Вытворчасць цукровых буракоў у Беларусі
Вытворчасць цукровых буракоў у Беларусі — галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца вырошчваннем цукровых буракоў у адмысловых гаспадарках.
Гісторыя
Цукровыя буракі — важная тэхнічная культура, якая выкарыстоўваецца для вытворчасці цукру. У 2000-я гады па шэрагу прычын скараціўся імпарт трысняговай сыравіны для вытворчасці цукру (пераважна з Кубы), што вымусіла павялічыць пасевы буракоў прыкладна ўдвая. У 1960-я — пачатку 2000-х гадоў пад цукровыя буракі засявалася 45-60 тыс. га, але да 2005 года плошча пасеваў вырасла да 100 тыс. га. З тых часоў пад цукровыя буракі штогод засявалася 90-110 тыс. га, што складае 1,7 % −1,8 % пасяўных плошчаў[1]. Каля 98 % цукровых буракоў вырошчваюць буйныя сельскагаспадарчыя арганізацыі, галоўны спажывец — чатыры цукровыя заводы. Пасевы цукровых буракоў размешчаны недалёка ад гэтых заводаў, з-за чаго 95 % пасеваў размешчаны ў Брэсцкай (20,7 тыс. га), Гродзенскай (33,1 тыс. га) і Мінскай (38,5 тыс. га) абласцях. Невялікія плошчы занятыя буракамі ў Магілёўскай вобласці (4,7 тыс. га), у Віцебскай і Гомельскай абласцях гэта культура не вырошчваецца буйнымі арганізацыямі[2]. Больш за 3 тыс. га засеяна цукровай свёклой ў Баранавіцкім, Камянецкім, Воранаўскім, Гродзенскім, Карэліцкім, Клецкім, Капыльскім, Нясвіжскім, Слуцкім, Салігорскім і Стаўбцоўскім раёнах[3]. Ураджайнасць цукровых буракоў істотна залежыць ад умоў надвор’я, і з сярэдзіны 2000-х знаходзіцца на ўзроўні 30,0—50,0 ц/га. Максімальная ўраджайнасць дасягнута ў 2012 годзе — 50,4 ц/га[4].
Плошча пасеваў
Дыяграма паказвае змены ў плошчы цукровых буракоў Беларусі у тыс. га[5][6].
Валавы збор
Валавы збор цукровых буракоў у тыс. тон[5][6][6][7][8][9].
Статыстыка збору цукровых буракоў па абласцях (2016 год)[10]:
- Брэсцкая — 808 тыс. т (19 %) пры ураджайнасці 404 ц/га;
- Гродзенская — 1679 тыс. т (39 %) пры ураджайнасці 507 ц/га;
- Мінская — 1623 тыс. т (38 %) пры ураджайнасці 423 ц/га;
- Магілёўская — 168 тыс. т (4 %) пры ураджайнасці 378 ц/га.
Эканамічныя паказчыкі
Ураджайнасць цукровых буракоў у ц/га[5][6].
Сярэдняя рэнтабельнасць цукровых буракоў, рэалізаваных буйнымі сельскагаспадарчымі арганізацыямі сістэмы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, у 2018 годзе склала 19,9 % (самая высокая сярод усёй прадукцыі раслінаводства)[11].
Забеспячэнне насеннем
Дынаміка імпарту насення цукровых буракоў[12].
2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | |
---|---|---|---|---|---|
У тонах | 408,5 | 402,8 | 361,0 | 389,8 | 378,6 |
У млн. долараў | 15,9 | 16,1 | 15,8 | 14,2 | 14,1 |
Крыніцы
Літаратура
- Сельское хозяйство Республики Беларусь, 2017 (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (26 ліпеня 2017). Праверана 3 кастрычніка 2023.
- Сельское хозяйство Республики Беларусь, 2019 (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 ліпеня 2019). Праверана 3 кастрычніка 2023.