Віктар Флемінг
Віктар Флемінг (англ.: Victor Fleming; 23 лютага 1889 — 6 студзеня 1949) — амерыканскі рэжысёр.
Віктар Флемінг | |
---|---|
Victor Fleming | |
![]() | |
Дата нараджэння | 23 лютага 1889[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 студзеня 1949[4] (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прафесія | кінарэжысёр, кінапрадзюсар, аператар-пастаноўшчык, рэжысёр, прадзюсар |
Кар’ера | 1911 — 1948 |
Узнагароды | «Оскар» (1939) |
IMDb | 0281808 |
![]() |
Біяграфія
У Галівудзе ў 1919 годзе дэбютаваў двума фільмамі з Фэрбэнксам, ён стаў рэжысёрам. Флемінг не дамогся ў крытыкаў рэпутацыі аднаго з найвялікшых рэжысёраў Галівуду, але ўсе былі згодныя з тым, што ён майстар сваёй справы. Ён часта дамагаўся ад акцёраў бліскучай гульні і выдаваў элегантную, забаўляльную прадукцыю, асабліва яму атрымоўваліся мужчынскія прыгодніцкія фільмы. Некаторыя яго фільмы 1930-х гадоў для MGM асабліва займальныя, асабліва «Бомба», «Востраў скарбаў», «Адважныя капітаны» і вечна папулярны «Чараўнік краіны Оз». Менавіта ён пазначаны ў тытрах як рэжысёр фільма «Знесеныя ветрам», за які ён атрымаў «Оскара», але над фільмам працавала столькі людзей, што цяжка сказаць, каму ён абавязаны сваімі добрымі якасцямі, а каму — недахопамі. Два апошнія фільмы Флемінга — «Прыгода» і «Жана Д'Арк» праваліліся.
Памёр Віктар Флемінг 6 студзеня 1949 г ад сардэчнага прыступу
Абраная фільмаграфія
- 1919 — «Калі клубяцца хмары» / When the Clouds Roll by
- 1920 — «Мокрая Курыца» / The Mollycoddle
- 1926 — «Пастка на мужчыну» / Mantrap
- 1927 — «Хула» / Hula
- 1932 — «Чырвоны пыл» / Red Dust
- 1937 — «Адважныя капітаны» / Captains Courageous
- 1939 — «Чараўнік краіны Оз» / The Wizard of Oz
- 1939 — «Знесеныя ветрам» / Gone With The Wind
- 1941 — «Доктар Джэкіл і містэр Хайд» / Dr. Jekyll and Mr. Hyde