Гарбачэўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Гарбачэ́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Расонскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Гарбачэва.

Гарбачэўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уРасонскі раён
Уключае20 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтрГарбачэва
Дата ўтварэння20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019)377
Часавы поясUTC+03:00
Код аўтам. нумароў2

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Расонскага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Расонскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 верасня 1957 года да сельсавета далучана частка скасаванага Дзмітраўскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Дварышча, Дзмітрава, Межава, Мікуленкі, Петракова, Сопіна і Шчунькі)[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Полацкага раёна. 17 ліпеня 1964 года да сельсавета далучана частка скасаванага Дудчынскага сельсавета (11 населеных пунктаў: Антонава, Галубова, Дарчына, Дзейчына, Дразды, Дудчына, Крывашапава, Крыжы, Латышы, Старына, Ямна), у склад Парэцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Дварышча, Межава, Петракова, Скуратава, Харытонава і Цясны)[2]. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Расонскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Гарбачэўскага сельсавета 19 населеных пунктаў[3]. У сакавіку 1977 года ў склад Заборскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Антонава, Галубова, Дзейчына, Дудчына, Крывашапава, Латышы і Старыца), у склад сельсавета з Бірузоўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Дварышча, Межава, Петракова і Харытонава)[4]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Заборскага сельсавета (8 населеных пунктаў: Антонава, Галубова, Грышына, Дудчына, Латышы, Старыца, Хоцькава, Шнітаўка)[5]. 29 снежня 2021 года скасавана вёска Петракова[6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 578 чалавек[7], з іх 88,6 % — беларусы, 9,9 % — рускія, 0,9 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года — 377 чалавек[9].

Старшыні Гарбачэўскага сельскага Савета дэпутатаў

  • Марыя Баканава (1960-я гады)[10]

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.