Гертруда фон Бабенберг

Гертруда фон Бабенберг (1120 — 4 жніўня 1150, Прага) — княгіня Чэхіі.Першая жонка Уладзіслава II, князя чэшскага з 1140 года, караля Чэхіі (1158—1173).

Гертруда фон Бабенберг
Нараджэнне1120 ці 1118
Смерць8 красавіка 1150
Месца пахавання
РодБабенбергі
БацькаЛеапольд III Святы
МаціАгнэса Нямецкая[d]
МужУладзіслаў II[d][1]
ДзеціФрыдрых[d], Войцех Багемскі[d][2], Агнэса[d] і Svatopluk Vladislavovich[d][2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Статуя Дзевы Марыі і княгіні Гертруды ў Доксанскім кляштары прэманстрантаў. Скульптура была зроблена ў 1744 годзе ў гонар 600-годдзя з дня заснавання манастыра князем Уладзіславам II і яго жонкай Гертрудай фон Бабенберг

Нарадзілася ў сям'і маркграфа Аўстрыі Леапольда III Святога і Агнэсы фон Вайблінген, герцагіні Швабіі, дачкі Генрыха IV, імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі.

Пляменніца імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Генрыха V. Яе сястра Агнэса фон Бабенберг была жонкай князь-прынцэпса Польшчы Уладзіслава II Выгнанніка.

Выйшла замуж за Уладзіслава II у 1140 годзе. У 1142 г. Гертруда разам з малодшым братам Уладзіслава Дэпальтам паспяхова абараняла замак на Пражскім Градзе ад паўсталых мараўскіх князёў Конрада II Зноемскага, Ураціслава II Брненскага і Атона III Дзетлеба, якія аблажылі яго. Тым часам Уладзіслаў, адсутнічаў у замку, таму што адправіўся ў Германію за падтрымкай да Конрада III, які дапамог свайму швагру вярнуць княства і ўтрымацца на прастоле.

Ад шлюбу з Уладзіславам II нарадзіліся дзеці:

  • Фрыдрых (Бедржых) (пам. 25 сакавіка 1189), князь чэшскі 1172—1173, 1178—1189, князь оламаўцкі 1169—1172
  • Агнэса (Анежка) (пам. 7 чэрвеня 1228), абатыса кляштара Святога Георга ў Празе ў 1224
  • Святаполк (пам. пасля 15 кастрычніка 1169)
  • Войцех (Адальберт) (пам. красавік 1203), архібіскуп зальцбургскі 1168—1174, 1183—1203
  • дачка; муж: Яраслаў Ізяславіч (каля 1132—1180), князь тураўскі 1146, наўгародскі 1148—1154, луцкі 1157—1178, вялікі князь кіеўскі 1174—1175

Па ініцыятыве Гертруды фон Бабенберг былі запрошаны ў краіну служкі новых каталіцкі манаскіх ордэнаў — прэманстранты і цыстэрцыянцы, а затым гаспітальеры. Для іх пры яе ўдзеле былі заснаваны Пласкі, Доксанскі і Страгаўскі кляштары ў Чэхіі.

Памерла пасля дзесяці гадоў шлюбу ва ўзросце 30 гадоў. Спачатку была пахавана ў Страгаўскім кляштары, а затым яе рэшткі былі перанесены ў Доксаны.

Зноскі

Літаратура

  • Žemlička J. Čechy v době knížecí 1034—1198. Praha 2002.

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці