Гарадзея

гарадскі пасёлак у Беларусі

Гарадзе́я[2] (трансліт.: Haradzieja, руск.: Городея) — гарадскі пасёлак у Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці, на р. Гарадзейка. Цэнтр Гарадзейскага сельсавета (не ўваходзіць у яго склад). Чыгуначная станцыя на лініі МінскБаранавічы, на аўтадарозе НясвіжНавагрудак. Насельніцтва 3 777 чал. (2017)[3].

Гарадскі пасёлак
Гарадзея
Касцёл Св. Іосіфа
Касцёл Св. Іосіфа
ГербСцяг
ГербСцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1530
Першая згадка
Гарадскі пасёлак з
Вышыня цэнтра
169 м
Насельніцтва
  • 3 601 чал. (1 студзеня 2024)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1770
Паштовы індэкс
222610, 222611
Аўтамабільны код
5
СААТА
6242557000
Гарадзея на карце Беларусі ±
Гарадзея (Беларусь)
Гарадзея
Гарадзея (Мінская вобласць)
Гарадзея

Назва

Назва Гарадзея паходзіць ад рачной назвы, адпачатная форма якой — *Gardēja.

Канчатак -ейка часта прысутны на месцы ранейшага балцкага -ēja (як у падняпроўскіх гідронімах Вядзейка — Vedēja, Мярэйка — Merēja, Рыпейка — Rupēja)[4].

Корань той жа, што і ў літоўскіх гідронімах Gardinas, Gardena, Garduva, Gardė, Gard-upis, латышскіх Gard-upe, Gardena, Gardauņa[5]. На Верхнім Павоччы той жа корань Gard- у балцкім гідроніме Гардата́ (з прытокам Аката́ з такім жа балцкім гідранімічным суфіксам -at-)[6]. На Панёманні той жа корань Gard- у гідроніме Горадзен (> Гараднічанка), ад якога назва Гродна.

Балцкі гідранімічны корань Gard- звязаны з індаеўрапейскім *gherd- "ахопліваць; агароджваць" (ад карацейшага *gher- "хапаць, абдымаць")[7]. Ад яго таксама і праславянскае *gordъ "горад (агароджанае месца)", літоўскае gardas "загарода (для свойскай жывёлы)".

Назвы Гарадзея, Горадзен з таго ж семантычнага шэрагу, што і балцкія гідронімы тыпу Жлобін, Гамея (> Гамяюк), якія ўрэшце ўзыходзяць да каранёў *gleb(h)- "сціскаць", *gem- "хапаць, сціскаць". Такія назвы адлюстроўваюць канфігурацыйныя асаблівасці адпаведнай ракі ці возера[8].

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню згадваецца ў 1530 годзе ў сувязі са скаргай Васіля і Льва Чыжоў разам з Бейнаровічамі і Пратасовічамі на пана С. Ільініча, які чыніў разбой на тэрыторыі іх маёнткаў Гарадзея і Астраўкі. З 1575 года ўласнасць Радзівілаў.

У складзе Расійскай імперыі

У XIX ст. вёска пад назвай Горная Гарадзея, цэнтр воласці Навагрудскага павета. З пабудовай Маскоўска-Брэсцкай чыгункі (1871) — станцыя.

У 1-ю сусветную вайну з 1915 года апынулася ў прыфрантавой паласе, называлася Замір’е (ад імя маёнтка князя Вітгенштэйна, які знаходзіўся на поўнач, уздоўж шляху на Мір). У маі-чэрвені 1917 года ў Замір’і адбыліся мітынгі і маніфестацыі працоўных і салдат з патрабаваннем роспуску Дзяржаўнай Думы і ўлады Саветам. Дзейнічалі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў і арганізацыя РСДРП(б), якая ў верасні 1917 года налічвала 135 чал.

Найноўшы час

Савецкая ўлада была ўстаноўлена ў лістападзе 1917 года. З лютага да снежня 1918 года Гарадзея акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Члены падпольнай бальшавіцкай арганізацыі займаліся агітацыяй, перашкаджалі вывозіць у Германію нарабаваную маёмасць і прадукты. Летам і восенню 1918 года ў раёне Гарадзеі дзейнічалі партызанскія атрады. У канцы 1918 года станцыя і паселішчы вакол яе заняты Чырвонай Арміяй. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б)Б у складзе БССР, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР.

У ходзе Польска-савецкай вайны са жніўня 1919 да 6 жніўня 1920 года, а затым з кастрычніка 1920 года Гарадзея занята польскімі войскамі. З 1921 года мястэчка ў складзе Польшчы, цэнтр гміны Нясвіжскага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР, з 1940 года гарадскі пасёлак у Нясвіжскім раёне, зліўся з чыгуначнай станцыяй.

Насельніцтва

  • 1969 — 4200 чал.
  • 1995 — 4,9 тыс. чал.[9]
  • 2001 — 4447 чал.
  • 2006 — 4,2 тыс. чал.
  • 2016 — 3 802 чал.[10]
  • 2017 — 3 777 чал.[3]

Эканоміка

  • Прадпрыемствы харчовай (цукровы камбінат) і лёгкай прамысловасці.

Славутасці

Вядомыя асобы

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці