Генрых II Язаміргот

маркграф (1141—1156) і герцаг Аўстрыі (1156—1177), герцаг Баварыі (1141—1156)

Генрых II Язаміргот (ням.: Heinrich II Jasomirgott; 1107 — 13 студзеня 1177) — маркграф Аўстрыі ў 11411156 гадах, герцаг Аўстрыі з 1156 года, пфальцграф Рэйнскі пад імем Генрых IV у 11401141 гадах, герцаг Баварыі пад імем Генрых XI у 11411156 гадах з дынастыі Бабенбергаў, сын Леапольда III Святога і дачкі імператара Генрыха IV Агнэсы.

Генрых II Язаміргот
ням.: Heinrich II Jasomirgott
Помнік Генрыху II у Вене
Помнік Генрыху II у Вене
Сцяг8-ы маркграф Аўстрыі
18 кастрычніка 1141 — 17 верасня 1156
ПапярэднікЛеапольд IV Шчодры
ПераемнікТытул скасаваны
Сцяг1-ы герцаг Аўстрыі
17 верасня 1156 — 13 студзеня 1177
ПапярэднікТытул створаны
ПераемнікЛеапольд V
герцаг Баварыі
1141 — 17 верасня 1156
(пад імем Генрых XI)
ПапярэднікЛеапольд I
ПераемнікГенрых XI Леў
пфальцграф Рэйнскі
1140 — 1141
(пад імем Генрых IV)
ПапярэднікВільгельм фон Орламюндэ
ПераемнікГерман III Штахлекскі
Нараджэнне1107
Смерць13 студзеня 1177
Месца пахавання
РодБабенбергі
БацькаЛеапольд III Святы
МаціАгнэса Нямецкая[d]
ЖонкаГертруда Саксонская[1] і Феадора Камніна[d][1]
ДзеціЛеапольд V, Агнэс Аўстрыйская[d], Генрых Старэйшы[d][2] і Рычард Бабенбергскі[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паходжанне мянушкі Генрыха II — Язаміргот (Jasomirgott) — не зусім ясна. Паводле адной тэорыі, яно ўзыходзіць да арабскай мове і звязана з удзелам герцага ў крыжовым паходзе. Паводле іншай версіі, яно ўяўляе сабой скарочаную фразу Ja so mir Gott helfe (калі б Бог мне дапамог). Магчыма, што яно славянскага (славенскага) паходжання і азначае «Я за мір» (Ja za mir).(ArtGam, Ober)

Біяграфія

У 1140 годзе ён стаў пфальцграфам Рэйнскім, аднак, пасля нечаканай смерці старэйшага брата Леапольда IV у 1141 годзе, вярнуўся ў Баварыю.

Атрымаўшы ў спадчыну ад свайго брата канфлікт з Вельфамі за баварскі прастол, Генрых II быў вымушаны ў пачатку свайго кіравання абараняць свае ўладанні ад войскаў Вельфаў і душыць паўстанні іх прыхільнікаў у Баварыі.

У 1147 годзе ў Аўстрыю ўварваліся венгерская армія, якая, аднак, была разбіта Генрыхам II у бітве на рацэ Лейта.

Генрых II у другім крыжовым паходзе

Атрымаўшы перамогу над венграмі, герцаг адправіўся ў крыжовы паход, падчас якога ажаніўся з візантыйскай прынцэсай Феадоры Камнін.

Пасля вяртання ў Баварыю зноў разгарэлася вайна з Вельфамі. Становішча ўскладнілася ў 1152 годзе, пасля ўзыходжання на прастол Свяшчэннай Рымскай імперыі Фрыдрыха I, які імкнуўся да мірнага вырашэння канфлікту паміж Вельфамі і Бабенбергамі для кансалідацыі сіл імперыі з мэтай заваявання Італіі.

У 1156 годзе імператар Фрыдрых I перадаў Баварыю главе дому Вельфаў Генрыху Льву, а ў якасці кампенсацыі Генрыху II выдаў асобы патэнт аб аўстрыйскіх ўладаннях Бабенбергаў, вядомы пад назвай Privilegium Minus. Гэтым дакументам Аўстрыя ўзводзілася ў ранг герцагства, абвяшчалася яе поўная незалежнасць ад Баварыі і ўсталёўвалася права атрымання ў спадчыну аўстрыйскага прастола дынастыяй Бабенбергаў як па мужчынскай, так і па жаночай лініі, а таксама магчымасць прызначэння герцагам свайго пераемніка (адзінае ў сваім родзе права сярод усіх нямецкіх княстваў). Такім чынам была закладзена аснова новай аўстрыйскай дзяржаўнасці і створаны перадумовы для пашырэння самастойнасці Аўстрыі.

У канцы свайго кіравання Генрых II удзельнічаў у паходах імператара Фрыдрыха I супраць італьянскіх гарадоў і мяцежных нямецкіх князёў. У 1166 годзе герцаг вёў ад імя імператара перамовы з Візантыяй.

На рэгіянальнай арэне Генрых II супрацоўнічаў з Карынтыяй супраць кааліцыі Чэхіі, Венгрыі і Штырыі. Нягледзячы на паспяховае ўварванне ў Штырыю, у 1176 годзе чэшска-венгерскія войскі атрымалі верх над аўстрыйцамі і разарылі даліну Дуная.

Помнік Генрыху II у Вене

У 1145 годзе Генрых II перанёс сталіцу Аўстрыі ў Вену. З яго кіравання пачалося бурнае развіццё гэтага горада. У 1147 годзе было скончана будаўніцтва сабора Святога Стэфана ў Вене, які да цяперашняга часу застаецца адной з галоўных славутасцей сталіцы.

Шлюб і дзеці

1-я жонка: з 1142 Гертруда Суплінбургская (1115—1143), дачка Лотара II, імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі. Дзеці:

  • Рыхарда (1143—1200), у шлюбе з Генрыхам V, ландграфам Штэфлінга

2-я жонка: з 1148 Феадора Камніна (пам. 1183), пляменніца Мануіла I, імператара Візантыі. Дзеці:

  • Леапольд V (1157—1194), герцаг Аўстрыі з 1177, герцаг Штырыі з 1192
  • Генрых Старэйшы (1158—1223), 1-ы герцаг Мёдлінг, у шлюбе (1177) з Рыхезай Чэшскай, дачкой Уладзіслава II, караля Чэхіі
  • Агнэс (1154—1182), у шлюбе з 1168 з Іштванам III, каралём Венгрыі, у другім шлюбе з Германам, герцагам Карынтыі

Зноскі

Літаратура

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці