Гвельфы і гібеліны

Гвельфы (італ.: guelfi, ням.: Guelfen / Welfen) — палітычная плынь у Італіі XIIXVI стагоддзяў, прадстаўнікі якой выступалі за абмежаванне ўлады імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі ў Італіі і ўзмацненне ўплыву Папы Рымскага. Атрымалі назву ад Вельфаў, герцагаў Баварыі і Саксоніі — супернікаў германскай дынастыі Штаўфенаў. Варагавалі з гібелінамі.

Гібелі́ны (італ.: ghibellini, ням.: Ghibellinen / Waiblinger) — палітычная групоўка XIIXIII стагоддзяў, якая варагавала з гвельфамі. Назва «гібеліны» пайшла ад латынізаванай назвы аднаго з замкаў Штаўфенаў — Гаўбелінг ням.: Weiblingen (Вайблінген). Гібеліны — прыхільнікі імператара. Барацьба паміж гібелінамі і гвельфамі адбывалася на фоне барацьбы паміж папствам і імперыяй за панаванне на Апенінскім паўвостраве.

У культуры

Барацьба гвельфаў і гібелінаў знайшла адлюстраванне ў паэме «Боская камедыя» (1307-1321) знакамітага фларэнційца Дантэ Аліг’еры, сучасніка і ўдзельніка падзей.

Гл. таксама

  • Вельф IV — герцаг Баварыі, сын маркграфа Альберта Аца II д’Эстэ. Родапачынальнік другога дому Вельфаў.
  • Фларэнційская рэспубліка
  • Барацьба за інвестытуру
  • Каралеўскі Гвельфскі Ордэн
  • Моска дэі Ламберці — паводле падання звязаны з пачаткам падзелу фларэнційскай знаці на гібелінаў і гвельфаў[1].
  • Крывавае вяселле Буандэльмонтэ — забойства Буандэльмонтэ дэ’Буандэльмонці на яго вяселлі паводле падання стала прычынай расколу Фларэнцыі на гібелінаў і гвельфаў[2].

Зноскі

Спасылкі