Вішаград

горад у Босніі і Герцагавіне

Вішаград (сербск.: Višegrad, Вишеград) — горад ва ўсходняй частцы Рэспублікі Сербскай, Боснія і Герцагавіна. Цэнтр аднайменнай абшчыны. Горад стаіць на Дрыне, на шляху з Гораждэ і Усціпрачы ў сербскі горад Ужыцы. Непадалёк ад горада знаходзіцца гара Варда.

Горад
Вішаград
Višegrad, Вишеград
Герб
Герб
Краіна
Супольнасць БіГ
Рэгіён
Істочна-Сараева
Абшчына
Вішаград
Каардынаты
Мэр
Таміслаў Попавіч
Заснаваны
1407
Першая згадка
Плошча
  • 1,91 км²
Вышыня цэнтра
359 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
5869[1] чалавек (2013)
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+387) 058
Паштовы індэкс
73240
Афіцыйны сайт
Вішаград на карце Босніі і Герцагавіны
Вішаград (Боснія і Герцагавіна)
Вішаград
Гл. таксама Вішэград, Вышаград, Вышгарад

Пасля вайны паводле Дэйтанскіх пагадненняў Вішаград увайшоў у склад Рэспублікі Сербскай. Цяпер гэта месца прыцягвае шмат турыстаў. У горадзе базуецца футбольны клуб «Дрына Вішаград».

Колькасць насельніцтва горада паводле перапісу 2013 года склала 5 869 чалавек, абшчыны — 11 774 чалавек[1] (у 1991 годзе — 21 199 чалавек).

Геаграфія

Краявід горада з гары Град

Вішаград знаходзіцца на рацэ Дрыне, часткі геаграфічнай вобласці Падрынне. Таксама з'яўляецца часткай гістарычнай вобласці Стары Влах; ваколіцы горада гістарычна называліся «Вішаградскi Стары Влах»,[2][3] этнаграфічнага рэгіёна[4], у якім насельніцтва было бліжэй да Ужыцаў (на сербскім баку ракі Дрына), чым да навакольных паселішчаў.

Гісторыя

Сярэднявечча

У Сярэднявеччы, уся вобласць, дзе цяпер знаходзіцца Вішаград, стала часткай Сербскага царства , у часы Стэфана Немані. У сярэдзіне XIV стагоддзя ён быў пад уладай сербскага жупана Ніколы Алтамонавіча. Тады гэтыя землі былі занятыя баснійскім каралём Твртко I і ўвайшлі ў баснійская каралеўства. У часы кіравання сербскага імператара Стэфана Душана (1331—1355) гэтую вобласць займаў жупан Прыбіл. Прыбіл нібыта заснаваў манастыр Добрун паміж 1340 і 1343 гадамі. Сыны Прыбіла працягвалі развіваць манастырскі комплекс, распісалі знешні прытвор і скарбніцу ў 1383 годзе. Згодна з турэцкімі крыніцамі, у 1454 годзе горад быў заваяваны Асманскай імперыяй на чале з Асман-пашой. Вішаград заставаўся пад уладай Асманскай імперыі да Берлінскага кангрэса 1878 года, калі Аўстра-Венгрыя атрымала пад свой кантроль Боснію і Герцагавіну.

Асманскі перыяд

Мост Мехмеда-пашы Сакаловіча пабудаваны ў 15711577 гадах па загадзе вялікага візіра Асманскай імперыі Мехмеда-пашы Сакаловіча (баснійскага серба паводле паходжання) у пачатку шляху, які злучаў Боснію са Стамбулам (вядомага як Цараградская джада або Шлях да імператарскага горада). Аўтар праекта — выдатны асманскі архітэктар Сінан.

У 1875 годзе, сербы з раёна паміж Вішаградам і Нові-Пазарам паўсталі і стварылі апалчэнне, якое ў 1876 годзе ваявала на Ібары[5].

Славутасці

Мост цераз Дрыну.

Галерэя

Зноскі

Спасылкі