Гарадзішчанскі сельсавет (Баранавіцкі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Гарадзі́шчанскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Гарадзішча.

Гарадзішчанскі сельсавет
Краіна Беларусь
Статуссельсавет
Уваходзіць уБаранавіцкі раён
Уключае50 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтрГарадзішча
Дата ўтварэння12 кастрычніка 1940,
26 чэрвеня 2013
Дата скасавання19 студзеня 1965
Насельніцтва (2019)4 127
Плошча230,26 км²
Гарадзішчанскі сельсавет на карце
Часавы пояс+2
Код аўтам. нумароў1
Афіцыйны сайт

Гісторыя

Гарадзішчанскі сельсавет упершыню быў утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — гарадскі пасёлак Гарадзішча, які не ўваходзіў у склад сельсавета (меў уласны пассавет). З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года Гарадзішчанскі сельсавет быў перайменаваны ў Велікасельскі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Вялікае Сяло[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёна. Скасаваны 19 студзеня 1965 года, населеныя пункты перададзены ў падпарадкаванне Гарадзішчанскага пассавета[2].

26 чэрвеня 2013 года Гарадзішчанскі пасялковы савет (21 населены пункт: гарадскі пасёлак Гарадзішча, аграгарадок Арабаўшчына, вёскі Амнявічы, Боўцічы, Брыксічы, Вялікае Сяло, Гаранавічы, Грыбаўшчына, Душкаўцы, Зялёная, Калдычэва, Канюшоўшчына, Кісялі, Мастытычы, Мікулічы, Навасёлкі, Насейкі, Паручын, Пруды, Станкевічы і Ясянец) быў ператвораны ў сельсавет; у склад сельсавета таксама перададзеныя ўсе населеныя пункты — Агароднікі, Багушы, Гірмантаўцы, Жабінцы, Жалезніца, Каўшы, Крапачы, Красявічы, Лозы, Навінкі, Нагорнае, Несцяры, Сакаловічы, Слабажаны, Сялявічы — скасаванага Гірмантаўскага і ўсе населеныя пункты — вёскі Алізараўшчына, Быткоўшчына, Вызарак, Высадавічы, Грачыхі, Карчова, Кутаўшчына, Мітрапольшчына, Пянчын, Пярэвалака, Рудашы, Скробава, Трацэвічы і пасёлак Савецкі — скасаванага Карчоўскага сельсаветаў[3].

Склад

Да 2013 года ў склад Гарадзішчанскага пасялковага савета ўваходзілі 19 вёсак і 1 аграгарадок.

Населены пунктКаардынаты
аграгарадок Арабаўшчына53°15′42″ пн. ш. 26°02′37″ у. д.HGЯO
Вёска Амнявічы53°21′17″ пн. ш. 25°53′54″ у. д.HGЯO
Вёска Боўцічы53°21′37″ пн. ш. 26°02′05″ у. д.HGЯO
Вёска Брыксічы53°20′05″ пн. ш. 26°01′05″ у. д.HGЯO
Вёска Вялікае Сяло53°18′34″ пн. ш. 25°59′43″ у. д.HGЯO
Вёска Гаранавічы53°21′08″ пн. ш. 25°54′50″ у. д.HGЯO
Вёска Грыбаўшчына53°18′53″ пн. ш. 26°02′14″ у. д.HGЯO
Вёска Душкаўцы53°21′41″ пн. ш. 25°56′39″ у. д.HGЯO
Вёска Зялёная53°21′35″ пн. ш. 25°58′20″ у. д.HGЯO
Вёска Калдычэва53°16′51″ пн. ш. 26°03′10″ у. д.HGЯO
Вёска Канюшоўшчына53°21′12″ пн. ш. 25°58′45″ у. д.HGЯO
Вёска Кісялі53°19′37″ пн. ш. 25°59′07″ у. д.HGЯO
Вёска Мастытычы53°20′54″ пн. ш. 25°57′55″ у. д.HGЯO
Вёска Мікулічы53°22′55″ пн. ш. 25°56′21″ у. д.HGЯO
Вёска Навасёлкі53°16′14″ пн. ш. 26°00′03″ у. д.HGЯO
Вёска Насейкі53°21′43″ пн. ш. 25°57′26″ у. д.HGЯO
Вёска Паручын53°21′52″ пн. ш. 26°00′00″ у. д.HGЯO
Вёска Пруды53°21′31″ пн. ш. 26°04′18″ у. д.HGЯO
Вёска Станкевічы53°17′45″ пн. ш. 25°58′37″ у. д.HGЯO
Вёска Ясянец53°21′01″ пн. ш. 26°02′39″ у. д.HGЯO

Насельніцтва

Насельніцтва Гарадзішчанскага пассавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт) — 3760 чалавек[4], з іх 90,6 % — беларусы, 4,9 % — рускія, 2,1 % — палякі, 1,6 % — украінцы[5]. Насельніцтва Гарадзішчанскага сельсавета паводле перапісу 2019 года (50 населеных пунктаў) — 4127 чалавек[6].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі