Галубіцкі сельсавет (Глыбоцкі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Галу́біцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Галубічы, размешчаны за 19 км ад райцэнтра г. Глыбокае. Сельсавет мяжуе з Падсвільскім, Абрубскім, Псуеўскім сельсаветамі Глыбоцкага раёна, тэрыторыяй Крулеўшчынскага і Тумілавіцкага сельсаветаў Докшыцкага раёна.

Галубіцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уГлыбоцкі раён
Уключае27 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтрГалубічы
Дата ўтварэння12 кастрычніка 1940
Старшыня сельсаветаСупранёнак Пётр Макаравіч
Юрыдычны адрас сельвыканкама

211826, Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, аг. Галубічы, вул. Савецкая, 19

[1]
Насельніцтва (2019)658
Плошча164,3 км²
Галубіцкі сельсавет на карце
Часавы поясUTC+03:00
Тэлефонны код+375 2156
Код аўтам. нумароў2
Афіцыйны сайт

Плошча Галубіцкага сельсавета — 16426 га. У склад сельсавета ўваходзяць 27 населеных пунктаў.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пліскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 15 кастрычніка 1960 года да Галубіцкага сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ясевіцкага сельсавета, у адміністрацыйнае падпарадкаванне Падсвільскага пассавета перададзены 20 населеных пунктаў (Алейзберг, Баяры, Вялікія Давыдкі, Гараватка, Гразі, Дабрэзіна, Дубінаўка, Івашова, Крупенскі Мох, Ляпляне, Малыя Давыдкі, Маргі, Міхалі, Перавоз, Перадолы, Праабражэнка, Прапелеўшчына, Пунькі, Філіпоўшчына і Цінаўка)[2][3]. З 25 снежня 1962 года пасля скасавання Пліскага раёна сельсавет увайшоў у склад Глыбоцкага раёна. У 1965 годзе ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Падсвільскага пассавета перададзены 6 населеных пунктаў (Амбросавічы, Замошша, раз’езд Замошша, Леднікі, Несцеравічы і Шарагі)[4]. 19 мая 1972 года ў склад сельсавета з Падсвільскага пассавета пералічана вёска Вялікія Давыдкі[5]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 46 населеных пунктаў[6]. 27 верасня 2007 года ліквідавана вёска Ніўе і хутары Атвалаўшчына, Выгаркі, Забалоцце, Чыстае[7].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 952 чалавекі[8], з іх 96,2 % — беларусы, 1,9 % — палякі, 1,4 % — рускія[9]; паводле перапісу 2019 года — 658 чалавек[10].

Склад

Гаспадарка

На тэрыторыі Азярэцкага сельсавета знаходзіцца:

  • Сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Галубічы»

Транспарт

Транспартныя зносіны з райцэнтрам ажыццяўляюцца па аўтобусных маршрутах:

  • Глыбокае — Падсвілле праз в. Каралевічы
  • Глыбокае — Падсвілле праз в. Ураджайная

Крыніцы

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.