Грамоўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці БССР

Грамо́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Салонікі.

Грамоўскі сельсавет
Краіна Беларуская ССР
Уваходзіў уПолацкі раён
Адміністрацыйны цэнтрСалонікі
Дата ўтварэння20 жніўня 1924,
20 мая 1960
Дата скасавання16 ліпеня 1954,
7 чэрвеня 1968

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Полацкага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Грамы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Полацкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Захарніцкага сельсавета[1].

20 мая 1960 года ў склад Тросніцкага сельсавета перададзены 14 населеных пунктаў (Баранава, Баяноўшчына, Баравуха-2, Баравуха-3, Дразды, Дом інвалідаў, Захарнічы, Пагіршчына, Пазнякова, пасёлак Полацкага лясгаса, Скавародзіна, Спас-Слабада, Чарняшчына і Янкава) скасаванага Захарніцкага сельсавета і 6 населеных пунктаў (Гірсіна, Глушонкі, Жыхары, Замхі, Шумацёнкі і Юравічы) Палатоўскага сельсавета, у склад Палатоўскага сельсавета пералічаны 2 населеныя пункты (Арлова і Спаскае), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сякераўшчына, а сельсавет перайменаваны ў Грамоўскі[2]. 17 ліпеня 1964 года ў склад новаўтворанага Юравіцкага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (вёскі Жыхары, Замхі, Захарнічы, Пазнякова, Скавародзіна, Шумацёнкі, Юравічы і Янкава)[3]. 12 лістапада 1964 года цэнтр Грамоўскага сельсавета перанесены ў вёску Салонікі[4]. 7 чэрвеня 1968 года сельсавет перайменаваны ў Салоніцкі[5].

Крыніцы

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.