Вольга Васілеўна Гарбачова
- Старонка
- Размовы
Вольга Васілеўна Гарбачова | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 лістапада 1961(1961-11-18) (62 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | гісторык, філосаф |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Вольга Васілеўна Гарбачова (у дзявоцтве Русак; нар. 18 лістапада 1961, г. Варкута, Расія) — беларускі гісторык, філосаф. Кандыдат гістарычных навук (1995), дацэнт (2002)[1].
Скончыла ў 1986 годзе гістарычны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Філасофія», у 1993 годзе аспірантуру Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя»[1].
Працуе на кафедры этналогіі, музеалогіі і гісторыі мастацтваў гістарычнага факультэта БДУ, дацэнт[1].
Навуковыя інтарэсы: гісторыя 19 ст.; тэорыя і гісторыя сусветнай культуры[1]. Аўтарка больш за 100 навуковых публікацый. Укладальніца біябібліяграфічнага слоўніка «Удзельнікі паўстання 1830—1831 гг. на Беларусі» (2004)
Вучоныя Беларусі: 167919 |