Вялікі арсенал (Гданьск)
- Старонка
- Размовы
Інструменты
Агульныя
Друк/экспарт
У іншых праектах
Славутасць | |
Вялікі арсенал | |
---|---|
54°21′03″ пн. ш. 18°38′57″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | Northern Mannerism[d] |
Архітэктар | Антоні ван Оберген[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вялікі арсенал (польск.: Wielka Zbrojownia, ням.: Große Zeughaus) — адна са славутасцей Гданьска, помнік архітэктуры пачатку XVII стагоддзя. Вялікі арсенал адным фасадам выходзіць на Вугальны рынак (польск.: Targ Węgloweg), іншым — на Піўную вуліцу (польск.: Ulica Piwna). Да Вялікага арсенала прылягае больш старая абарончая Саламяная вежа XIV стагоддзя.
Вялікі арсенал быў пабудаваны ў 1600—1609 гадах па праекце фламандскага архітэктара Антоні ван Абергена (Antoni van Obberghen) у стылі нідэрландскага маньерызму (рэнесансу), дэкарацыі фасада былі спраектаваны Вільгельмам ван дэр Мерам (Wilhelm van der Meer) і Абрахамам ван дэр Блокам (Abracham van der Blocke). Сярод дэкаратыўных элементаў фасада будынка — герб Гданьска і статуя старажытнарымскай багіні Мінервы.
Вялікі арсенал выкарыстоўваўся па прамым прызначэнні, гэта значыць як склад зброі, да XIX стагоддзя. У наш час на першым паверсе Вялікага арсенала размешчана прадуктовая крама, а верхнія паверхі займае Акадэмія вытанчаных мастацтваў.