Гран-пры Іспаніі

Гран-пры Іспаніі (ісп.: Gran Premio de Espana, англ.: The Spanish Grand Prix) — гонка Формулы-1, у наш час праводзіцца на трасе Каталунья (Мантмела, недалёка ад Барселоны, Іспанія). Упершыню Гран-пры Іспаніі быў уключаны ў каляндар чэмпіянату Формулы-1 у 1951 годзе, а на трасе Каталунья праводзіцца з 1991 года.

Сцяг Іспаніі Гран-пры Іспаніі
Каталунья
Месца правядзенняСцяг Іспаніі Мантмела, Барселона
Кругоў66
Даўжыня круга4,655 м
Даўжыня гонкі307,104 м
Больш за ўсё перамог у Гран-пры
ПілотСцяг Германіі Міхаэль Шумахер (6)
Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан (6)
КамандаСцяг Італіі Ferrari (12)
Апошняя гонка (2022)
Пераможца

Сцяг Нідэрландаў Макс Верстапен

Поўл-пазіцыя

Сцяг Манака Шарль Леклер

Шпаркі круг

Сцяг Мексікі Серхіа Перэс

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Першы Гран-пры Іспаніі быў праведзены ў 1913 годзе, на дарожнай трасе ў Гвадараме, недалёка ад Мадрыда.

Пасля перапынку ў 19141922 гадах з-за фінансавых праблем Гран-пры Іспаніі быў адноўлены. Была праведзена гонка ў Сітжасе, недалёка ад Барселоны, і потым з 1924 па 1935 год гонка праводзілася на трасе Ласартэ, на паўночным узбярэжжы (Гран-пры Сан-Себасцьяна). У 1936 годзе ў Іспаніі пачалася грамадзянская вайна, і гонкі спыніліся.

Схема трасы Педралбес

Іспанія вярнулася ў гоначны каляндар у 1951 годзе, калі быў праведзены Гран-пры Іспаніі, які ўваходзіў у афіцыйны залік чэмпіянату Формулы-1 на трасе Педралбес у Барселоне. Гэта была хуткая і вялікая (3,9 мілі) гарадская траса, якая складалася з шасці паваротаў і працяглай прамой даўжынёй 1,2 мілі. Найбольш канкурэнтаздольныя машыны праходзілі круг прыкладна за 2 хвіліны 20 секунд. У 1954 годзе быў праведзены яшчэ адзін Гран-пры Іспаніі. Але ў 1955 годзе адбылася трагедыя з гібеллю гледачоў на гонках 24 гадзіны Ле-Мана, пасля чаго трасу Педралбес выключылі з календара.

У 1967 годзе Гран-пры Іспаніі вярнуўся, калі Каралеўскі Аўтамабільны Клуб Іспаніі арганізаваў гонку на новай трасе Харама недалёка ад Мадрыда. Спраектаваная Джонам Хугенгольцам, траса мела 16 паваротаў, перапады вышынь і павароты з нахіленымі віражамі (бэнкінгі). З сезона 1968 года іспанскі гран-пры вярнуўся ў каляндар чэмпіянату, па чарзе праводзячыся на трасах Харама і Манжуік-Парк у Барселоне. Аднак гонка 1975 года на Манжуік-Парку скончылася гібеллю 4 гледачоў. Пасля гэтага ў 19761981 гадах гонка праходзіла на трасе Харама.

У 19821985 гадах Гран-пры Іспаніі выпаў з календара. У 1985 годзе мэр горада Херас адкрыў новую трасу для прыцягнення турыстаў. Гран-пры Іспаніі ў Херасе праводзілася з 1985 па 1990 гады, апроч таго, на трасе ў Херасе прайшлі Гран-пры Еўропы 1994 года і Гран-пры Еўропы 1997 года.

З сезона 1991 года Гран-пры Іспаніі праводзіцца на трасе Каталунья, размешчанай блізу Барселоны.

Пераможцы Гран-пры Іспаніі

Пілоты

ПерамогіПілотГран-пры
6 Міхаэль Шумахер1995, 1996, 2001, 2002, 2003, 2004
Льюіс Хэмілтан2014, 2017, 2018, 2019, 2020, 2021
3 Джэкі Сцюарт1969, 1970, 1971
Найджэл Мэнсел1987, 1991, 1992
Ален Прост1988, 1990, 1993
Міка Хакінен1998, 1999, 2000
2 Эмерсан Фіціпальдзі1972, 1973
Марыа Андрэці1977, 1978
Айртан Сена1986, 1989
Кімі Райканен2005, 2008
Фернанда Алонса2006, 2013
Макс Верстапен2016, 2022

Каманды

ПерамогіКамандаГран-пры
12 Ferrari1954, 1974, 1981, 1990, 1996, 2001, 2002, 2003, 2004, 2007, 2008, 2013
8 McLaren1975, 1976, 1988, 1989, 1998, 1999, 2000, 2005
7 Williams1987, 1991, 1992, 1993, 1994, 1997, 2012
Mercedes2014, 2015, 2017, 2018, 2019, 2020, 2021
6 Lotus1968, 1972, 1973, 1977, 1978, 1986
4 Red Bull2010, 2011, 2016, 2022

Паводле сезонаў

Ружовым колерам пазначаны Гран-пры, якія не ўваходзілі ў афіцыйны залік чэмпіянату Формулы-1, жоўтым — тыя, што ўваходзілі ў перадваенны Еўрапейскі чэмпіянат

ГодПілотКанструктарТрасаСправаздача
2022 Макс ВерстапенRed BullКаталуньяСправаздача  (англ.)
2021 Льюіс ХэмілтанMercedesКаталуньяСправаздача  (англ.)
2020 Льюіс ХэмілтанMercedesКаталуньяСправаздача  (англ.)
2019 Льюіс ХэмілтанMercedesКаталуньяСправаздача  (англ.)
2018 Льюіс ХэмілтанMercedesКаталуньяСправаздача  (англ.)
2017 Льюіс ХэмілтанMercedesКаталуньяСправаздача  (англ.)
2016 Макс ВерстапенRed BullКаталуньяСправаздача  (англ.)
2015 Ніка РосбергMercedesКаталуньяСправаздача  (руск.)
2014 Льюіс ХэмілтанMercedesКаталуньяСправаздача
2013 Фернанда АлонсаFerrariКаталуньяСправаздача  (руск.)
2012 Пастар МальданадаWilliams-RenaultКаталуньяСправаздача  (руск.)
2011 Себасцьян ФетэльRed Bull-RenaultКаталуньяСправаздача  (руск.)
2010 Марк УэберRed Bull-RenaultКаталуньяСправаздача  (руск.)
2009 Джэнсан БатанBrawn-MercedesКаталуньяСправаздача  (руск.)
2008 Кімі РайканенFerrariКаталуньяСправаздача  (руск.)
2007 Феліпі МасаFerrariКаталуньяСправаздача  (руск.)
2006 Фернанда АлонсаRenaultКаталуньяСправаздача  (руск.)
2005 Кімі РайканенMcLaren-MercedesКаталуньяСправаздача  (руск.)
2004 Міхаэль ШумахерFerrariКаталуньяСправаздача  (руск.)
2003 Міхаэль ШумахерFerrariКаталуньяСправаздача  (руск.)
2002 Міхаэль ШумахерFerrariКаталуньяСправаздача  (руск.)
2001 Міхаэль ШумахерFerrariКаталуньяСправаздача  (руск.)
2000 Міка ХакіненMcLaren-MercedesКаталуньяСправаздача  (руск.)
1999 Міка ХакіненMcLaren-MercedesКаталуньяСправаздача  (руск.)
1998 Міка ХакіненMcLaren-MercedesКаталуньяСправаздача  (руск.)
1997 Жак ВільнёўWilliams-RenaultКаталуньяСправаздача  (руск.)
1996 Міхаэль ШумахерFerrariКаталуньяСправаздача  (руск.)
1995 Міхаэль ШумахерBenetton-RenaultКаталуньяСправаздача  (руск.)
1994 Дэйман ХілWilliams-RenaultКаталуньяСправаздача  (руск.)
1993 Ален ПростWilliams-RenaultКаталуньяСправаздача  (руск.)
1992 Найджэл МэнселWilliams-RenaultКаталуньяСправаздача  (руск.)
1991 Найджэл МэнселWilliams-RenaultКаталуньяСправаздача  (руск.)
1990 Ален ПростFerrariХерасСправаздача  (руск.)
1989 Айртан СенаMcLaren-HondaХерасСправаздача  (руск.)
1988 Ален ПростMcLaren-HondaХерасСправаздача  (руск.)
1987 Найджэл МэнселWilliams-HondaХерасСправаздача  (руск.)
1986 Айртан СенаLotus-RenaultХерасСправаздача  (руск.)
1982-85Не праводзіўся
1981 Жыль ВільнёўFerrariХарамаСправаздача  (руск.)
1980 Алан ДжонсWilliams-FordХарамаСправаздача  (руск.)
1979 Патрык ДэпаеLigier-FordХарамаСправаздача  (руск.)
1978 Марыа АндрэціLotus-FordХарамаСправаздача  (руск.)
1977 Марыа АндрэціLotus-FordХарамаСправаздача  (руск.)
1976 Джэймс ХантMcLaren-FordХарамаСправаздача  (руск.)
1975 Ёхен МасMcLaren-FordМонжуік-ПаркСправаздача  (руск.)
1974 Нікі ЛаўдаFerrariХарамаСправаздача  (руск.)
1973 Эмерсан ФіціпальдзіLotus-FordМонжуік-ПаркСправаздача  (руск.)
1972 Эмерсан ФіціпальдзіLotus-FordХарамаСправаздача  (руск.)
1971 Джэкі СцюартTyrrell-FordМонжуік-ПаркСправаздача  (руск.)
1970 Джэкі СцюартMarch-FordХарамаСправаздача  (руск.)
1969 Джэкі СцюартMatra-FordМонжуік-ПаркСправаздача  (руск.)
1968 Грэм ХілLotus-FordХарамаСправаздача  (руск.)
1967 Джым КларкLotus-FordХарамаСправаздача  (руск.)
1955-66Не праводзіўся
1954 Майк ХотарнFerrariПедралбесСправаздача  (руск.)
1952-53Не праводзіўся
1951 Хуан Мануэль ФанхіаAlfa RomeoПедралбесСправаздача  (руск.)
1936-50Не праводзіўся
1935 Рудольф КарачыолаMercedesЛасартэСправаздача  (руск.)
1934 Луіджы ФаджыёліMercedesЛасартэСправаздача  (руск.)
1933 Луі ШыронAlfa RomeoЛасартэСправаздача  (руск.)
1931-32Не праводзіўся
1930 Акіле ВарціMaseratiЛасартэСправаздача  (руск.)
1929 Луі ШыронBugattiЛасартэСправаздача  (руск.)
1928 Луі ШыронBugattiЛасартэСправаздача  (руск.)
1927 Рабер БенуаDelageЛасартэСправаздача  (руск.)
1926 Мео КанстанцініBugattiЛасартэСправаздача  (руск.)
1925 Альбер ДзіваDelageЛасартэСправаздача  (руск.)
1924 Анры СегрэйвSunbeamЛасартэСправаздача  (руск.)
1923 Дарыа РэстаTalbotСітжэс-ТэрамарСправаздача  (руск.)
1914-22Не праводзіўся
1913 Карлас дэ СаламанкаRolls-RoyceГвадарамаСправаздача  (руск.)

Спасылкі