Горх Фок

Горх Фок (ням.: Gorch Fock), сапраўднае імя Іаган Вільгельм Кінау (ням.: Johann Wilhelm Kinau; 22 жніўня 1880, Фінкенау, цяпер раён Гамбурга — 31 мая 1916) — нямецкі пісьменнік-марыніст, значная фігура нямецкай прыгодніцкай літаратуры.

Горх Фок
Gorch Fock
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнніІаган Вільгельм Кінау
Дата нараджэння22 жніўня 1880(1880-08-22)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці31 мая 1916(1916-05-31)[1][2] (35 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасціпаэт, пісьменнік, драматург
Мова твораўнямецкая
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і рыбака. З дзяцінства хацеў быць мараком, але вымушаны быў працаваць з 1904 года пісарам у акіянскай параходнай лініі Гамбург-Амерыка. У 15 год, пасля школы яго паслалі вучыцца да дзядзі ў Брэмергафен, дзе ён павінен быў вучыцца прадпрымальніцтву. Пасля гандлёвай школы, ён працуе канторшчыкам і бухгалтарам, а пазней вяртаецца ў Гамбург і ўладкоўваецца ў фірму, якая гандлюе каланіяльнымі таварамі.

У гэты ж час з’яўляюцца яго першыя творы пад псеўданімам Горх Фок. Свае апавяданні («Шруленгіпер і Тунгенкніпер» (1911 год), «Хейн Божы Вецер» (1911 год), «Вандроўнікі» (1914 год)) ён пісаў як літаратурнай нямецкай мовай, так і ніжненямецкім дыялектам. Пабачылі свет яго драмы: «Цылі Корс» (1914 год) і «Догербанк», а таксама зборнік «Зорка над морам» (пасмяротна, 1918 год).

Сапраўдную вядомасць яму прынёс напісаны ў 1912 годзе раман «Плыць неабходна!» («Seefahrt ist not!»), дзе апісана цяжкая і гераічная праца рыбакоў у далёкіх марах.

З пачаткам Першай сусветнай вайны Іаган Кінау ідзе ваяваць. Ён служыць у 207-м Рэзервовым палку. Ваюе ў Сербіі і Расіі, потым у Бейруце, удзельнічае ў бітве пад Вердэнам. У сакавіку 1916 года ён дамагаецца пераводу на флот. Пісьменнік служыць на лёгкім крэйсеры «Вісбадэн». Удзельнічае ў Ютландскай бітве (Скагеракскі праліў), самай значнай марской бітве той вайны паміж нямецкім і англійскім флотамі. 31 мая «Вісбадэн» патрапіў пад абстрэл англійскага лінейнага крэйсера «Інвінсібл». Пісьменнік загінуў разам з караблём і іншай камандай. Яго цела знайшлі ў жніўні 1916 года ў Vaderobod, на поўдзень ад Гётэбарга. Ён пахаваны на шведскім востраве Стэнсхольмен разам з іншымі нямецкімі і англійскімі маракамі.

Творы

  • 1910 Schullengrieper und Tungenkrieper
  • 1911 Hein Godenwind
  • 1913 Hamborger Janmaten
  • 1913 Seefahrt ist Not! (ISBN 3-499-14148-5)
  • 1914 Fahrensleute
  • 1914 Cilli Cohrs (драма)
  • 1914 Doggerbank (драма)
  • 1914-15 War poems in Plattdüütsch
  • 1918 (posthumously) Sterne überm Meer (пасмяротныя запісы і паэмы)

Гл. таксама

  • Горх Фок II
  • Горх Фок, барк

Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці