Табольск

горад у Цюменскай вобласці Расіі
(Пасля перасылкі з Горад Табольск)

Табо́льск[2] (руск.: Тобо́льск) — горад (з 1590 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Табольскага раёна Цюменскай вобласці.

Горад
Табольск
руск.: Тобольск
ГербСцяг[d]
ГербСцяг[d]
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Каардынаты
Заснаваны
каля ліпень 1587
Плошча
  • 222 км²
Вышыня цэнтра
90 м
Насельніцтва
  • 103 175 чал. (2023)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
3456
Паштовыя індэксы
626128 • 626150 • 626159
Код АКАТП
Афіцыйны сайт
Табольск на карце Расіі ±
Табольск (Расія)
Табольск
Табольск (Цюменская вобласць)
Табольск

Геаграфія

Табольск знаходзіцца за 247 (254[3]) км на паўночны ўсход ад Цюмені ў месцы ўпадзення ракі Табол у Іртыш, за 14[3] км ад чыгуначнай станцыі Табольск. Па ўсходняй ускраіне[4] горада пралягае аўтамабільная дарога Р404 Цюмень—Ханты-Мансійск. Дзейнічаюць аэрапорт і рачны порт.

Гісторыя

Выгляд са званіцы Праабражэнскай царквы. Фота С. М. Пракудзіна-горскага. 1912 год

Табольск заснаваны ў 1587 годзе атрадам казакоў Д. Чулкова на Траецкім мысе[4] як Табольскі астрог. Да 1590 года быў адміністрацыйна падпарадкаваны гораду Цюмень[2]. У 1600 годзе перанесены з Траецкага мыса на мыс Чукман[4]. У 1606—1609 гадах быў пабудаваны драўляны горад, які быў знішчаны пажарамі 1643, 1677 і 1680 гадоў[2]. У XVII—XVIII стагоддзях Табольск быў ваенна-адміністрацыйным, палітычным і культурным цэнтрам Сібіры. Тут пісаліся летапісы, адкрыліся першыя ў Сібіры школы, драматычны тэатр (заснаваны ў 1705 годзе), друкарня, збройны завод, гасціны двор, шклозавод (заснаваны ў 1751 годзе), палатняная і шаўкаткацкая мануфактуры. Выдаваўся часопіс «Тобольск, превращающийся в Ипокрену». З 1620 года цэнтр Сібірскай епархіі. У канцы 1680-х — 1720-х гадах на Траецкім мысе узведзены адзіны ў Сібіры каменны крэмль[2][4]. З 1708 года горад Табольск, адміністрацыйны цэнтр Сібірскай губерні, з 1782 года — Табольскага намесніцтва, у 1796—1917 — Табольскай губерні (у 1822—1839 гадах — Заходне-Сібірскага генерал-губернатарства[4]). У 1773—1774 гадах горад быў апорным пунктам урада пры задушэнні сялянскай вайны Емяльяна Пугачова.

Савецкая ўлада ў Табольску ўсталявана 9 красавіка 1918 года[4][3]. У чэрвені 1918 — кастрычніку 1919 года горад быў пад кантролем белых войскаў[4][3]. 21 кастрычніка 1919 года заняты часткамі Чырвонай Арміі і чырвонымі партызанамі[4][3]. У 1919—1920 гадах павятовы горад Табольскай губерні, у 1920—1923 гадах — Цюменскай губерні. З 21 лютага па 8 красавіка 1921 года Табольск пад кантролем удзельнікаў Заходнесібірскага паўстання[4]. Адміністрацыйны цэнт акругі (1923—1932, 1935—1944) і раёна (з 1924) Уральскай, Обска-Іртышскай (1934), Омскай (1934—1944), Цюменскай (з 1944 года) абласцей[4].

Насельніцтва

ГодКолькасць
197665 600[5]
198782 000[6]
199997 000[7]
ГодКолькасць
200292 880
201099 694
201598 200[8]
ГодКолькасць
201798 886
201898 998[9]
2023103 175[1]

Гарады-пабрацімы

Вядомыя ураджэнцы і жыхары

Зноскі

  • Тобо́льск // Географический энциклопедический словарь: Географические названия / под ред. В. М. Котляков — 3-е изд. — М.: Большая российская энциклопедия, 2003. — С. 481. — 903 с. — ISBN 5-85270-216-1
  • Табо́льск // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — ТрыоМн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 367. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
  • Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 19 сакавіка 2024.
  • 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
  • http://admsurgut.ru/rubric/120/Partnery-Surguta
  • Літаратура

    • Лаўрэцкі Г. А. (архітэктура), Ярмоленка В. А. (беларусы ў Табольску). Табо́льск // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 367—368. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
    • Тобо́льск / Кириллов В. В. (архитектура) // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 17. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
    • Тобо́льск // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 481. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
    • Тобо́льск // Географические названия Росии: Топонимический словарь: более 4000 единиц / Е. М. Поспелов. — М.: АСТ; Астрель, 2008. — С. 441. — 523 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-5-17-054966-5 (Аст), ISBN 978-5-271-20728-0 (Астрель). (руск.)
    • Тобо́льск // Географические названия мира: Топонимический словарь: Ок. 5000 единиц (руск.) / Е. М. Поспелов; Отв. ред. P. A. Агеева. — 2-е изд., стереотип.. — М.: Русские сло­вари: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство ACT», 2002. — С. 418. — 512 с. — ISBN 5-17-001389-2 (ООО «Издательство ACT»), ISBN 5-271-00446-5 (ООО «Издательство Астрель»), ISBN 5-93259-014-9 (Издательство «Русские словари»).
    • Тобольск // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.

    Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці