Горад жанчын (часопіс)

«Горад жанчын» — беларускі штомесячны часопіс, выходзіць з 2015 года.

«Горад жанчын»
Тыпчасопіс
Галоўны рэдактарАксінья Бяляўская
Заснавана18 сакавіка 2015
Тэматыкажаночы часопіс
Моваруская, беларуская
Перыядычнасцьштомесячны
Тыраж16 000
Вэб-сайтgorodw.by

Гісторыя

Першы нумар надрукаваны ў Мінску ў 2015 годзе як рэкламна-інфармацыйнае выданне тыражом 16 000 асобнікаў.[1][2][3] Да 2016 года часопіс выпускаў “Выдавецкі дом “Турынфо”, а пасля заснавальнікам і выдаўцом стала ТАА “Горад жанчын”. 22 чэрвеня 2016 года часопіс быў зарэгістраваны ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь. З моманту заснавання часопіса і па гэты час галоўным рэдактарам з’яўляецца Аксінья Бяляўская.[4][5]

У матэрыялах часопіса падтрымліваюцца напрамкі гендэрнай ідэнтычнасці, прысутнічаюць асноўныя тыпалагічныя і тэматычныя асаблівасці глянцу.[6] У структуру выдання ўваходзяць калонкі беларускіх аўтараў, інтэрв'ю з папулярнымі асобамі, а таксама артыкулы на тэму псіхалогіі, жаночага здароўя, моды і прыгажосці. Кожны матэрыял часопіса падмацаваны меркаваннем эксперта.[7]

У студзені 2021 года часопіс пачаў выдавацца ў digital-фармаце.[8] Да гэтага выданне было друкаваным і выходзіла ў фармаце А4, а з 2020 года – у А5. Часопіс распаўсюджваецца на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

Шэф-рэдактары

  • 2015—2017 — Марыя Сталярова[9]
  • 2017—2018 — Юлія Ваўчок
  • 2018—2019 — Вольга Ропат
  • 2019—2020 — Алеся Мешкуть[10]
  • 2020 па цяперашні час — Маргарыта Дарожкіна

Зноскі