Гарэлецкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Гарэ́лецкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Гарэлец.

Гарэлецкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уПухавіцкі раён
Уключае7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтрГарэлец
Дата ўтварэння20 жніўня 1924
Дата скасавання29 чэрвеня 2006
Насельніцтва
  • 754 чал. (1999)
Часавы поясUTC+03:00
Код аўтам. нумароў5

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Шацкага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Гарэлец. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Пухавіцкім раёне БССР. З 12 лютага па 12 сакавіка 1935 года ў складзе Рудзенскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Рудзенскім раёне Мінскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак імя Янкі Купалы. Пад час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года тэрыторыя сельсавета акупіравана нямецкімі войскамі. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Гарэлец[1]. 29 чэрвеня 2006 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Навасёлкаўскага сельсавета[2].

Станам на 1 студзеня 1947 года сельсавет уключаў 9 населеных пунктаў. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў: Гарэлец, Ліпнікі, Ліпск, Пцічанская, Пясчанка, Ржышча і Янка Купала.

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года.. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. — 10 000 экз. С. 144