросту, які змяшчае нароўні з зернямі кварцу абломкі розных парод. Утварыўся ў выніку разбурэння асноўных вывергнутых парод. Вельмі цвёрды. Выкарыстоўваецца ў відзе друзу ў аўта- і чыгуначным будаўніцтве. Шырока распаўсюджаны.

Узор скалы з граўвакі

Часта пад гэтым тэрмінам разумеюць пяскі і пясчанікі, якія складаюцца з абломкаў розных горных парод, незалежна ад характару цэментуючага рэчыва.З-за нявызначанасці і розных тлумачэнняў тэрміна ўжываць яго ў петраграфічным сэнсе не рэкамендуецца.

Літаратура

  • Шуман В. Мир камня. Горные породы и минералы. — М.: Мир, 1986. С.108.
  • Четырёхъязычный энциклопедический словарь терминов по физической географии. — М.: Советская энциклопедия, 1980. С.125.

Спасылкі