Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2023

Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2023 (33-і Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Вышэйшай лігі) — чэмпіянат па футболе сярод беларускіх каманд 2023 года. 26 лістапада, за тур да заканчэння чэмпіянату, званне пераможцы атрымала каманда «Дынама» (Мінск).

Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2023
Беларусбанк — Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Вышэйшай лігі
Падрабязнасці чэмпіянату
Час правядзення17 сакавіка2 снежня
Колькасць удзельнікаў15
      Гарады 13
      Стадыёны15
Прызавыя месцы
ЧэмпіёнДынама (Мінск) (8-ы раз)
Другое месцаНёман (Гродна)
Трэцяе месцаТарпеда-БелАЗ (Жодзіна)
Дубліруючыя складыДынама (Мінск)
Статыстыка чэмпіянату
Наведвальнасць403 565  (1 922 за гульню)
Згуляна матчаў210
Забіта галоў576  (2.74 за гульню)
Бамбардзір(ы)Уладзіслаў Марозаў (Дынама Мінск)  (16 мячоў)
← 2022
2024 →

Рэгламент

У турніры прымаюць удзел 15 каманд, якія гуляюць паміж сабой па два матчы — дома і ў гасцях (усяго па 28 матчаў, 30 тураў). У сувязі з няцотнай колькасцю каманд у кожным туры адна з каманд яго прапускае. Па выніках сезона апошняя каманда Вышэйшай лігі 2023 наўпрост пакіне турнір, замест яе ў Вышэйшую лігу выйдуць дзве найлепшыя каманды Першай лігі, а 14-я каманда Вышэйшай лігі правядзе два дадатковыя пераходныя матчы з трэцяй камандай Першай лігі за месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон.

Рэгламент турніру ў цэлым не змяніўся ў параўнанні з папярэднім сезонам. Як і ў 2022 годзе, у складзе кожнай каманды на полі мусіць быць мінімум 7 грамадзян Рэспублікі Беларусь, з якіх па меншай меры адзін — 2002 года нараджэння і маладзей (у папярэднім сезоне — 2000 года нараджэння і маладзей)[1].

Справа з дагаварнымі матчамі ў 2022 годзе

Яшчэ перад пачаткам сезона, у студзені 2023 года, у офісе салігорскага «Шахцёра» адбыліся ператрусы, а Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь распачаў крымінальную справу па факце спробы подкупу ўдзельнікаў спартыўных спаборніцтваў[2]. У далейшым высветліўся ўдзел у махінацыях і прадстаўнікоў іншых клубаў у сезоне 2022. Ужо пасля пачатку сезона, 11 мая 2023 года, на падставе атрыманай ад праваахоўных органаў інфармацыі, Камітэт кантрольна-дысцыплінарны і па этычных пытаннях АБФФ вынес рашэнне. Асноўнымі пацярпелымі сталі клубы «Шахцёр», «Энергетык-БДУ» і «Белшына»: яны былі пазбаўлены медалёў 2022 года, пазбаўлены ачкоў у чэмпіянаце 2023 года («Шахцёр» — 30 ачкоў, «Энергетык-БДУ» — 20 ачкоў, «Белшына» — 10 ачкоў) і чэмпіянаце 2024 года, атрымалі штрафы. Таксама штрафы і дыскваліфікацыі атрымалі некаторыя ігракі і прадстаўнікі клубаў[3].

Пазней, 22 мая 2023 года, Камітэт па клубным ліцэнзаванні АБФФ дадаткова пазбавіў тыя ж клубы ачкоў за парушэнні Рэгламенту АБФФ па ліцэнзаванні і кантролі дзейнасці клубаў (у бухгалтарскім уліку не былі адлюстраваны незаконныя выплаты ігракам): «Шахцёр» — 5 ачкоў, «Энергетык-БДУ» — 3 ачкоў, «Белшыну» — 1 ачка[4].

1 чэрвеня 2023 года Апеляцыйны камітэт АБФФ разглядзеў апеляцыі клубаў і ігракоў на рашэнні і ўсе іх пакінуў у сіле[5].

Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам

Згодна з вынікамі сезона 2022, «Віцебск» і магілёўскі «Дняпро» страцілі месца ў Вышэйшай лізе, наваполацкі «Нафтан» і «Смаргонь» выйшлі ў Першай лігі ў Вышэйшую. Па выніках пераходных матчаў месца ў Вышэйшай лізе таксама страціў дзяржынскі «Арсенал», яго месца мусіў заняць рагачоўскі «Макслайн». Аднак, 28 лістапада 2022 года на паседжанні Выканкама АБФФ «Макслайну» было адмоўлена ў допуску для праходжання ліцэнзавання на ўдзел у Вышэйшай лізе з-за таго, што клуб з’яўляецца членам федэрацыі меней за належныя два гады[6]. 30 лістапада АБФФ выпусціла афіцыйную заяву наконт адмовы[7]. 19 снежня 2022 года Арбітраж АБФФ адхіліў апеляцыю «Макслайна» на рашэнне выканкама, такім чынам яно стала канчатковым[8].

АБФФ спрабавала знайсці дадатковую каманду замест «Макслайна», каб набраць 16 удзельнікаў, аднак наступныя каманды Першай лігі («Астравец», гомельскі «Лакаматыў» і пінская «Хваля») адмовіліся ад павышэння, а пакідаць у парушэнне рэгламенту адну з выбылых каманд федэрацыя не захацела[9]. 16 лютага 2023 года было вырашана, што ў Вышэйшай лізе згуляе 15 каманд[1], тады ж быў зацверджаны лічбавы каляндар сезона: турнір стартуе 17 сакавіка, а фінішуе 3 снежня[10]. 21 лютага 2023 года адбылася жараб’ёўка турніру[11].

6 сакавіка 2023 года была зацверджана схема ратацыі: наўпрост выбывае з Вышэйшай лігі 15-я каманда, выходзяць з Першай лігі ў Вышэйшую дзве найлепшыя каманды, а 14-я каманда Вышэйшай лігі гуляе пераходныя матчы з трэцяй камандай Першай лігі[12]. Такім чынам, у сезоне 2024 планавалася вяртанне да 16 каманд-удзельніц.

Клубы, якія выйшлі ў Вышэйшую лігу з Першай лігі

  • «Нафтан» (Наваполацк) (1-е месца ў Першай лізе 2022)
  • «Смаргонь» (2-е месца ў Першай лізе 2022)

Клубы, якія страцілі месца ў Вышэйшай лізе па выніках сезона 2022

  • «Арсенал» (Дзяржынск) (14-е месца ў Вышэйшай лізе 2022, паражэнне ў пераходных матчах)
  • «Віцебск» (15-е месца ў Вышэйшай лізе 2022)
  • «Дняпро» (Магілёў) (16-е месца ў Вышэйшай лізе 2022)

Клубы-ўдзельнікі

Удзельнікі сезона 2023
КлубМесца
ў сезоне
2022
ГорадСтадыёнУмяшчальнасць
БАТЭ03 Барысаў«Барысаў-Арэна»13 126
Белшына12Бабруйск«Спартак»3 700
Гомель07Гомель«Цэнтральны»14 307
Дынама Брэст13Брэст«Брэсцкі»ДАСК «Брэсцкі»10 060
Дынама Мінск04Мінск«Дынама»22 000
Іслач05Мінскі раёнФК «Мінск», Мінск
Гарадскі, Маладзечна
3 000
4 800
Мінск06МінскФК «Мінск»
«Гарадзея», Гарадзея
3 000
1 625
Нафтан21 Д2Наваполацк«Атлант»4522
Нёман09Гродна«Нёман»ЦСК «Нёман»8 479
Славія10Мазыр«Юнацтва»5 133
Слуцк11Слуцк«Гарадскі»1 896
Смаргонь22 Д2Смаргонь«Юнацтва»3200
Тарпеда-БелАЗ08Жодзіна«Тарпеда»6 524
Шахцёр01 Салігорск«Будаўнік»4 200
Энергетык-БДУ02 Мінск«РЦАР-БДУ»РЦАР-БДУ
Гарадскі, Барысаў
1 500
5 402

Трэнеры і капітаны

Трэнеры і капітаны сезона 2023
КлубГалоўны трэнерКапітанАдстаўкі трэнераў
БАТЭ Кірыл Альшэўскі Валерый Бачароў
Белшына Віталь Паўлаў Аляксей Харытановіч Альберт Рыбак (пасля 7-га тура)
Гомель Андрэй Гараўцоў Сяргей Мацвейчык Уладзімір Нявінскі (пасля 15-га тура)
Дынама (Брэст) Андрэй Чалмадзееў (в. а.) Эдгар Аляхновіч Ігар Крывушэнка (пасля 4-га тура)
Аляксандр Юрэвіч (пасля 21-га тура)
Дынама (Мінск) Вадзім Скрыпчанка Сяргей Паліцевіч
Іслач Дзмітрый Камароўскі Ілья Калачоў
Мінск Сяргей Яромка Данііл Душэўскі
Нафтан Альберт Рыбак Цярэнцій Луцэвіч Юрый Пунтус (пасля 9-га тура)
Нёман Ігар Кавалевіч Аляксей Лягчылін
Славія Іван Біёнчык Ілья Руцкі
Слуцк Аляксандр Гурыновіч Дзяніс Образаў
Смаргонь Ігар Трухаў Крысціян Інтсоен
Тарпеда-БелАЗ Дзмітрый Молаш Кірыл Прамудраў
Шахцёр Аляксей Бага Мікіта Корзун
Энергетык-БДУ Аляксей Мяркулаў Аляксей Лаўрык Павел Раднёнак (пасля 9-га тура)

Прадстаўніцтва па рэгіёнах

У 33-м чэмпіянаце Беларусі па футболе прымалі ўдзел футбольныя клубы з усіх абласцей краіны.

РэгіёнКолькасць камандаўКлубы
Мінская вобласць5БАТЭ, Іслач, Слуцк, Тарпеда-БелАЗ, Шахцёр
Мінск3Дынама (Мінск), Мінск, Энергетык-БДУ
Гомельская вобласць2Гомель, Славія
Гродзенская вобласць2Нёман, Смаргонь
Брэсцкая вобласць1Дынама (Брэст)
Віцебская вобласць1Нафтан
Магілёўская вобласць1Белшына

Стадыёны

Стадыёны сезона 2023
БАТЭ (Барысаў)Белшына (Бабруйск)ГомельДынама (Брэст)Дынама (Мінск)Іслач (Мінскі раён)
Мінск
Барысаў-Арэна«Спартак»«Цэнтральны»ДАСК «Брэсцкі»«Дынама»Стадыён ФК «Мінск»
Умяшчальнасць: 13 400Умяшчальнасць: 3 700Умяшчальнасць: 7 350Умяшчальнасць: 10 162Умяшчальнасць: 22 000Умяшчальнасць: 3 000
Іслач (Мінскі раён)МінскНафтан (Наваполацк)Нёман (Гродна)Славія (Мазыр)Слуцк
Гарадскі, Маладзечна«Азёрны», Смалявічы«Атлант»ЦСК «Нёман»«Юнацтва»Гарадскі
Умяшчальнасць: 4 800Умяшчальнасць: 1 486Умяшчальнасць: 4 522Умяшчальнасць: 8 479Умяшчальнасць: 5 133Умяшчальнасць: 1 886
СмаргоньТарпеда-БелАЗ (Жодзіна)Шахцёр (Салігорск)Энергетык-БДУ (Мінск)
«Юнацтва»«Тарпеда»«Будаўнік»РЦАР-БДУСАК «Алімпійскі»
Умяшчальнасць: 3 500Умяшчальнасць: 6 524Умяшчальнасць: 4 200Умяшчальнасць: 1 500Умяшчальнасць: 1 500

