Гастыліян

Гай Валент Гастыліян Месій Квінт (лац.: Gaius Valens Hostilianus Messius Quintus, нар. пасля 230251) — рымскі імператар у 251 годзе.

Гай Валент Гастыліян Месій Квінт
Gaius Valens Hostilianus Messius Quintus
Сестэрцый з выявай Гастыліяна
Сестэрцый з выявай Гастыліяна
Рымскі імператар
251
ПапярэднікДэцый Траян і Герэній Этруск
ПераемнікТрэбоніян Гал і Валузіян
Нараджэннекаля 230
Смерцьлістапад 251
БацькаДэцый Траян
МаціГерэнія Этрусцыла[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Гастыліян нарадзіўся ў Сірміі (суч. Срэмска-Мітравіца, Сербія) у Ілірыі пасля 230 года. Ён быў малодшым сынам імператара Дэцыя і яго жонкі, Герэніі Этрусцылы. Пасля таго, як яго бацька абвясціў сябе імператарам, Гастыліян заставаўся ў Рыме з маці Герэніяй Этрусцылай як сімвал улады Дэцыя, у той час як бацька з братам вялі войны на межах імперыі. У 251 годзе ён атрымаў тытул «Правадыра моладзі» (лац.: princeps iuventutis).

Пасля гібелі імператараў-суправіцеляў у бітве з готамі і абвяшчэннем легіёнамі Трэбоніяна Гала новым главой дзяржавы ўзнікла пагроза грамадзянскай вайны, што было б пагібельным для імперыі, якая пакутвала ад разнастайных крызісаў. Але неўзабаве малады імператар загінуў падчас эпідэміі чумы ў Рыме, што адкрыла дарогу да ўлады Трэбоніяну Галу з яго сынам Валузіянам. Цікава, што Гастыліян памёр сваёй смерцю, што дастаткова рэдкай з’явай сярод кіраўнікоў Рыма той эпохі.

Зноскі

Літаратура

  • Павел Арозій. Гісторыя супраць язычнікаў. 7. 21. 4.
  • Еўтропій. Брэвіярый ад заснавання Горада. 9. 5.
  • Аўрэлій Віктар. Пра цэзараў. 30.
  • Псеўда-Аўрэлій Віктар. Выманні пра жыццё і норавы рымскіх імператараў. 30.
  • Еўсевій Кесарыйскі. Царкоўная гісторыя. 7. 1.