Георгій Валкавыцкі
- Старонка
- Размовы
Георгій Валкавыцкі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 13 сакавіка 1923(1923-03-13) |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 красавіка 2013(2013-04-07) (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Георгій Валкавыцкі (13 сакавіка 1923, Белавежа — 7 красавіка 2013[1], Беласток; Псеўданімы: Юрка Зубрыцкі; Сідар Макацёр) — беларускі паэт і пісьменнік.
Скончыў сямігодку і рамесную школу, працаваў лесніком, рабочым, слесарам. Скончыў Літаратурны інстытут (Масква, 1954). Заснавальнік і рэдактар (1956—1987) «Нівы». Быў членам Беларускага літаратурнага аб'яднання «Белавежа», рэдагаваў «Беларускія календары» і літаратурныя выданні «белавежцаў». З 1987 г. на пенсіі. Жыў у Беластоку і Белавежы.
Дэбютаваў у друку ў 1948 годзе. Аўтар зборніка лірыкі «Рознагоддзе» (Беласток, 1989) і кніжкі сатырычных вершаў «Макатразмы» (Беласток, 1997), а таксама празаічных кніг «Віры. Нататкі рэдактара» (Беласток, 1991), «Белая вязь» (Беласток, 1998), «У каменным крузе» (Беласток, 2000), «Ашчэпкі» (Беласток, 2002).