Віленская беларуская гімназія

Віленская беларуская гімназія (1919—1944) — адна з першых беларускіх сярэдніх школ у Вільні.

Святкаванне ўгодак абвяшчэння БНР у Віленскай беларускай гімназіі, 1935

Гісторыя

Базыльянскія муры, дзе размяшчалася гімназія ў 1919—1937 гадах

Першыя беларускія школы ў Вільні адкрыліся яшчэ падчас нямецкай акупацыі ў 1915 годзе. Прыватная Віленская беларуская гімназія арганізавана 1 лютага 1919 года Іванам Луцкевічам, дазвол выданы немцамі ў канцы 1918 года і пацверджаны літоўскімі ўладамі напярэдадні заняцця горада Чырвонай Арміяй на пачатку студзеня 1919 года. Рэгулярныя заняткі ў школе пачаліся 1 лютага 1919 года. Гімназія размяшчалася ў так званых Базыльянскіх мурах, буйнейшым беларускім асяродку ў Вільні[nb 1]. Гімназія з’яўлялася 8-класнай навучальнай установай гуманістычнага тыпу. Па-беларуску спачатку выкладаліся ўсе прадметы толькі ў падрыхтоўчым, першым і другім класах, старшакласнікі вучыліся на рускай мове (выключэнне складалі беларуская літаратура, гісторыя і геаграфія Беларусі). Паступова гімназія стала нацыянальнай навучальнай установай, з 1924 годзе ўсе дысцыпліны выкладаліся па-беларуску. На пачатку існавання гімназіі разам з ёю дзейнічаў прытулак для дзяцей-сірот, заснаваны ксяндзом Адамам Станкевічам, настаўніцкія курсы.

Інтэрнат побач з касцёлам Св. Казіміра

Гімназія працавала нягледзячы на перашкоды з боку польскіх і савецкіх уладаў, некалькі разоў мяняла памяшканні, юрыдычны і адукацыйны статус. Інтэрнат беларускай гімназіі ў другой палове 1930-х гадоў знаходзіўся ў трохпавярховым доме на вул. Вялікай (Didzioji g., 30) побач з касцёлам Св. Казіміра. Па Maironio g., 4 (былая вул. Св. Ганны) знаходзілася сталовая для вучняў беларускай гімназіі. Праваслаўныя вучні гімназіі з канца 1920-х слухалі казані па-беларуску ў царкве Св. Параскевы, або Пятніцкай (Didzioji g., 2).

У гімназіі дзейнічалі вучнёўскія гурткі, духавы аркестр, хор, бібліятэка, выдаваліся друкаваныя і рукапісныя часопісы.

У 1937—1939 гадах беларуская гімназія размяшчалася ў будынку (разбураным у вайну) насупраць касцёла Святога Духа на вул. Дамініканскай (Dominikonu g.), які належаў дзяржаўнай польскай гімназіі імя Юльюша Славацкага  (польск.) (з 1932 года беларуская навучальная ўстанова была яе філіялам, у 1939—1941 гадах — мела статус прагімназіі, затым няпоўнай сярэдняй школы).

Дзейнічала да чэрвеня 1944 года, закрыта пасля аднаўлення ў Вільні савецкай улады.

Віленская беларуская гімназія была адукацыйнай установай высокага ўзроўню, таму там апроч беларусаў, вучыліся і яўрэі, і палякі, рускія і некалькі латышоў. Пераймальнікам традыцый Віленскай беларускай гімназіі з’яўляецца беларуская сярэдняя школа імя Ф. Скарыны ў Вільнюсе[nb 2], адкрытая намаганнямі віленскіх беларусаў у канцы XX стагоддзя.

З навучэнцаў гімназіі складалася Беларуская драматычная майстроўня.

Некаторыя супрацоўнікі

  • Абрамовіч Майсей, выкладаў Закон Божы яўрэям
  • Адольфава[1], настаўніца геаграфіі, гісторыі Польшчы[1]
  • Александровіч Марыя
  • Александроўская («Александровічава»)[1][2], настаўніца польскай мовы, пасля Каліноўскага
  • Аляхновіч Францішак[3], настаўнік польскай мовы
  • Анцукевіч Мікола, настаўнік, дырэктар (?)
  • Астроўская Антаніна[1][4], выкладала «ручную працу»[1]
  • Астроўскі Радаслаў[1], дырэктар (1924—1936, з перапынкам), выкладаў матэматыку, фізіку і касмаграфію
  • Багаткевіч Ян, выкладаў праваслаўную рэлігію
  • Багдановіч Вячаслаў (Вацлаў)[5], настаўнік матэматыкі
  • Багдановіч Генадзь, настаўнік геаграфіі, гісторыі, алгебры, заканадаўства
  • Барысаглебскі Леанід, настаўнік фізікі
  • Бенцлебен (Банцлебен) Наталля[1][6], настаўніца нямецкай мовы
  • Бобіч Ільдэфонс, выкладаў польскую і лацінскую мовы, каталіцкі Закон Божы
  • Бракоўскі Сцяпан, выкладаў гігіену
  • Бэер[1] Віктар, кіраваў хорам
  • Віславух Севярын[1], выкладаў гісторыю Польшчы
  • Вітан-Дубейкаўская Юліяна, настаўніца нямецкай мовы (1919—22)
  • Вішнеўскі[5]
  • Галкоўскі Канстанцін
  • Гарбачка Алёна, настаўніца французскай мовы
  • Гарэцкая (Чарняўская) Леаніла[1][7], настаўніца беларускай мовы, геаграфіі, арыфметыкі
  • Гарэцкі Максім, беларуская мова
  • Гафтовіч Станіслаў, настаўнік гімнастыкі
  • Глухоўскі Уладзіслаўbepl
  • Глякоўскі Станіслаў, настаўнік Закону Божага (1933—39)
  • Грабінскі Баляслаў, доктар
  • Грыневіч Антон[1], настаўнік спеваў
  • Грышкевіч Францішак, дырэктар (1941—44)
  • Дварчанін Ігнат[1], настаўнік беларускай літаратуры
  • Дзічкоўскі Я.[1], выкладаў праваслаўны Закон Божы
  • Дмахоўскі Аляксандр, настаўнік матэматыкі, касмаграфіі, фізікі
  • Драздовіч Язэп
  • Дубіцкі[1], вёў дадатковыя матэматычныя курсы і падрыхтоўчыя курсы да здачы на атэстат («матуру»)
  • Душэўская Ганна[8], настаўніца польскай мовы
  • Дыліс Павел[9], выкладаў кальвіністам Закон Божы
  • Егер Аляксандр, настаўнік біялогіі і геаграфіі
  • Жук-Грышкевіч Вінцэнт[1], настаўнік гісторыі
  • Заморын Міхаіл[1][5][10], настаўнік беларускай, рускай моў, геаграфіі і гімнастыкі
  • Зарэмба Язэп
  • Згірскі Арон[11], настаўнік спеваў
  • Згірскі Фелікс, настаўнік спеваў і гімнастыкі
  • Згірскі Язэп, настаўнік лацінскай мовы і спеваў
  • Зеньковіч В.[12]
  • Ігнатава Лідзія, настаўніца французскай мовы
  • Ілляшэвіч Мікола[1], выкладаў прапедэўтыку філасофіі
  • Ілляшэвіч Хведар, настаўнік беларускай мовы
  • Казека Сяргей, настаўнік рускай мовы
  • Каліноўскі[1], настаўнік польскай мовы, пасля Швахловіча
  • Капава Галіна, настаўніца гімнастыкі
  • Кароль Сымон[9], настаўнік спеваў
  • Карэтнікаў Ян, настаўнік музыкі
  • Касіньская Габрыелія (Касінская Габрыэля), настаўніца польскай мовы[13]
  • Катовіч Іван[1], настаўнік прыродазнаўства ў першых класах, геаграфіі
  • Катовіч Мікола, дзелавод
  • Кахановіч Міхаіл, старшыня педагагічнай рады (1918), дырэктар (1919—1922), настаўнік гісторыі
  • Кіт Барыс, настаўнік (1931—1939), дырэктар (1939)
  • Коўш Аляксандр[1], настаўнік праваслаўнага Закона Божага
  • Красінскі Мікалай[14], выкладаў гісторыю і рускую мову, інспектар гімназіі
  • Краскоўскі Ян[5], настаўнік гісторыі
  • Крамянёва (Кшэменёва, Кжэменёва) Марыя[1], настаўніца польскай мовы, пасля Александровіч
  • Кульчыцкі Ніл, выкладаў праваслаўны Закон Божы
  • Ласковіч Мікола, настаўнік матэматыкі
  • Луцкевіч Антон[1], настаўнік беларускай мовы
  • Луцкевіч Іван, настаўнік беларусазнаўства і краязнаўства
  • Лукашэвіч Уладзімір[1], выкладаў праваслаўны Закон Божы
  • Лукашэвіч[9], сакратар гімназіі
  • Мароз Вольга[9], буфетчыца і прыбіральшчыца
  • Марцінкевіч[удакладніць], настаўнік фізкультуры[15]
  • Марцінчык Мікалай[1][16], выкладаў хімію і анатомію
  • Маткоўская Ніна, настаўніца французскай мовы
  • Мікуліна Фаіна[5], выкладчыца агульнай гісторыі, рускай мовы
  • Міхалевіч Аляксандр[1][17], настаўнік лацінскай і нямецкай моў, дырэктар
  • Мэнке Юліяна, выкладала нямецкую мову, агульную гісторыю, прапедэўтыку філасофіі
  • Наруцкая Эмілія, настаўніца гісторыі
  • Неканда-Трэпка Антон[1], дырэктар (1922-23, 1928-30), выкладаў фізіку з 1920
  • Пакроўскі Мікола, доктар
  • Паўловіч Сяргей[1], настаўнік праваслаўнага Закону Божага, дырэктар (1925—1928)[18]
  • Пліс Міхаіл[1], настаўнік праваслаўнага Закону Божага (1919—1923)
  • Пронька Соф’я, настаўніца беларускай мовы, арыфметыкі, малявання, каліграфіі
  • Радзюк Пётра[19], настаўнік фізікі (1941-44)
  • Рак-Міхайлоўскі Сымон, настаўнік матэматыкі, фізікі і хіміі (1920 — ?)
  • Ральцэвіч Канстанцін[1], настаўнік матэматыкі
  • Русак Вольга[20], настаўніца нямецкай мовы (НБГ, з 1934)
  • Русецкая Люба[1], выкладала «навукі аб рэчах»[1]
  • Рэшаць Язэп, настаўнік Закону Божага
  • Савіцкі Іван[1], настаўнік гісторыі ў пачатковых класах
  • Савінскі Леанід[5], настаўнік матэматыкі і фізікі
  • Сакалова-Лекант Алёна[1][21], настаўніца беларускай мовы, арыфметыкі, малявання, каліграфіі (1919—1944)
  • Сасноўская Ніна[1], настаўніца малявання і каліграфіі
  • Сіняўскі Мікола[1], настаўнік матэматыкі
  • Станкевіч Адам[1], кс., настаўнік каталіцкага Закону Божага (1919—1944[1]), лацінскай мовы, дырэктар
  • Талочка Уладзіслаў[5], кс., настаўнік каталіцкага Закону Божага
  • Тарашкевіч Браніслаў, дырэктар (1921—1922), выкладаў прапедэўтыку філасофіі
  • Хлебэк, настаўнік польскай мовы
  • Швахловіч[1] Караль, настаўнік польскай мовы
  • Шнаркевіч Язэп[1][22], кіраваў хорам
  • Шутовіч Марыя[5], загадвала інтэрнатам
  • Шырма Рыгор[1], настаўнік спеваў і выхавацель у інтэрнаце
  • Шчасновіч Леанід, настаўнік гімнастыкі
  • Шчасны Пётра[23], настаўнік фізікі
  • Шыдлоўскі, выкладчык геаграфіі Польшчы
  • Южык Павел, выкладчык малявання (1920-я)
  • Юзьврэк Яўгенія, настаўніца французскай мовы
  • Якубецкі Андрэй, настаўнік гімнастыкі
  • Яцкевіч Мадэст, настаўнік гімнастыкі

