Вікенцій Паўлавіч Карповіч

Вікенцій Паўлавіч Карповіч (1914—1996) — савецкі лётчык-знішчальнік, Герой Савецкага Саюза (1942).

Вікенцій Іванавіч Карповіч
Дата нараджэння20 студзеня 1914(1914-01-20)
Месца нараджэнняп. Калодзішчы, Мінскі раён, Мінская вобласць
Дата смерці10 красавіка 1996(1996-04-10) (82 гады)
Месца смерціКраснадар
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаўВПС
Гады службы19381960
Званне
гвардыі палкоўнік
Палкоўнік ВПС СССР
Палкоўнік ВПС СССР
Часць55-ы знішчальны авіяполк (16-ы гвардзейскі знішчальны авіяцыйны полк)
Камандаваўнамеснік камандзіа авіяпалка (1945)
Бітвы/войныВялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн ЛенінаОрдэн ЛенінаОрдэн Айчыннай вайны I ступеніОрдэн Чырвонай Зоркі
медалі

Біяграфія

Нарадзіўся 20 студзеня 1914 года ў вёсцы Калодзішчы, цяпер пасёлак Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі, у сялянскай сям’і. Беларус. Член ВКП(б)/КПСС з 1942 года. У 1937 годзе скончыў інстытут нацыянальных меншасцяў. Працаваў на мінскім заводзе «Ударнік».

У Чырвонай Арміі з 1938 года. У 1938 годзе скончыў Барысаглебскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з першага дня вайны.

Камандзір звяна 16-га гвардзейскага знішчальнага авіяцыйнага палка  (руск.) (20-я змешаная авіяцыйная дывізія, 18-я армія  (руск.), Паўднёвы фронт) кандыдат у члены ВКП(б) старэйшы лейтэнант Вікенцій Карповіч да сакавіка 1942 года зрабіў сто дваццаць шэсць[1] паспяховых баявых вылетаў на разведку і штурмоўку войск праціўніка, суправаджэнне бамбардзіроўшчыкаў, прыкрыццё сваіх войск, удзельнічаў у дваццаці паветраных баях, збіў варожы знішчальнік.

16 сакавіка 1942 года, падчас свайго 126-га баявога вылету, пры выкананні паветранай разведкі праціўніка быў цяжка паранены ў руку, але здолеў прывесці пашкоджаны МіГ-3  (руск.) на свой аэрадром. З прычыны ранення адпраўлены ў шпіталь, пасля некалькіх аперацый яму здолелі цалкам аднавіць рухомасць рукі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 чэрвеня 1942 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання, праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм старшаму лейтэнанту Вікенцію Паўлавічу Карповічу нададзена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 700)[2].

У 1944 годзе скончыў Ваенна-паветраную акадэмію і вярнуўся на фронт у 16-ы гвардзейскі знішчальны авіяцыйны полк. Перавучыўся на новы тып знішчальніка. Служыў на пасадзе намесніка камандзіра авіяпалка. Пасля вайны працягваў службу ў ВПС СССР.

У 1941—1945 гадах здзейсніў 263 паспяховых баявых вылеты, правёў 35 паветраных баёў, штурмаваў варожыя войскі, вёў разведку, суправаджаў бамбардзіроўшчыкі і штурмавікі. У паветраных баях знішчыў 3 варожыя самалёты асабіста і 5 — у групе з таварышамі.

З 1960 года палкоўнік Вікенцій Карповіч у запасе, затым у адстаўцы. Жыў у Краснадары. Памёр 12 красавіка 1996 года. Пахаваны ў Краснадары на Славянскіх могілках.

Памяць

У Краснадары на доме па адрасе вуліца Афіцэрская дом 43, дзе жыў Вікенцій Карповіч, устаноўлена мемарыяльная дошка.

Зноскі

Творы

Спасылкі