Вільгельм V Набожны

герцаг Баварыі (1579—1597)

Вільгельм V Набожны (ням.: Wilhelm V der Fromme; 29 верасня 1548; Ландсгут — 7 лютага 1626; Шлайсгайм) — герцаг Баварыі з 1579 па 1597 з роду Вітэльсбахаў.

Вільгельм V Набожны
ням.: Wilhelm V von Bayern
герцаг Баварыі
1579 — 1597
ПапярэднікАльбрэхт V Баварскі
ПераемнікМаксіміліян I Вітэльсбах
Нараджэнне29 верасня 1548
Смерць7 лютага 1626(1626-02-07)[2] (77 гадоў)
Месца пахавання
РодВітэльсбахі
БацькаАльбрэхт V Баварскі
МаціГанна Аўстрыйская
ЖонкаРэната Латарынгская[d][3][4]
ДзеціМаксіміліян I Вітэльсбах, Марыя Ганна Баварская[d], Philipp of Bavaria[d], Ferdinand of Bavaria[d], Albert VI, Duke of Bavaria[d] і Магдалена Баварская[d]
Веравызнаннекаталіцтва
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Раннія гады

Вільгельм — сын герцага Альбрэхта V і яго жонкі Ганны Аўстрыйскай. Ён атрымаў езуіцкую адукацыю і праявіў сваю прыхільнасць да прынцыпащ Контррэфармацыі. Атрымаў мянушку «Набожны», таму што ўвесь вольны час прысвячаў малітвам і рэлігійнай літаратуры. Удзельнічаў у грамадскім жыцці, быў паломнікам. Ён, як спадчынны прынц жыў у сваёй рэзідэнцыі крэпасць Траўсніц у Ландсгуце. Паміж 1568 і 1578 гадамі ён перабудаваў свой гатычны замак у стылі рэнесанс.

Кіраванне

Вяселле Вільгельма і Рэнаты

Як яго бацька і дзядуля Вільгельм прытрымліваўся ідэй Контррэфармацыі. Ён зрабіў свайго брата Эрнеста архібіскупам кёльнскім падчас ваеннай кампаніі 1583 года. Іншы яго брат Фердынанд камандаваў баварскай арміяй першыя 18 гадоў Кёльнскай вайны, каб забяспечыць баварскаму герцагу тытул курфюрста. Саюзная іспанская армія пад камандаваннем Алесандра Фарнезэ выслала з Кёльна суперніка Вітэльсбахаў за курфюрства Гебхарда фон Вальдбурга. Гэта замацавала за баварскімі герцагамі валоданне архібіскупствам і курфюрствам на 200 гадоў, што было асаблівым гонарам Вітэльсбахаў.

У часы кіравання Вільгельма ўсё некаталіцкае насельніцтва вымушана было пакінуць Баварыю. Герцаг сфарміраваў Духоўны савет, які сачыў за становішчам рэлігійных спраў у краіне. Духоўны савет будаваў новыя кляштары, храмы і школы. У той час адбылася вялікая колькасць выпадкаў рэлігійнага спалення ведзьмаў.

Паміж 1583 і 1597 гадамі ў Мюнхене былі пабудаваны асноўныя цэнтры Контррэфармацыі — езуіцкі каледж і езуіцкая царква Св. Міхаіла. Расходы на адпраўку езуіцкіх місіянераў у Амерыку і Азію прывялі да спусташэння казны. 15 кастрычніка 1597 года Вільгельм вырашыў адрачыся ад прастола на карысць свайго сына Максіміліяна, а сам сышоў у манастыр, дзе правёў рэштку жыцця. Памёр Вільгельм у 1626 годзе ў закладзеным ім палацы Шлайсгайм. Пахаваны ў храме Св. Міхаіла, які ён жа і пабудаваў, калі быў герцагам.

Сям’я і дзеці

Вільгельм з жонкай Рэнатай

Ажаніўся з Рэнатай Латарынгскай (1544—1602) 22 лютага 1568 у Мюнхене. У іх нарадзілася 10 дзяцей, трое з якіх памерлі ў маленстве ці дзяцінстве.

  • Крыстаф (нар. і пам. 1570)
  • Крысціна (1571—1580)
  • Максіміліян I (1573—1651) — герцаг Баварыі з 1597, курфюрст Баварыі з 1623.
  • Марыя Ганна (1574—1616) — першая жонка германскага імператара Фердынанда II.
  • Філіп Вільгельм (22 верасня 1576 — 18 мая 1598) — архібіскуп Рэгенсбурга з 1595, кардынал з 1597.
  • Фердынанд (6 кастрычніка 1577 — 13 верасня 1650) — архібіскуп Кёльнскі.
  • Элеанора Магдалена (1578—1579)
  • Карл (1580—1587)
  • Альбрэхт VI (26 лютага 1584 — 5 ліпеня 1666), герцаг Баварска-Лейхтэнбергскі
  • Магдалена (4 ліпеня 1587 — 25 верасня 1628); муж: з 1613 Вольфганг Вільгельм (4 лістапада 1578 — 20 сакавіка 1653), пфальцграф Нойбурга з 1614, герцаг Юліха і Берга з 1614

Зноскі

  • http://genealogy.euweb.cz/lorraine/lorraine4.html Праверана 20 студзеня 2016.
  • (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  • Літаратура

    Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці