Гвінет Пэлтрау (англ.: Gwyneth Kate Paltrow; нарадзілася 27 верасня 1972, ЗША) — амерыканская актрыса і спявачка, уладальніца прэмій «Оскар» за найлепшую жаночую ролю ў 1998 годзе і «Эмі» у 2011 у катэгорыі Найлепшая запрошаная актрыса ў камедыйным тэлесерыяле. Жонка вакаліста гурта Coldplay Крыса Марціна.
Фільмаграфія
Год | | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля |
---|
1991 | ф | Крык | Shout | Рэбека |
1991 | ф | Капітан Крук | Hook | Маладая Вендзі |
1992 | тф | Жорсткае сумненне | Cruel Doubt | Анжэла Прытчард |
1993 | тф | Смяротныя адносіны | Deadly Relations | Кэрал Эн Фэгат Эплгарт Холанд |
1993 | ф | Гатовая на ўсё | Malice | Полу Бэлаў |
1993 | ф | Цела ад цела | Flesh and Bone | Джыні |
1994 | ф | Місіс Паркер і заганнае кола | Mrs. Parker and the Vicious Circle | Пола Хант |
1995 | ф | Вышэйшая адукацыя | Higher Learning | Студэнтка |
1995 | ф | Джэферсан у Парыжы | Jefferson in Paris | Пэтсі Джэферсан |
1995 | ф | Сем | Se7en | Трэйсі Мілс |
1995 | ф | Месяцавае святло і Валянціна | Moonlight and Valentino | Люсі Трэгер |
1996 | ф | Фатальная васьмёрка | Hard Eight / Sydney | Клеменціна |
1996 | ф | Чужыя пахаванні | The Pallbearer | Джулі Дэмарка |
1996 | ф | Эма | Emma | Эма Вудхаус |
1997 | ф | Томас Джэферсан | Thomas Jefferson | унучка Джэферсана |
1998 | ф | Увага, дзверы зачыняюцца | Sliding Doors | Хелен Квілі |
1998 | ф | Вялікія надзеі | Great Expectations | Эстэла |
1998 | ф | Спадчына | Hush | Хелен Барынг |
1998 | ф | Ідэальнае забойства | A Perfect Murder | Эмілі Брэдфард Тэйлар |
1998 | ф | Закаханы Шэкспір | Shakespeare in Love | Віёла дэ Лесепс |
1999 | ф | Таленавіты містар Рыплі | The Talented Mr. Ripley | Мардж Шэрвуд |
2000 | ф | Практыкантка | The Intern | у ролі самой сябе |
2000 | ф | Дуэты | Duets | Ліў |
2000 | ф | Чужы квіток | Bounce | Эбі Джанела |
2001 | ф | Юбілей | The Anniversary Party | Скай Дэвідсан |
2001 | ф | Сямейка Тэненбаўм | The Royal Tenenbaums | Марго Тэненбаўм |
2001 | ф | Каханне зла | Shallow Hal | Размары |
2002 | ф | Осцін Паўэрс: Голдмембер | Austin Powers in Goldmember | Дыксі Нормас |
2002 | ф | Апантанасць | Possession | Мод Бейлі |
2003 | ф | Від зверху лепшы | View from the Top | Донна Джэнсен |
2003 | ф | Сільвія | Sylvia | Сільвія Плат |
2004 | ф | Нябесны Капітан і свет будучыні | Sky Captain and the World of Tomorrow | Полі Перкінс |
2005 | ф | Доказ | Proof | Кэтрын |
2006 | ф | Благая слава | Infamous | Кіці Дзін |
2006 | ф | Каханне і іншыя катастрофы | Love and Other Disasters | Актрыса, якая выконвае роля Джэксан |
2006 | ф | На вострай грані | Running with Scissors | Хоўп Фінч |
2007 | ф | Дабранач | The Good Night | Дора Шалер |
2008 | ф | Жалезны чалавек | Iron Man | Вірджынія «Пепер» Потс |
2008 | ф | Палюбоўнікі | Two Lovers | Мішэль |
2010 | ф | Жалезны чалавек 2 | Iron Man 2 | Вірджынія «Пепер» Потс |
2010 | ф | | Country Strong | Кэлі Кантэр |
2010—2011 | с | Хор | Glee | Холі Холідэй |
2011 | ф | Заражэнне | Contagion | Бэт Эмхаў |
2012 | ф | Мсціўцы | The Avengers | Вірджынія «Пепер» Потс |
2012 | ф | Дзякуй за абмен | Thanks for Sharing | |
2013 | ф | Жалезны чалавек 3 | Iron Man 3 | Вірджынія «Пепер» Потс |
Зноскі