Спіс герцагаў Нармандыі

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя
(Пасля перасылкі з Герцагі Нармандыі)

Герцаг Нармандыі (фр.: Duc de Normandie; англ.: Duke of Normandy) — тытул кіраўнікоў сярэднявечнага Нармандскага герцагства, якое знаходзілася ў васальнай залежнасці ад караля Францыі. Пасля нармандскага заваявання Англіі ў 1066 г. герцагамі Нармандыі звычайна з'яўляліся каралі Англіі. Аднаўленне ўлады Францыі над Нармандыяй у 1204 г. прывяло да ўключэння герцагства ў склад французскага каралеўскага дамена. У далейшым тытул герцага Нармандыі насілі некаторыя члены сям'і караля Францыі. Акрамя таго да цяперашняга часу гэты тытул выкарыстоўваецца манархамі Вялікабрытаніі ў дачыненні да іх суверэнных правоў на Нармандскія астравы, якія з XI стагоддзі знаходзяцца ў складзе ўладанняў англійскай кароны.

Герб Нармандыі

Графы Руана

У канцы IX — пачатку X стагоддзя тэрыторыя Верхняй Нармандыі была заваявана нарвежска-дацкімі вікінгамі (нарманамі). Паводле пагаднення 911 г. кароль Францыі Карл III Дурнаваты перадаў правадыру нарманаў Ралону вобласць вакол Руана ў спадчыннае валоданне за прызнанне сюзерэнітэта караля і абавязацельства ваеннай службы. Пры Ралоне і яго сыне Вільгельме I тэрыторыя, размешчаная пад кантролем нарманаў, значна пашырылася і ўключыла ў сябе ўсю сучасную гістарычную вобласць Нармандыя. Скандынаўская культура і мова ў дзяржаве нарманаў досыць хутка былі выцеснены французскімі, а тытул ярла трансфармаваўся ў тытул герцага Нармандыі.

Імя на беларускай мовеІмя на французскай мовеГады кіравання
Нармандская дынастыя
Ралон (Роберт I)Rollon911927
Вільгельм I Доўгі МечGuillaume I Longue Épée927942

Герцагі Нармандыі

Першым тытул герцага Нармандыі стаў выкарыстоўваць Рычард I. Ва ўмовах паслаблення цэнтральнай улады ў Францыі, герцагства Нармандыя ператварылася ў фактычна незалежнае дзяржаўнае ўтварэнне. У 1066 г. герцаг Вільгельм Незаконнанароджаны заваяваў Англію і заснаваў адзіную англанармандскую манархію. Пасля смерці Вільгельма ў 1087 г. прастолы Англіі і Нармандыі былі, аднак, ізноў раз'яднаны: герцагам Нармандыі стаў старэйшы сын Заваёўніка Роберт Куртгёз, а каралём Англіі — другі сын Вільгельм Руфус. У 1106 г. Роберт Куртгёз пацярпеў паражэнне ад войскаў англійскага караля Генрыха I у бітве пры Таншбрэ, і Нармандыя была зноў аб'яднана з Англіяй. У 12021204 гг. французскі кароль Філіп II захапіў тэрыторыю Нармандыі і далучыў яе да свайго дамену.

Імя на беларускай мовеІмя на французскай мовеГады кіраванняІншыя тытулы
Нармандская дынастыя
Рычард I БясстрашныRichard I943996 
Рычард II ДобрыRichard II9961026 
Рычард IIIRichard III10261027 
Роберт II ЦудоўныRobert II le Magnifique10271035 
Вільгельм II ЗаваёўнікGuillaume II le le Conquérant10351087кароль Англіі1066)
Роберт III КуртгёзRobert III Courteheuse10871106 
Генрых I БаклеркHenri Ier Beauclerc11061135кароль Англіі1100)
Вільгельм III АдэлінWilliam Adelin11201120 
Блуаская дынастыя
Стэфан I БлуаскіÉtienne de Blois11351144кароль Англіі (10351154), граф Булоні (11281151)
Яўстах I БлуаскіEustace de Blois11371144 
Плантагенеты
Готфрыд I ПрыгожыGeoffroy Plantagenêt11441150граф Анжу і Мэна (11291151)
Генрых II Кароткі ПлашчHenri II Plantagenêt11501189кароль Англіі1154), герцаг Аквітаніі (c 1152), граф Анжу і Мэна (c 1151), граф Пуацье (c 1152)
Генрых III МаладыHenri II Le Jeune11701183кароль Англіі1170), граф Анжу і Мэна (c 1170)
Рычард IV Львінае СэрцаRichard I Cœur-de-Lion11891199кароль Англіі, герцаг Аквітаніі, граф Анжу і Мэна
Іаан I БеззямельныJean I Sans Terre11991204кароль Англіі, герцаг Аквітаніі (11991216), граф Анжу і Мэна (11991203), лорд Ірландыі (11851216)

Герцагі Нармандыі (французскі апанаж)

У 1204 г. кантынентальная частка Нармандыі ўвайшла ў склад дамена каралёў Францыі. Пазней яна некалькі разоў перадавалася ў апанаж старэйшым сынам каралёў — спадчыннікам французскага прастола, якія насілі тытул герцагаў Нармандыі.

Імя на беларускай мовеІмя на французскай мовеГады кіраванняІншыя тытулы
дынастыя Валуа
Іаан II ДобрыJean le Bon13321350кароль Францыі (13501364)
Карл I МудрыCharles le Sage13551364кароль Францыі (13641380), дафін В'енскі (13491364)
Карл II БерыйскіCharles de Berry14651469герцаг Берыйскі (14611465), герцаг Гіеньскі (14691472)
Бурбоны
Людовік ILouis Charles17851789дафін Францыі (17891791), тытулаваны кароль Францыі Людовік XVII

Герцагі Нармандыі (англійскі тытул)

Пасля страты ў 1204 г. каралём Іаанам Беззямельным кантынентальнай Нармандыі пад уладай Англіі засталіся Нармандскія астравы. Паводле Парыжскага мірнага дагавора 1259 г. Англія адмовілася ад прэтэнзій на кантынентальную частку Нармандыі, аднак у дачыненні да Нармандскіх астравоў англійскія манархі працягвалі карыстацца тытулам герцага Нармандыі. Падчас Стагадовай вайны з 1418 па 1450 г. Нармандыя знаходзілася пад уладай англічан, прычым улада над гэтым рэгіёнам абгрунтоўвалася каралямі Англіі не столькі спадчыннымі правамі на герцагства, колькі прэтэнзіямі на французскі каралеўскі прастол. Ад гэтых прэтэнзій канчаткова адмовіліся толькі ў 1801 г., калі англійскі манарх перастаў карыстацца тытулам «кароль Францыі» і французскі каралеўскі герб быў выключаны з брытанскага дзяржаўнага герба. Тытул герцаг Нармандыі ў дачыненні да Нармандскіх астравоў выкарыстоўваецца каралямі Вялікабрытаніі да гэтага часу.

Пералік манархаў Англіі і Вялікабрытаніі з 1204 г. да цяперашняга часу гл.: Спіс манархаў Брытанскіх астравоў.

Гл. таксама

Спасылкі