Сухаволя
Сухаволя (польск.: Suchowola) — горад у Польшчы, уваходзіць у склад Сакульскага павета Падляскага ваяводства. Сядзіба гміны Сухаволя.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5d/Suchavola%2C_%C5%9Aviatych_Piatra_i_Pa%C5%AD%C5%82a._%D0%A1%D1%83%D1%85%D0%B0%D0%B2%D0%BE%D0%BB%D1%8F%2C_%D0%A1%D1%8C%D0%B2%D1%8F%D1%82%D1%8B%D1%85_%D0%9F%D1%8F%D1%82%D1%80%D0%B0_%D1%96_%D0%9F%D0%B0%D1%9E%D0%BB%D0%B0_%281900%29.jpg/200px-Suchavola%2C_%C5%9Aviatych_Piatra_i_Pa%C5%AD%C5%82a._%D0%A1%D1%83%D1%85%D0%B0%D0%B2%D0%BE%D0%BB%D1%8F%2C_%D0%A1%D1%8C%D0%B2%D1%8F%D1%82%D1%8B%D1%85_%D0%9F%D1%8F%D1%82%D1%80%D0%B0_%D1%96_%D0%9F%D0%B0%D1%9E%D0%BB%D0%B0_%281900%29.jpg)
Вялікае Княства Літоўскае
Вядома з XVI стагоддзя як частка Гарадзенскай эканоміі, уваходзіла ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства. У 1777 годзе Сухаволя атрымала гарадскія правы.
У 1775 годзе астраном і картограф Шыман Саберайскі вызначыў Сухаволю як месца, дзе крыжуюцца лініі, якія злучаць крайнія пункты Еўропы. З гэтага часу яна лічыцца цэнтрам Еўропы, пра што сведчыць памятны знак у гарадскім парку.
Пад уладай Расійскай імперыі
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/01/Suchowola_-_bo%C5%BCnica.jpg/200px-Suchowola_-_bo%C5%BCnica.jpg)
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Сухаволя апынулася ў складзе Прусіі, у Беластоцкім дэпартаменце. У 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам паміж Расіяй і Францыяй, мястэчка апынулася ў Беластоцкай вобласці Расійскай імперыі.
У 1860-я гады ў Сухаволі было 124 будынкі (з іх 8 мураваных), дзейнічаў касцёл; у канцы XIX стагоддзя — 464 будынкі. 30 мая 1868 года з’явіўся праект гарадскага герба: у зялёным полі залатыя трыліснікі[2]. У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Сухаволю занялі нямецкія войскі.
Найноўшы час
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Сухаволя апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Гродзенскім павеце Беластоцкага ваяводства.
З пачаткам Другой сусветнай вайны 15 верасня 1939 года Сухаволю акупавалі войскі Трэцяга рэйха, але праз тыдзень горад перадалі СССР згодна з пактам Молатава — Рыбентропа. У лістападзе 1939 года Сухаволя ўвайшла ў склад БССР, у Беластоцкую вобласць. З чэрвеня 1941 да верасня 1944 года горад зноў знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Сухаволю Польскай Народнай Рэспубліцы.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: ~1890 год — 2292 чал. (1104 муж. і 1188 жан.), з іх 1087 каталікоў, 9 праваслаўных, 1184 іўдзеі і 12 мусульман[3]
- XXI стагоддзе: 2017 год — 2196 чал.
Славутасці
- Забудова гістарычная (XIX — пачатак XX ст.; фрагменты)
- Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла (1884—1885)
- Млын ветраны (пачатак XX ст.)
- Могілкі іўдзейскія
Страчаная спадчына
- Сінагога (XVIII ст.)
Галерэя
- Краявіды Сухаволі
- Гістарычная забудова
- Дом памяці Ежы Папялушкі
Вядомыя асобы
- Францішак Грышкевіч (1904/1906—1946) — беларускі паэт, публіцыст, перакладчык, педагог.
- Адольф Зянюк (1895—1938) — беларускі грамадскі дзеяч, адвакат.
- Марыя Крысціна Сапега са Здзяхоўскіх (1910—2009) — польская грамадская дзяячка.
Зноскі
Літаратура
- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сухаволя
- Сухаволя, Radzima.org