Турнірная табліца

МКамандаГВНПМячы±АЗаўвагі
1Дынама (Мінск)28223372  21+51691-ы кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў 2024/25
2Нёман (Гродна)28195460  22+38622-і кваліфікацыйны раўнд Лігі канферэнцый 2024/25[a]
3Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)281213333  18+15491-ы кваліфікацыйны раўнд Лігі канферэнцый 2024/25
4Іслач (Мінскі раён)28145940  29+1147
5БАТЭ (Барысаў)28145949  32+1747
6Гомель28118945  48−341
7Славія (Мазыр)281171032  30+240
8Слуцк28981138  40−235
9Мінск28891121  26−533
10Дынама (Брэст)28931633  50−1730
11Смаргонь28731828  59−3124
12Нафтан (Наваполацк)28651728  57−2923
13Шахцёр (Салігорск)281351050  40+109[b]
14Энергетык-БДУ (Мінск)28761525  42−174[c]Пераходныя матчы
15Белшына (Бабруйск)28352021  61−403[d]Выбыванне ў Першую лігу

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Вынікі матчаў

Дома / На выездзе1БАТБШЫГОМДБРДМНІСЛМІННАФНГРСЛМСЛУСМГТЖДШАХБДУ
БАТЭ 2:11:24:01:31:21:21:23:21:14:32:01:22:01:1
Белшына0:3 0:21:00:40:21:20:30:21:11:12:00:01:40:1
Гомель0:22:0 1:40:40:22:03:23:33:24:52:00:33:21:0
Дынама Брэст1:23:23:3 1:30:11:02:21:30:12:12:10:13:30:2
Дынама Мінск0:17:22:14:1 3:01:03:12:12:23:17:01:01:02:0
Іслач1:12:03:13:02:3 0:05:10:30:10:01:01:22:13:2
Мінск2:22:12:20:11:12:1 1:00:12:00:12:11:00:01:1
Нафтан0:70:11:10:30:30:10:0 0:32:22:13:0[A]0:11:14:0
Нёман0:13:12:23:11:00:03:06:1 1:02:03:10:00:12:0
Славія0:24:10:00:10:22:11:01:00:2 1:04:10:13:10:0
Слуцк1:02:13:12:01:21:11:13:10:21:0 3:30:03:21:1
Смаргонь1:21:00:33:13:10:40:01:01:30:23:2 1:11:31:0
Тарпеда-БелАЗ1:11:10:01:20:02:11:05:01:12:21:12:1 1:11:1
Шахцёр3:07:31:12:00:43:01:02:12:50:11:02:00:1 3:2
Энергетык-БДУ1:00:01:21:01:40:11:00:11:33:11:02:41:21:4

Прыведзены вынікі ўсіх матчаў, згуляных на 2 снежня 2023
Крыніца: football.by
1 Каманда, якая гуляе на хатнім стадыёне, паказана ў левым слупку.


Колеры: сіні = перамога гаспадараў; жоўты = нічыя; чырвоны = перамога гасцей.

Пераходныя матчы

Па выніках сезона мінскі «Энергетык-БДУ», які заняў 14-е месца, быў вымушаны бараніць сваё месца ў Вышэйшай лізе ў стыкавых матчах супраць «Віцебска» (трэцяе месца ў Першай лізе). Па суме дзвюх сустрэч «Энергетык-БДУ» пакінуў Вышэйшую лігу, яго месца заняў «Віцебск».