Некаторыя вучні

Памылкі гістарыёграфаў

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

  • Адамковіч, Аляксандр. Беларусы ў Літве: учора і сёння. Кніга І – Вільня / рэд. Лілея Плыгаўка. — Вільня: Таварыства беларускай культуры ў Літве, 2010. — С. 43-78. — ISBN 978-9955-578-14-7.
  • Вабішчэвіч А. Праблема нацыянальнай свядомасці ў дзейнасці Таварыства беларускай школы ў 1920-30-я гады // Фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў: Матэрыялы Міжнароднай канферэцыі, якая адбылася ў Маладзечне 19-20 жніўня 1992 г. — Мн.: Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф.Скарыны, 1993. — С. 164—167.
  • Вабішчэвіч А. М. Беларускія гімназіі ў культурна-асветніцкім і грамадска-палітычным жыцці Заходняй Беларусі (1920 — 1930-яя гг.) // Białoruskie Zeszyty Historyczne. — 2002. — № 18. — С.78 — 90.
  • Вабішчэвіч А. М. Нацыянальная школа ў Заходняй Беларусі (1921—1939) // Беларускі гістарычны часопіс. — 1994. — № 2. — С. 38-46.
  • Вабішчэвіч А. М. Таварыства беларускай школы // Беларускі гістарычны часопіс. — 1997. — № 1. — С. 86-99.
  • Вабішчэвіч А. М. Асвета ў Заходняй Беларусі (1921—1939). — Брэст, 2004. — 116 с.
  • Галяк Л. Успаміны. У 2-х кн.. — ЗША: Летапіс, 1982—1983.
  • Гардзіенка, Н. Дзеячы беларускай паваеннай эміграцыі (біяграфічны даведнік) / Натальля Гардзіенка // Запісы БІНіМ. — 2014. — № 37. — С. 10 — 258. — С. 220.
  • Катковіч A., Катковіч-Клентак В. Успаміны / Навук. рэд. Глагоўская А., Харужы В. — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 1999. — 142 с. ISBN 83-909009-9-8.
  • Кіт Б. Успаміны аб Беларускай гімназіі ў Вільні (1928—1939) былога вучня, вучыцеля i дырэктара гэтай гімназіі / Летапіс віленскай беларускай гімназіі 1919—1944 // Спадчына. № 1, 1999. — С. 29-60.
  • Кнырэвіч С. Магілы беларусаў у Чэхіі і Славакіі. — Прага, 2020. — 270 с. — ISBN 978-80-908078-0-8.
  • Коўш С. Мае ўспаміны зь Віленскай беларускай гімназіі / Летапіс віленскай беларускай гімназіі 1919—1944 // Спадчына. № 1, 1999. — С. 29-60.
  • Летапіс віленскай беларускай гімназіі 1919—1944 // Спадчына. № 1, 1999. — С. 29-60.
  • Луцкевіч Л. Вандроўкі па Вільні.. — Вільня: Рунь, 1998. — ISBN 9986-9228-2-8.
  • Луцкевіч, Л. Віленская беларуская гімназія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 2. Беліцк — Гімн / БелЭн; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с.: іл. — ISBN 5-85700-142-0.
  • Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі. — Мн.: Народная асвета, 1968. — 624 с.
  • Пецюкевіч М. Лісты / рэд. Глагоўская Галена, Харужы Вячаслаў. — Беласток: Беларускае Гістарычнае Таварыства, друкарня: Offset-Print, Białystok, 2005. — 154 с. — ISBN 83-60456-00-3.
  • Ляхоўскі, У. Маладзёвы рух паміж дзвюмя войнамі (1921—1939 гг.) // Спадчына. — 2012. — № 161. — С. 3—115
  • Тумаш, В. Беларуская Віленская гімназія // Полацак. — 1992. — № 3 (13). — С. 48 — 52; № 4 (14). — С. 55 — 57; № 5 (15). — С. 49 — 51; № 9 .919). — С. 37 — 40.
  • Туронак Ю. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939—1944). — Мн., 2002.
  • Шутовіч Янка Успаміны пра Віленскую Беларускую гімназію // Спадчына. — 1995. — № 1. — С. 24-27.
  • Siemakowicz, M. Organizacja szkolnictwa dla ludności białoruskiej w II Rzeczypospolitej. // Białoruskie Zeszyty Historyczne. — 1999. — № 12.

Спасылкі