Вільгельміна Бадэнская

Вільгельміна Луіза Бадэнская (ням.: Wilhelmine Luise von Baden; 10 верасня 1788(1788-09-10)[1], Карлсруэ, Маркграфства Бадэн27 студзеня 1836(1836-01-27)[2], парк Розенгёэ[d]) — маці расійскай імператрыцы Марыі Аляксандраўны (жонкі Аляксандра II), жонка Людвіга II Гесэнскага, вялікая герцагіня Гесэнская і Прырэйнская.

Вільгельміна Бадэнская
ням.: Wilhelmine von Baden
Сцяг Вялікая герцагіня Гесэнская і Прырэйнская
16 красавіка 1830 — 27 студзеня 1836
ПапярэднікЛуіза Гесэн-Дармштацкая
ПераемнікМацільда Караліна Баварская
Нараджэнне10 верасня 1788(1788-09-10)[1]
Смерць27 студзеня 1836(1836-01-27)[2] (47 гадоў)
Розенгёэ
РодЦэрынгены
Імя пры нараджэнніням.: Wilhelmine Luise von Baden
БацькаКарл Людвіг Бадэнскі
МаціАмалія Гесэн-Дармштацкая[d]
МужЛюдвіг II Гесэн-Дармштацкі[d][3]
ДзеціLudwig III, Grand Duke of Hesse[d], Карл Гесэн-Дармштацкі[d], Аляксандр Гесэн-Дармштацкі[d] і Марыя Аляксандраўна
Веравызнаннелютэранства
Узнагароды
Ордэн Святой Кацярыны I ступені
Ордэн Святой Кацярыны I ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзілася малодшай дачкой у сям’і Карла Людвіга, спадчыннага прынца Бадэнскага і Амаліі Гесэн-Дармштацкай. Яе старэйшая сястра Лізавета стала жонкай расійскага імператара Аляксандра I. Саму ж Вільгельміну выдалі замуж 19 чэрвеня 1804 года за яе кузена, роднага пляменніка яе маці, спадчыннага прынца Гесэнскага Людвіга, які быў нашмат старэйшым за яе і атрымаў у спадчыну тытул вялікага герцага ў 1830 годзе.

Іх дзеці:

  • Людвіг (1806—1877)
  • мёртванароджаны сын (1807)
  • Карл (1809—1877)

Каля 1820 года сужэнцы сталі жыць асобна. У 1820 годзе Вільгельміна набыла маёнтак Гайлігенберг, дзе пасялілася са сваім камергерам, баронам Аўгустам фон Сенарклен дэ Грансі.

Дачка — імператрыца Марыя Аляксандраўна

Дзеці, народжаныя пасля 1820 года:

Людвіг, муж Вільгельміны, пад націскам брата і сясцёр Вільгельміны (вялікага герцага Бадэнскага, Імператрыцы Расіі Лізаветы Аляксееўны, каралеў Баварыі, Швецыі і герцагіні Браўншвайгскай) афіцыйна прызнаў гэтых дзяцей.

Зноскі

  • (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці