Вуліца Кірава (Мінск)

вуліца ў Мінску

Вуліца Кірава — вуліца ў цэнтральнай частцы Мінска, у Ленінскім і Кастрычніцкім раёнах.

Вуліца Кірава
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
КраінаБеларусь
ГорадМінск
РаёнЛенінскі, Кастрычніцкі
Працягласць~1600 м
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Плошча Леніна,
Купалаўская,
Кастрычніцкая
Ранейшыя назвыМіхайлаўская, Крамная, 11 ліпеня, Універсітэцкая
Назва ў гонарСяргей Міронавіч Кіраў
Паштовы індэкс220006, 220016 і 220030
Код вуліцы337[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

22 снежня 1934 года названа ў гонар Сяргея Міронавіча Кірава[2]. Раней дзве самастойныя вуліцы зваліся Міхайлаўскай (пазней — 11 ліпеня) і Магазіннай (пазней — Універсітэцкай).

Апісанне

Размешчана паміж вуліцай Бабруйскай у раёне Прывакзальнай плошчы і вуліцай Янкі Купалы. Перасякае вуліцы: Свярдлова, Валадарскага, Камсамольскую, Леніна, Энгельса, Чырвонаармейскую. Побач размешчаны станцыі метрапалітэна Плошча Леніна, Купалаўская і Кастрычніцкая.

Нумарацыя дамоў — ад Прывакзальнай плошчы. На вуліцы размешчаны: «Вароты Мінска»[~ 1], Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь[~ 2], Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь[~ 3], стадыён «Дынама», Выканкам СНД[~ 4], Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь[~ 5], дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БЕЛТА[~ 6].

Забудова

Няцотны бок

Будынак Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі
Будынак Мінскага абласнога камітэта КПБ
Дом па вуліцы Кірава, 19

Цотны бок

Будынак Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі і Міністэрства спорту і турызму Беларусі

Гл. таксама

Заўвагі

Крыніцы

Спасылкі