Гаранскі сельсавет (Полацкі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Гара́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Гараны.

Гаранскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уПолацкі раён
Уключае51 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтрГараны
Дата ўтварэння16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2019)1 937
Часавы поясUTC+03:00
Паштовыя індэксы211290
Код аўтам. нумароў2
Афіцыйны сайт

Частка тэрыторыі сельсавета фактычна з’яўляецца часткай прыгараднай зоны Полацка.

Гісторыя

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Сосніцкага і Шацілаўскага сельсаветаў, тады ж у склад сельсавета з Обальскага сельсавета Сіроцінскага раёна перададзены вёскі Астравы і Барысаўка[1]. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Домнікаўскага сельсавета[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Гаранскага сельсавета 59 населеных пунктаў[3]. 24 верасня 2008 года скасавана вёска Красновічы[4].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2361 чалавек[5], з іх 88,4 % — беларусы, 9,3 % — рускія, 0,9 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1937 чалавек[7].

Населеныя пункты

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.