Вялікаохцінскі мост

Вялікаохцінскі мост (да 1917 года — мост імператара Пятра Вялікага, з 1917 па 1956 год — Вялікаохценскі мост) — мост цераз раку Няву ў Санкт-Пецярбургу. Злучае гістарычны цэнтр горада (па трасе Тульскай вуліцы) з раёнам Малая Охта (Чырвонагвардзейская плошча).

Вялікаохцінскі мост
Вялікаохцінскі мост
Каардынаты: 59°56′33,75″ пн. ш. 30°24′04,75″ у. д.HGЯO
Вобласць ужыванняаўтамабільны, пешаходны
ПерасякаеНява
Месца размяшчэнняСанкт-Пецярбург
Канструкцыя
Тып канструкцыіБакавыя пралёты — скразныя металічныя клёпаныя аркавыя фермы з праезнай часткай па ніжнім поясе[1]
Колькасць пралётаў3
Асноўны пралётРазвадны двукрылы металічны клёпаны[1]
Агульная даўжыня335 метраў[2]
Шырыня моста23,5 метра[2]
Адкрыццё26 чэрвеня 1909
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Герб РасііКультурная спадчына Расійскай Федэрацыі, аб'ект № 7802127000аб'ект № 7802127000

Апісанне

Мост трохпралётны, металічны, цэнтральны пралёт — развадны. У вежах, выкананых у выглядзе маякоў, знаходзяцца механізмы, якія кіруюць разводам моста.

Бакавыя пралёты — скразныя металічныя клёпаныя арачныя фермы з праезнай часткай па ніжнім поясе, даўжынёй па 136 метраў кожны. Цэнтральны пралёт — развадны паваротны двукрылы, металічны, клёпаны. Даўжыня сярэдняга пралёта — 48 метраў.

Зноскі