Гетманшчына

Ге́тманшчына (укр.: Гетьма́нщина; афіцыйна Войска Запарожскае укр.: Військо Запорозьке) — украінская казацкая дзяржава, гістарыяграфічная назва часткі тэрыторый сучаснай Украіны і Расіі (Старадуб’е), на якую распаўсюджвалася ўлада гетмана.

Гістарычная дзяржава
Гетманшчына
Войска Запарожскае
Герб Войска Запарожскага з летапісу Рыгора Грабянкі  (укр.) (бел.[1]Сцяг
Герб Войска Запарожскага з летапісу Рыгора Грабянкі  (укр.)[1]Сцяг
Тэрыторыя Гетманшчыны ў 1649-1657 гг.
Тэрыторыя Гетманшчыны ў 1649-1657 гг.
< 
 >

СталіцаЧыгірын, Гадзяч, Батурын, Глухаў
Найбуйнейшыя гарадыБатурын, Брацлаў, Глухаў, Кіеў, Палтава, Нежын, Старадуб, Чарнігаў, Чыгірын
Мова(ы)стараўкраінская мова
Рэлігіяхрысціянства праваслаўнага абраду
ПлошчаБольш за 200 тыс. км²
(сярэдзіна XVII стагоддзя)
Насельніцтва

4 млн. чал. (1648)

2 млн. чал. (канец XVII стагоддзя)
Форма кіраванняВаенная выбарная манархія[3][4][5][6]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назва

Украіна

У афіцыйных дакументах і іншых крыніцах Гетманшчыны пераважна называлася Украінай (лац.: Ucraina), Украінскай дзяржавай або Украінскім княствам.

Напрыклад, у 1672 годзе ў Бучацкім мірным дагаворы паміж Рэччу Паспалітай і Асманскай імперыяй згадваецца «Украінская дзяржава» (польск.: Państwo Ukraińskie, турэцк.: اوكراینا مملكتی / Ukrayna memleketi).[7][8][9] У 1712 годзе гэты тэрмін ужываў і гетман у выгнанні Піліп Орлік.[10] Акрамя таго, у сваіх лацінскіх лістах Орлік таксама піша пра «Украінскую рэспубліку», а ў лісце да мітрапаліта Стэфана Яворскага (1715) атаясамлівае «Украіну» з «Маскоўскай дзяржавай».[11][12] У яго «Сумаріі прав Украіны» (1712) мы таксама бачым «Украінскае княства», а гетмана Івана Мазепу Орлік называе «князем Украіны».[13] У 1677 годзе кошавы стараста Іван Сірко называў гетманства Украінай і пісаў, што Хмяльніцкі «ўпрыгожыў Украіну ўдзельным княствам».[14] Іван Мазепа таксама ўжываў тэрмін «Украіна», супрацьпастаўляючы яе «Маскоўскай дзяржаве», называючы яе «сваёй бацькаўшчынай» і «мілай маці».[12]

Русь

Тэрміны «Русь» і «Украіна» часта выкарыстоўваліся як назвы адной тэрыторыі. У грамаце-звароце гетмана Івана Брюхавецкага да Войска Запарожскага Нізовага ад 1667 г. гаворыцца аб намеры крымскага хана «ісці на Русь або на Украіну».[15] У 1669 годзе гетман Пятро Дарашэнка, жадаючы адрадзіць Русь у межах ад Віслы да горада Сеўска, называў Гетманшчыну проста «Русь».[16]

Маларосія

У расійскай дыпламатычнай перапісцы Гетманшчына называлася «Маларосія» (руск.: Малороссия).[17]

Геаграфія

Гетманшчына пад уладай Багдана Хмяльніцкага ахоплівала землі плошчай больш за 200 000 км². Заходняя мяжа адпавядала заходняй мяжы Брацлаўскага ваяводства Рэчы Паспалітай, паўночная і ўсходняя — Кіеўскага і Чарнігаўскага ваяводстваў. Паўднёвыя землі межавалі з Крымскім ханствам, а пасля Вечнага міру — з межамі ніжняга казацтва. У 1650-х гадах Гетманшчына некаторы час кантралявала частку Паўднёвай Беларусі, вядомую як Беларускі полк (укр.: Білоруський, Могилівський, Чауський полк).

Гісторыя

Гетманшчына бярэ свой пачатак з паўстання Хмяльніцкага, якое ўспыхнула ў 1648 годзе[18][19]. Першапачаткова ахоплівала як Лева- і Правабярэжную Украіну, так і Запарожжа. Пасля паўстання Барабаша і Пушкара ўтварылася Войска Запарожскае Нізавое і Запарожжа стала падпарадкоўвацца гетману толькі фармальна, а пасля падпісання Вечнага міру 1686 года паміж Рускім царствам і Рэччу Паспалітай і ліквідацыяй гетманскага кіравання на Правабярэжнай Украіне, тэрмін стаў ужывацца толькі ў дачыненні Левабярэжжа, Кіева і яго наваколляў.[20]

У 1654 годзе Гетманшчына прыняла пратэктарат рускага цара. З 1663 года Гетманшчына, якая мела ў палітыка-адміністрацыйным стаўленні шэраг асобых правоў у складзе Рускага царства, была падкантрольная Маларасійскаму прыказу[21], а пасля смерці гетмана Скаропадскага — кіравалася Маларасійскай калегіяй[22].

У 1764 годзе падчас ваенных рэформаў званне гетмана Войска Запарожскага было адменена і апошні гетман Кірыл Разумоўскі быў павышаны ў званні да генерал-фельдмаршала. Аднак фармальна старыя адміністрацыйныя адзінкі Гетманшчыны працягвалі існаваць да 1782 года: па ўказу Кацярыны II набыло моц агульнае палажэнне аб губернях Расійскай імперыі 1781 года, з прычыны чаго перажыткі соценна-палкавога адміністрацыйнага падзелу Войска Запарожскага канчаткова выйшлі з юрыдычнага ўжывання Расійскай імперыі.

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі