Віктар Паўлавіч Касцючонак

Віктар Паўлавіч Касцючонак (нар. 7 чэрвеня 1979, Мінск) — беларускі хакеіст, ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Віктар Паўлавіч Касцючонак
Пазіцыяабаронца
Рост187 см
Вага94 кг
Хватлеварукі ўдар[d]
Грамадзянства Беларусь
Нарадзіўся

7 чэрвеня 1979(1979-06-07) (45 гадоў)

 СССР, БССР, Мінск
Кар’ера
з 1995
Клубы
БеларусьЮнацтва (1995 — 2001)
ФранцыяБрэст Альбатрос (20012003)
БеларусьЮнацтва (20032006)
РасіяЛада (20062007)
БеларусьЮнацтва (20072008)
РасіяАмур (20082009)
РасіяСпартак (20092010)
БеларусьДынама-Мінск (2010-2011)
РасіяАўтамабіліст (2011-н. ч.)

Біяграфія

У 1995 пачаў кар'еру. У 1995-2001 выступаў за мінскае «Юнацтва» і ў гэты час таксама адыграў некалькі матчаў у іншых клубах беларускай экстралігі і нямецкай хакейнай лігі на правах арэнды. У 2001-2003 гуляў у лізе Магнуса за французскі «Брэст». У 2003-2006 зноў выступаў за «Юнацтва». У 2006-2007 гуляў у расійскай суперлізе за тальяцінскую «Ладу». У 2007-2008 зноў гулец «Юнацтва». З 2008 гулец Кантынентальнай хакейнай лігі. Спачатку выступаў за хабараўскі «Амур», а ў канцы 2009 перайшоў у маскоўскі «Спартак». З 2010 выступае за «Дынама-Мінск».

Дасягненні

  • 2004 — чэмпіён Беларусі.
  • 2005 — чэмпіён і ўладальнік кубка Беларусі.
  • 2006 — чэмпіён Беларусі.
  • 2008 — сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі.