Голдава

аграгарадок у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Го́лдава[1] (трансліт.: Holdava, руск.: Голдово) — аграгарадок у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Ходараўскага сельсавета.

Аграгарадок
Голдава
Царква Раства Багародзіцы
Царква Раства Багародзіцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 328 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1561
Паштовыя індэксы
231327
Аўтамабільны код
4
Голдава на карце Беларусі ±
Голдава (Беларусь)
Голдава
Голдава (Гродзенская вобласць)
Голдава

Геаграфія

Знаходзіцца за 32 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Ліда, за 110 км ад Гродна, за 6 км ад чыгуначнага прыпыначнага пункта Курган[2].

Гісторыя

Голдава згадваецца ў пачатку XV стагоддзя. Набыло статус мястэчка ў пачатку XVII стагоддзя. Належала да Лідскага павета Вялікага Княства Літоўскага, у складзе Рэчы Паспалітай; мелася праваслаўная царква, праходзіў штотыднёвы гандаль і штогадовыя кірмашы.

Міхал Шымялевіч пісаў, што старая дарога з Ліды, якая праходзіла міма Ольжава на Белагруду, далей бегла цераз Дзітву на Парачаны, Голдава і Жалудок, была вядома пад назвай Зэльвенскага гасцінца.

З 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.

Да 2013 года Голдава было цэнтрам Голдаўскага сельсавета[3].

Насельніцтва

  • 1996 год — 458 жыхароў, 165 двароў[2].

Славутасці

Свята-Раства-Багародзіцкая царква (1795)[2].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі