Вялікі пантыфік

Вялікі пантыфік (лац.: Pontifex maximus) — вышэйшая пасада ў сістэме старажытнарымскага рэспубліканскага жрэцтва. Была створана царом Нумай Пампіліям ў канцы VIII стагоддзя да н. э.

Статуя Аўгуста, які прыносіць ахвяру (у вобразе вялікага пантыфіка), Рым, Музей Піа-Клеменціна

Пасада вялікага пантыфіка займалася пажыццёва. Пасля смерці вялікага пантыфіка жрэцтва выбірала часовага вялікага пантыфіка, а наступны сталы вялікі пантыфік вызначаўся на выбарах. Пасада лічылася ганаровай, хаця і мела шмат абмежаванняў: напрыклад, вялікі пантыфік не меў права датыкацца да трупаў, ажаніцца ў другі раз, пакідаць Італію. Актавіян і пазнейшыя рымскія імператары атрымлівалі пасаду вялікага пантыфіка, і хутка пасада страціла прэстыжнасць. У 382 н. э. імператары адмовіліся ад «паганскага» тытула. Сёння тытул вялікага пантыфіка з'яўляецца адным з тытулаў рымскіх пап.

Спіс вялікіх пантыфікаў

ІмяПачатакЗаканчэнне
Нума Пампілій~712 да н. э.~672 да н. э.
Невядома
Гай Папірый509 да н. э.?
Невядома
Квінт Фурый~460 да н. э.~440 да н. э.
Аўл Карнелій Кос431 да н. э.420 да н. э.
Марк Фолій420 да н. э.397 да н. э.
Спурый Мінуцый Аўгурын397 да н. э.390 да н. э.
Марк Фабій Вібулан390 да н. э.?
Невядома
Публій Карнелій Калуса332 да н. э.?
Невядома
Карнелій Барбат304 да н. э.?
Невядома
Тыберый Карунканій254 да н. э.243 да н. э.
Луцый Цэцылій Метэл243 да н. э.221 да н. э.
Луцый Карнелій Лентул Каўдзін~221 да н. э.213 да н. э.
Публій Ліцыній Крас212 да н. э.183 да н. э.
Гай Сервілій Гемін183 да н. э.180 да н. э.
Марк Эмілій Лепід180 да н. э.152 да н. э.
Публій Карнелій Сцыпіён Назіка Коркул150 да н. э.141 да н. э.
Публій Карнелій Сцыпіён Назіка Серапіён141 да н. э.132 да н. э.
Публій Ліцыній Крас Муцыян132 да н. э.130 да н. э.
Публій Муцый Сцэвола130 да н. э.115 да н. э.
Луцый Цэцылій Метэл Далмацік114 да н. э.103 да н. э.
Гней Даміцый Агенабарб103 да н. э.89 да н. э.
Квінт Муцый Сцэвола89 да н. э.81 да н. э.
Квінт Цэцылій Метэл Пій81 да н. э.63 да н. э.
Гай Юлій Цэзар63 да н. э.44 да н. э.
Марк Эмілій Лепід44 да н. э.13 да н. э.
Актавіян12 да н. э.27 н. э.

Літаратура

  • Боровков П. Образ верховного понтифика у Валерия Максима // Исседон: альманах по древней истории и культуре. Екатеринбург: УрГУ, 2007. Т. IV. ISSN 1683-7037 (руск.)
  • Кофанов Л. Л. Роль жреческих коллегий в архаическом Риме и раз-витие жреческого права // Жреческие коллегии в Раннем Риме. М., 2001. (руск.)
  • Великий понтифик // Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2007.(недаступная спасылка) (руск.)
  • Сморчков А. М. Коллегия понтификов // Жреческие коллегии в Раннем Риме. М., 2001. (руск.)
  • Сморчков А. М. Понтифики и собрания граждан (contiones, concilia, comitia) в эпоху римской республики // ВДИ. 2007. № 3. (руск.)