Першы матч

6 снежня 2023
14:00
Энергетык-БДУ (Мінск)0:0ВіцебскСтадыён: РЦАР-БДУ, Мінск
Гледачоў: 243
Суддзя: Дзмітрый Дзмітрыеў (Фаніпаль)
football.by

Матч у адказ

9 снежня 2023
15:00
Віцебск1:0Энергетык-БДУ (Мінск)Стадыён: Футбольны манеж, Віцебск
Гледачоў: 300
Суддзя: Сяргей Сцяцурын (Брэст)
Р. Цевераў  7' (пен.)football.by

Статыстыка ігракоў

Бамбардзіры

ІгрокКлубГалы
1 Уладзіслаў МарозаўДынама Мінск16
2 Ягор ЗубовічНёман14
3 Павел СавіцкіНёман13
4 Міхаіл ГардзяйчукДынама Брэст12
- Ягор КарпіцкіШахцёр12
6 Андрэй ПанюкоўСлавія / Нафтан10
7 Душан БакічДынама Мінск9
- Дзяніс КазлоўскіГомель9
- Дзяніс МітрафанаўІслач9
- Фесу ПлакаШахцёр9

Асістэнты

ІгрокКлубПерадачы
1 Валон АхмедзіШахцёр9
- Душан БакічДынама Мінск9
3 Кірыл КірыленкаНафтан8
4 Мацвей ДуксаСмаргонь7
- Арцём КанцавыБАТЭ7
- Сяргей КарповічНёман7
- Канстанцін КучынскіГомель7
- Павел СавіцкіНёман7
- Максім СкавышШахцёр7
- Валерый СянькоІслач7

Крыніца: [14]

Узнагароды

Узнагароды сезона 2023 былі абвешчаны 12 снежня 2023 года на цырымоніі «Зорны мяч»»[15].

Клубныя ўзнагароды

УзнагародаЛаўрэатЗаўвага
Прыз справядлівай гульніДынама МінскЗа найменшую колькасць жоўтых і чырвоных картак
Прыз глядацкіх сімпатыйДынама МінскЗа найбольшую наведвальнасць
Прыз «За волю да перамогі»НёманЗа найбольшую колькасць валявых перамог
Прыз за найлепшую прэс-службуДынама Мінск

Індывідуальныя ўзнагароды

УзнагародаЛаўрэат
Найлепшая брыгада арбітраўАляксей Кульбакоў (Гомель),
Дзяніс Емяльянчыкаў (Гомель),
Антон Палуянаў (Мазыр)
Найлепшы брамнік Сяргей Ігнатовіч (Шахцёр)
Найлепшы абаронца Сяргей Карповіч (Нёман)
Найлепшы паўабаронца Арцём Канцавы (БАТЭ)
Найлепшы бамбардзір Уладзіслаў Марозаў (Дынама Мінск) (16 галоў)
Самы карысны ігрок Уладзіслаў Марозаў (Дынама Мінск) (16 галоў + 4 перадачы)
Найлепшы нападнік Уладзіслаў Марозаў (Дынама Мінск)
Найлепшы ігрок Уладзіслаў Марозаў (Дынама Мінск)
Найлепшы трэнер Ігар Кавалевіч (Нёман)

Зборныя чэмпіянату

Зборная «А»

АмплуаІгрокКаманда
Бр Сяргей ІгнатовічШахцёр
Аб Сяргей КарповічНёман
Аб Ілья КалачоўІслач
Аб Сяргей ПаліцевічДынама Мінск
Аб АрыньюДынама Мінск
ПА Гулжыгіт АлыкулаўНёман
ПА Алімардон ШукураўНёман
ПА Аляксандр СяляваДынама Мінск
ПА Арцём КанцавыБАТЭ
Нап Душан БакічДынама Мінск
Нап Уладзіслаў МарозаўДынама Мінск

Зборная «Б»

АмплуаІгрокКаманда
Бр Канстанцін РудзянокНёман
Аб Раман БегуноўДынама Мінск
Аб Аляксандр СачыўкаДынама Мінск
Аб Ягор ПархоменкаНёман
Аб Юрый ПанцяНёман
ПА Дзмітрый АнцілеўскіБАТЭ
ПА Мікіта КорзунШахцёр
ПА Данііл ЗорынДынама Мінск
ПА Мацвей ДуксаСмаргонь
Нап Павел СавіцкіНёман
Нап Ягор ЗубовічНёман

Крыніцы

Спасылкі