Вішнявецкія

княжацкі род

Вішнявецкія, Карыбут-Вішнявецкія — старажытны вялікалітоўскі княжацкі род[1] герба «Карыбут», галіна князёў Збаражскіх, якія, у сваю чаргу, былі галіной князёў Нясвіцкіх  (руск.) з Валыні. У мужчынскай лініі згас у 40-х гадах XVIII стагоддзя. Вішнявецкім належалі вялізныя зямельныя ўладанні на тэрыторыі Украіны і Беларусі.

Уласны герб

Пісаліся таксама князямі Карыбут-Вішнявецкімі па меркаваным паходжанні Нясвіцкіх ад князя ноўгарад-северскага Змітра Карыбута Альгердавіча, сына вялікага князя літоўскага Альгерда[1]; у цяперашні час няма адзінага меркавання пра тое, дакладная ці гэтая генеалагічная легенда[2]. У 1644 Мікалай Казімір Шэмет  (руск.), які служыў у Вішнявецкіх, склаў іх першы радавод.

Меркаваны праўнук Змітра Карыбута, Васіль, меў сына Міхайлу Васілевіча Збаражскага (? — пасля 1516), які і стаў родапачынальнікам князёў Вішнявецкіх. Ён валодаў Вішнявецкім замкам у Крамянецкім павеце на Валыні, адсюль прозвішча. Ад сыноў Міхайлы, Івана і Аляксандра, народжаных у розных шлюбах, адбыліся дзве лініі князёў Вішнявецкіх, з якіх другая спынілася на польскім каралі Міхале (пам. 1673), а першая — на князі Міхале Сервацы, гетмане літоўскім (пам. 1744).

У 16 ст. Вішнявецкія падзяліліся на дзве лініі: старэйшую (пайшла ад старосты прапойскага, чачэрскага і варнянскага князя Івана Міхайлавіча) і малодшую (пайшла ад старосты рэчыцкага князя Аляксандра Міхайлавіча). Першая лінія згасла ў 1744, другая — у 1673 годзе.

Выбітныя асобы

Першая лінія

  • Змітро (Дзмітрый) Іванавіч (?-1563), дзяржаўца ванячыцкі (з 1547), староста чаркаскі (з 1551).
  • Канстанцін Іванавіч (?-1574), брат Змітра Іванавіча, староста жытомірскі. Удзельнік Люблінскага сейму (1569).
  • Канстанцін Канстанцінавіч (15641641), ваявода белзскі (1636) і рускі (1638), староста чаркаскі і крамянецкі.
  • Януш Антоні (16781741), староста пінскі, падчашы літоўскі (1697), маршалак надворны літоўскі (1699), кашталян віленскі (17021703), ваявода віленскі (1704), кракаўскі (1706), кашталян кракаўскі (1726).
  • Міхаіл Сервацы (16801744), брат Януша Антонія. Маршалак канфедэрацыі (1700), гетман польны літоўскі (170203, 170735), гетман вялікі літоўскі (170307, з 1735), кашталян віленскі, канцлер вялікі літоўскі (з 1720), рэгіментар войска ВКЛ (1730), староста пінскі, ваўкавыскі, мярэцкі, вілкавішскі.

Другая лінія

Генеалагічнае дрэва князёў Вішнявецкіх

Міхаіл Васілевіч Вішнявецкі  (руск.) (†пасля 1516), намеснік брацлаўскі(1501-1507)~ 1. NN (пляменніца Фядоры (Соф'і) Рагатынскай, жонкі Мікалая Радзівіла Старога)├─>Іван (†каля 1542), каралеўскі дваранін 1522, дзяржаўца маёнткаў эйшышскі, варнянскі, чачэрскі і прапойскі│  ~ 1. (пасля 1516) Настасся Алізаравічоўна (†каля 1536), дачка│  │ Сямёна Алізаравіча; ×2 [каля 1538] Магдалена Дэспат (†пасля 1570)│  ├─>Кацярына (†пасля 1580), жонка (пасля 1539) Рыгора Хадкевіча,│  │ кашталяна віленскага і гетмана вялікага літоўскага│  ├─>Змітро "Байда" (†1563); дзяржаўца ванячыцкі,│  │ староста брацлаўскі, вінніцкі, чаркаскі│  │ і канеўскі│  ├─>Андрэй (†1584), кашталян валынскі 1568, брацлаўскі 1572,│  │ ваявода валынскі 1576, староста любецкі і│  │ лоеўскі│  │ ~ 1.(пасля 1563) Яўфімія Вярбіцкая (*каля 15391589)│  │ ├─>Ганна (†каля 1595), жонка (пасля 1581) Мікалая Сапегі,│  │ │  ваяводы віцебскага (†1599)│  │ ├─>Аляксандра (†пасля 1612), ×1 [каля 1580; развялася каля 1605] кн. Юрый │  │ │  Чартарыйскі, староста луцкі (*каля 15501626 (1632?)); ×2 Ян│  │ │  Лагадоўскі, кашталян валынскі│  │ ├─>Соф'я Ганна (*15691619), ×1 [пасля 1593] Ян Пац,│  │ │  ваявода менскі (†1610); ×2 Крыштаф Вацлаў Шэмет,│  │ │  староста расейнскі│  │ └─>Гальшка (Эльжбета) Яўфімія (*15691596), жонка (×1584) князя│  │ Мікалая Крыштафа Радзівіла "Сіроткі",│  │ ваяводы віленскага│  │ і вялікага маршалка літоўскага (*15491616)│  ├─>Канстанцін (†1574), каралеўскі дваранін 1570, │  │ староста жытомірскі│  │ ~Ганна Эльжбета з Альхоўца Свяршчоўна (†1582)│  │ ├─>Канстанцін  (руск.) (*15641641);│  │ │  ваявода белзскі 1636, рускі 1638,│  │ │  староста чаркаскі і камянецкі; ×1 Ганна Загароўская; ×2 1603 Уршуля  (укр.)│  │ │  Мнішак  (польск.); ×3 [1626/1628] Кацярына Карнякт (дачка Канстанціна Карнякта)│  │ │  (†ok. 1635); ×4 Крысціна  (укр.) Струсь  (укр.) (†пасля 1647), дачка Мікалая Струся  (укр.),│  │ │  старосты галіцкага│  │ │  ~Ганна Загароўская│  │ │  ├─>Януш (*15981636), канюшы вялікі каронны 1633, староста│  │ │  │ крамянецкі;│  │ │  │ ~ Кацярына Яўгенія Тышкевіч1627) (†пасля│  │ │  │ │1642); (1°-v. Ян Ракоўскі, ваявода віцебскі; 3°-v.│  │ │  │ │Аляксандр Людвік Радзівіл,│  │ │  │ │вялікі маршалак літоўскі)│  │ │  │ ├─>Дымітр Ежы (*16311682),│  │ │  │ │  стражнік польны каронны  (польск.) 1658, ваявода белзскі 1660,│  │ │  │ │  гетман польны каронны 1667, вялікі гетман каронны 1676,│  │ │  │ │  ваявода кракаўскі 1678, кашталян│  │ │  │ │  кракаўскі 1680, староста белацаркоўскі,│  │ │  │ │  камянецкі, салескі, струмілоўскі, драгімскі і любамльскі; ×1│  │ │  │ │  Марыяна Замойская (†1668); ×2 [1671] Тэафіла Людвіка  (руск.)│  │ │  │ │  Заслаўская (†1709); (2°-v. Юзаф Караль Любамірскі  (руск.),│  │ │  │ │  маршалак вялікі каронны  (руск.))│  │ │  │ │  ~Марыянна Замойская│  │ │  │ │  ├─>Яўгенія Катарына (з першага; †пасля 1681); × [1667]│  │ │  │ │  │ Станіслаў Канецпольскі  (англ.),│  │ │  │ │  │ кашталян кракаўскі (†1682)│  │ │  │ │  └─>Соф'я (*16551681), ×│  │ │  │ │     Вацлаў Ляшчынскі,│  │ │  │ │     ваявода падляшскі (†1688)│  │ │  │ └─>Канстанцін Крыштаф Вішнявецкі  (руск.) (*1633│  │ │  │ †1686), ваявода падляшскі 1673,│  │ │  │ брацлаўскі 1677, белзскі│  │ │  │ 1678; ×1 Уршуля Тэрэза Мнішак  (польск.) (†1668); ×2 Ганна│  │ │  │ Хадароўская (†1711)│  │ │  │ ~Ганна Хадароўская (†1711)│  │ │  │ ├─>Францішка (†пасля 1690); × (1688) Казімір Тарла  (польск.),│  │ │  │ │  староста гошчынскі (†1690)│  │ │  │ ├─>Януш Антоні (*16781741);│  │ │  │ │  падчашы літоўскі 1697,│  │ │  │ │  маршалак надворны літоўскі 1699, кашталян віленскі│  │ │  │ │  1702-1703, кракаўскі 1726,│  │ │  │ │  ваявода віленскі 1704,│  │ │  │ │  кракаўскі 1706, староста пінскі;│  │ │  │ │  ~ Тэафіла Ляшчынская (×1704),(1°-v. Філіп Канашэўскі, староста│  │ │  │ │  │ конінскі) (*16801757)│  │ │  │ │  └─>Францішка Уршуля (*1705 †1753), жонка (1725)│  │ │  │ │     Міхала Казіміра Радзівіла Рыбанькі,│  │ │  │ │     ваяводы віленскага│  │ │  │ │     і вялікага гетмана літоўскага (*1702│  │ │  │ │     †1762)│  │ │  │ └─>Міхал Сервацы (*16801744);│  │ │  │ гетман польны літоўскі 1702 і 1707, кашталян віленскі│  │ │  │ 1703, гетман вялікі літоўскі 1703-1707 i 1735,│  │ │  │ ваявода віленскі 1706-1707│  │ │  │ і 1735, вялікі канцлер літоўскі 1720; ×1 (1695) Кацярына Дольская│  │ │  │ (†1725); ×2 (1725) Магдалена  Чартарыйская (†1728);│  │ │  │ ×3 (1730) Тэкля Ружа Радзівіл  (польск.) (*17031747); (1°-v.│  │ │  │ Якуб Генрык Флемінг, вялікі канюшы літоўскі;│  │ │  │ 3°-v. Міхал Антоні Сапега, ваявода падляшскі)│  │ │  │ ~Кацярына Дольская│  │ │  │ ├─>Ганна (*17001732); × (1721)│  │ │  │ │   Юзаф Агінскі, ваявода троцкі│  │ │  │ │   (*каля 16931736)│  │ │  │ └─>Эльжбета (*17011770); × (1722) Міхаіл Здзіслаў Замойскі  (руск.), ваявода смаленскі (†1735)│  │ │  ├─>Марыяна (з першага; †1624); × (1620) Якуб Сабескі  (руск.), кашталян кракаўскі (†1646)│  │ │  ├─>Гелена (з першага); × Станіслаў Варшыцкі  (польск.), ваявода мазавецкі│  │ │  ├─>Ежы (з другога; †1641); староста камянецкі 1637; × (1639)│  │ │  │ Ефрасіння Яўлалія Тарноўская  (польск.) (†1645); (2°-v. Геранім Радзяёўскі  (руск.),│  │ │  │ падканцлер каронны  (польск.))│  │ │  │ ~│  │ │  │ └─>Канстанцыя (†1669); × (пасля 1656) Самуіл Ляшчынскі  (руск.), староста│  │ │  │ луцкі (*16371676)│  │ │  ├─>Аляксандр (з другога; †1638/1639); ротмістр каралеўскі,│  │ │  │ староста чаркаскі 1638│  │ │  └─>Тэафіла (з другога); × Пётр Вармяк, кашталян войніцкі│  │ ├─>Аляксандра (†p. 1582); × Мікалай Радзівіл,│  │ │  ваявода новагародскі (*15461589)│  │ └─>Ганна; × [1591/1593] Ян Замойскі  (руск.), кашталян хелмскі і стражнік каронны  (польск.) (†1619)│  ├─>Міхал  (руск.) (з першага; †1552)│  └─>Аляксандра (з другога); × Іван Шымковіч, маршалак гаспадарскі├─>Фёдар (Федзька) (з першага; †1549); дзяржаўца сцяпанскі; × (да 1530) Багдана│   кн. Гальшанская Дубровіцкая; ×2 кн. Марыя Пуцяцянка (†1554/1561)├─>Фёдар (з першага; †1533); дзяржаўца чачэрскі і дзяржаўца прапойскі 1524; ×1 NN (†да│  1523); ×2 [да 1533] Настасся кн. Жылінская (†p. 1535)└─>Аляксандр (з другога; †1555); староста рэчыцкі; × (да 1529)Кацярына Скаруцянка (†пасля 1568)~├─>Міхаіл  (руск.) (*15291584); кашталян брацлаўскі 1580,│  кіеўскі 1580, староста чаркаскі, канеўскі,│   любецкі і лоеўскі; × Гальшка Зяновіч (†да 1594)│  ~│  ├─>Аляксандр (†1594); староста чаркаскі, канеўскі,│  │ корсунскі, любецкі і лоеўскі;│  ├─>Міхаіл Міхайлавіч  (укр.) (†1616); староста оўруцкі; × [да 1603] Раіна Магілянка  (руск.)│  │ (†1619), дачка Іераміі Магілы  (руск.),│  │ гаспадара малдаўскага  (руск.)│  │ ~│  │ └─>Іерамія Міхал (*161220 верасня 1651);│  │ ваявода рускі 1646, староста пшамыскі,│  │ пшаснышскі, новатаржскі, гадзяцкі i│  │ канеўскі; × (1639)│  │ Грызельда Канстанцыя  (укр.) (*Замасць 27 красавіка│  │ 1623 †Замасць 17 красавіка 1672)│  │ ~│  │ ├─>Міхал (*31 мая 1640 †│  │ │  10 лістапада 1673); кароль польскі 1669-1673; ×│  │ │  (27 лютага 1670)│  │ │  Элеанора Марыя Жазэфа Габсбург (*31 мая 1653│  │ │  †17 лістапада 1697); (2°-v. Карл V, герцаг Латарынгіі  (руск.))│  │ └─>Ганна; × (1638) Збігнеў Фірлей  (руск.), староста│  │ люблінскі (*16131649)│  ├─>Ежы (†1618); кашталян кіеўскі 1609; × Тэадора Чапліц  (польск.)│  ├─>Марына; × Фёдар кн. Друцкі-Горскі, стольнік полацкі│  └─>Соф'я (†po 1612); × (да 1595)│     Ян Яўстах Тышкевіч Лагойскі,│     ваявода берасцейскі (†1631)├─>Максім (†1565)├─>Аляксандр (*15431577); каралеўскі дваранін 1570; × (да 1566)│  Аляксандра Капусцянка (†каля 1603)│  ~│  ├─>Адам (†1622); × (да 1601) Аляксандра│  │ Хадкевіч (†да 1630)│  │ ~│  │ └─>Крысціна (†1654); ×1 Мікалай Ела Малінскі; ×2 [пасля 1631] Пётр│  │ Даніловіч  (руск.), крайчы вялікі каронны  (укр.) (†1645)│  └─>Ева (†1617/1618); × [да 1594 (1593?)] Пётр Збаражскі│     (†1603/1604)└─>Стэфанія; × Лукаш Кужанецкі, староста острскі

Маёнткі

Па радаводным паданні, брат Васіля, Солтан, заснаваў Вішнявец  (руск.) (цяпер Вышнівэць — пасёлак гарадскога тыпу ў Цярнопальскай вобласці Украіны). Тут да гэтага часу захавалася праваслаўная царква, пабудаваная Вішнявецкімі да пераходу ў каталіцызм. Акрамя гэтага мястэчка і многіх іншых маёнткаў на Валыні, Літве і ў Кіеўскай вобласці, князям Вішнявецкім належалі яшчэ шырокія землі на левым беразе Дняпра з Лубнамі і Ромнамі. Міхаіл Грушэўскі пісаў, што гэтая латыфундыя Вішнявецкіх (т. зв. Вішнявеччына) была самай вялікай «не толькі на Украіне і ў Польшчы, але, магчыма, і ва ўсёй Еўропе». Па ініцыятыве князя Іераміі Вішнявецкага атрымалі Магдэбургскае права і гарадскі статус Лубны, Палтава, Пыратын. Гэтыя валоданні польскі навуковец Аляксандр Ябланоўскі  (руск.) лічыў нават не латыфундыяй, а асобнай Задняпроўскай дзяржавай.

Сярод іншых замкаў і палацаў Вішнявецкіх замкі ў Лубнах, Старым Аляксінцы  (руск.), Чорным Востраве  (руск.) і палац у Чайчынцах  (укр.).

На тэрыторыі сучаснай Беларусі Вішнявецкім належалі ў тым ліку Брагін, Столін, Целяханы[1].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі