Гомельскі абласны Савет дэпутатаў

Гомельскі абласны Савет дэпутатаў (руск.: Гомельский областной Совет депутатов) — прадстаўнічы орган мясцовага самакіравання на тэрыторыі Гомельскай вобласці. У склад дэпутацкага корпуса ўваходзіць 60 дэпутатаў, якія выбіраюцца па мажарытарнай сістэме. Тэрмін паўнамоцтваў Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў — 4 гады.

Гомельскі абласны Савет дэпутатаў
руск.: Гомельский областной Совет депутатов
XXVIII скліканне
Тып
Тыпаднапалатны
Кіраўніцтва
СтаршыняКацярына Анатольеўна Зянкевіч, беспартыйная
з 12 сакавіка 2018[1]
Структура
Членаў60
Фракцыі
Выбары
Сістэма галасаваннямажарытарная
Апошнія выбары18 лютага 2018 года
Зала пасяджэнняў
г. Гомель, праспект Леніна, 4.
Сайт
Старонка на сайце Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта

Склад

Апошнія выбары ў Гомельскі абласны Савет дэпутатаў адбыліся ў 2018 годзе. Было абрана 60 дэпутатаў, 7 з іх мелі партыйнасць[2].

ПартыяКолькасць месцаў
Беспартыйныя53
Камуністычная партыя Беларусі3
Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці2
Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай Згоды2

Зноскі

Спасылкі