Вільгельм фон Кобель

Вільгельм фон Кобель (ням.: Wilhelm von Kobell; 6 красавіка 1766, Мангейм — 15 ліпеня 1853, Мюнхен) — германскі жывапісец.

Вільгельм фон Кобель
ням.: Wilhelm von Kobell
Фатаграфія
Дата нараджэння6 красавіка 1766(1766-04-06)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці15 ліпеня 1853(1853-07-15)[1][4] (87 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасцімастак, выкладчык універсітэта, рысавальнік, графік
Месца працы
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нарадзіўся ў сям’і пейзажыста Фердынанда Кобеля, яго першым настаўнікам быў дзядзька Франц. Вучыўся ў Мангейме і ў Дзюсельдорфе праз вывучэнне твораў Філіпса Ваўвермана, у 1778 годзе адправіўся ў Рым. На працягу гэтага часу ён вывучаў розныя манеры жывапісу, у тым ліку нідэрландскае мастацтва XVII стагоддзі і англійскае XVIII стагоддзі. З 1808 года быў прафесарам у Мюнхенскай акадэміі мастацтваў, пераехаўшы ў гэты горад разам з бацькам.

Першапачаткова ён пісаў ландшафты і жывёл, але потым займаўся амаль выключна батальным жывапісам, для вывучэння якога наведаў у 1809—1810 гадах Вену і Парыж. Карціны яго можна было ўбачыць у Мюнхене (у пінакатэцы), у Шлейсгеймскай, Франкфурцкай і іншых нямецкіх галерэях. Яшчэ большую вядомасць, чым карцінамі, ён набыў сваімі афортамі ўласнай кампазіцыі, якія паказваюць рымскія віды, пейзажныя матывы, верхавых наезнікаў, коней і сабак, а таксама акватынтнымі гравюрамі з работ Ваўвермана, Берхема, Вейнантса, ван Рэйсдала і іншых нідэрландскіх.

Зноскі

  • Deutsche Nationalbibliothek Record #118723928 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 снежня 2014.
  • https://www.deutsche-biographie.de/pnd118723928.html
  • Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088doi:10.1515/AKL Праверана 5 чэрвеня 2024.
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці